Не давайце сьвятога сабакам і ня кідайце пэрлаў вашых перад сьвіньнямі, каб яны не стапталі іх нагамі сваімі і, абярнуўшыся, не разадралі вас (Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце 7:6)
23.12.2016 420 гадоў Берасьцейскай Уніі адзначылі ў Рыме Першаярарх УГКЦ Яго Блаславенства Сьвятаслаў (Шаўчук) 15 сьнежня 2016 году ў Папскім Латэранскім саборы сьв. Яна Хрысьціцеля ў Рыме ўзначаліў падзячную Архірэйскую Боскую Літургію з нагоды 420-годдзя Берасьцейскай царкоўнай уніі. Разам з шматлікімі вернікамі і духавенствам Зьверхнік УГКЦ дзякаваў Богу за «дар еднасьці Царквы». ...
22.12.2016 Апостальскі Візітатар БГКЦ павіншаваў вернікаў з сьвятам Раства Хрыстова У сваім пастырскім Слове на сьвята Нараджэньня Хрыстова 2016 году Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек) пажадаў, каб сьледам за Францішкам Скарынам і нашымі праайцамі, захапляючыся Таямніцай Уцелаўленьня Спрадвечнага Слова Божага, вернікі чыталі Слова Божае ды знаходзілі ў ім сьвятло і моц для свайго хрысьціянскага жыцьця. ...
20.12.2016 Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч павіншаваў з асьвячэньнем новай царквы ў Лондане Ад імя Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі і ўсіх вернікаў лацінскага абраду ў краіне архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч павіншаваў кіраўніка Беларускай каталіцкай місіі ў Лондане а. Сяргея Стасевіча і супольнасьць мясцовых вернікаў з асьвячэньнем новай сьвятыні ў сталіцы Вялікай Брытаніі. ...
17.12.2016 Манах-базыльянін з Горадні ўзгадвае пра а. Віктара Данілава Сваімі ўспамінамі пра нядаўна спачылага вядомага на постсавецкай прасторы каталіцкага місіянера, грэка-каталіцкага душпастыра і былога дэкана БГКЦ а. Віктара Данілава дзеліцца ўраджэнец Горадні, манах-базыльянін Максіміліян Грыгорыў, які цяпер жыве і навучаецца ў Львове ў Базыльянскім інстытуце філасофска-багаслоўскіх студыяў імя Язэпа Вельяміна Руцкага. ...
14.12.2016 Памяці сьвятара, які гарэў вераю Сьвятар-рэдэмптарыст з Горадні Зьміцер Чарнель піша пра свайго духоўнага настаўніка і былога душпастыра грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай у Горадні а. Віктара Данілава, які спачыў на 90 годзе жыцьця ў Яраслаўлі. ...
12.12.2016 У Маскве разьвіталіся з сьвятаром Віктарам Данілавым 10 сьнежня 2016 году ў рыма-каталіцкай катэдры Беззаганага Зачацьця Найсьвяцейшай Дзевы Марыі ў Маскве адбылася сьвятая Імша за супакой душы сьвятара Віктара Данілава, які спачыў 7 сьнежня на 90 годзе жыцьця ў яго родным горадзе Яраслаўлі. Пра гэта паведамляе Інфармацыйная служба Архіяпархіі Божай Маці ў Маскве. ...
09.12.2016 Памёр былы дэкан Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы У ноч на 7 сьнежня 2016 году, на 90-м годзе жыцьця, у Яраслаўлі (Расея) адышоў да Госпада вядомы душпастыр беларускіх грэка-католікаў, протапрасьвітар Віктар Данілаў. ...
02.12.2016 Дэлегацыя з Ватыкану перадала пасланьне Папы Царкве Канстанцінопаля З нагоды сьвята сьвятога апостала Андрэя Першапакліканага, нябеснага апекуна Канстанцінопальскага патрыяршага пасаду, дэлегацыя Сьвятога Пасаду ў Рыме, узначаленая Старшынём Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў кардыналам Куртам Кохам, прыняла ўдзел ва ўрачыстых сьвяткаваньнях, якія адбыліся ў Стамбуле 30 лістапада 2016 году. ...
19.11.2016 У Вільні прадстаўнікі БГКЦ ушанавалі памяць сьв. Язафата і продкаў У старажытнай базыльянскай царкве Сьвятой Тройцы ў Вільні 12 лістапада 2016 году адбылася архірэйская Боская Літургія з нагоды сьвяткаваньня дня памяці сьвятамучаніка Язафата і 400-годдзя стварэньня базыльянскага закону. ...
18.11.2016 Першаярарх УГКЦ сустрэўся з Рымскім Архірэем Папа Францішак прыняў на прыватнай аўдыенцыі Вярхоўнага Архібіскупа Кіева-Галіцкага Сьвятаслава (Шаўчука), Першаярарха УГКЦ, які знаходзіўся ў Рыме і ўдзельнічаў у пленарнай Асамблеі Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў. ...
16.11.2016 Пілігрымы з Беларусі на сьвяткаваньні 100-годдзя перанясеньня мошчаў сьв. Язафата ў Вену На запрашэньне кардынала Крыстафа Шэнбарна, архібіскупа Вены і ардынарыя для грэка-католікаў Аўстрыі, група грэка-каталіцкіх сьвятароў і вернікаў з Беларусі 12 лістапада 2016 году прыняла ўдзел ва ўрачыстым сьвяткаваньні памяці сьвятамучаніка Язафата (Кунцэвіча) ў Вене — паведамляе сайт SvJazep.org. ...
04.11.2016 Біблейскае таварыства заклікала актыўна адсьвяткаваць 500-годдзе беларускага перакладу Бібліі Міжканфесійнае хрысьціянскае рэлігійнае брацтва «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь» заклікала грамадзтва актыўна прыняць удзель у мерапрыемствах, якія ў 2017 годзе будуць прысьвечаныя 500-годдзю перакладу Бібліі першадрукаром і асьветнікам Францішкам Скарынам, паведамляе БелаПАН. ...
24.10.2016 Апостальскі Візітатар БГКЦ на сустрэчы ярархаў Усходніх Цэркваў у Фаціме «Пастырскі клопат пра ўсходніх каталіцкіх мігрантаў у краінах Захаду» — такой была тэма чарговай Сустрэчы біскупаў Усходніх Каталіцкіх Цэркваў Еўропы, якая адбывалася 20-23 кастрычніка 2016 году ў партугальскай Фаціме — паведамляе Ватыканскае радыё. ...