Галоўная
Архіў нумароў газеты
№ 2 (61), 2009
Алесь Аўдзяюк, які родам з прыбужскага мястэчка Дамачава
Берасьцейскага раёну, быў высьвячаны на дыякана 13 траўня 2009 году, у дзень
успаміну цудоўнага зьяўленьня Маці Божай у Фаціме. Сьвячаньні яго адбываліся
падчас Сустрэчы ярархаў Усходніх Каталіцкіх Цэркваў Еўропы, якая праходзіла ў
Вужгарадзе – цэнтры Мукачаўскай грэка-каталіцкай япархіі ў Закарпацьці. Падчас
урачыстай архірэйскай багаслужбы дыяканскія сьвячаньні Алесю Аўдзеюку ўдзяліў
Уладыка Мілан Шашык, біскуп Мукачаўскі, з якім ва Ўсьпенскай конкатэдры г.
Мукачава разам саслужылі амаль чатыры дзясяткі біскупаў, у тым ліку Першаярарх
УГКЦ кардынал Любамір Гузар, шматлікія ўкраінскія, славацкія, італа-албанскія,
румынскія, мараніцкія і інш. усходнія каталіцкія ярархі з 14 краінаў Еўропы, а
таксама Апостальскі Візітатар БГКЦ архімандрыт Сяргей (Гаек).
За
новага дыякана БГКЦ на сьвячаньнях у Мукачаве малілася таксама невялікая група
беларускіх вернікаў – старшыня івацэвіцкай парафіі іпадыякан Вячаслаў Гарчакоў і
два беларускія грэка-каталіцкія семінарысты, якія вучацца ў Івана-Франкоўску.
16 траўня 2009 году, у дзень успаміну (па юльянскім календары) перастаўленьня вялебнага Тэадозія Пячорскага – пачынальніка супольнага манаскага жыцьця на ўсходнеславянскіх землях, Львоўські архібіскуп дастойны Ўладыка Ігар Возьняк у царкве сьв. Язафата паставіў у дыяканы двух рэдэмптарыстаў – украінца бр. Багдана Гелету і беларуса бр. Антона Нікалаева. Удзел у архірэйскай сьв. Літургіі ўзялі таксама Апостальські Візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, вікары Львоўскай Правінцыі Чыну Найсьвяцейшага Адкупіцеля а. Пятро Баран і іншыя айцы і браты рэдэмптарысты, а таксама а. Ігар Кандрацьеў, парах парафії сьвятых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя ў Берасьці, з якой паходзіць новавысьвячаны ерадыякан Антон Нікалаеў. На яго сьвячаньні прыехала некалькі дзясяткаў вернікаў БГКЦ з Берасьця, Менску, Івацэвічаў, Пінску, а таксама семінарысты, якія вучаццца ў Івана-Франкоўску, ды с.Вікторыя (Чэкан). Урачыстасьці сваім сьпевам суправаджала супольнасьць “Маран ата” з грэка-каталіцкай парафіі ў Берасьці.
Першае сваё дыяканскае служэньне
для БГКЦ новавысьвячаны дыякан Алесь Аўдзяюк меў у Львове падчас ўдзяленьня
дыяканскіх сьвячаньняў беларускаму манаху-рэдэмптарысту Антону (Нікалаеву), а ў
Беларусі – у Горадні, 17 траўня, на парафіяльным сьвяце мясцовай
грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай.
Абодва дыяканы пакуль знаходзяцца па-за межамі Беларусі. Дыякан Алесь жыве ў Айхштэце, што ў Баварыі, дзе сёлета заканчвае навучаньне на багаслоўскім факультэце мясцовага ўніверсітэту (сьпецыялізуецца на патралогіі). Дыяканскую практыку ён праходзіць ва Ўсходняй калегіі ў Айхштэце. Ерадыякан Антон знаходзіцца ў Львове ў манастыры айцоў-рэдэмптарыстаў, ён таксама заканчвае навучаньне – ва Ўкраінскім каталіцкім універсітэце.


Падзеі і сьвяты
Пакліканыя для дыяканскага
служэньня ў БГКЦ
У траўні 2009 году духавенства Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы папоўнілася двума новымі дыяканамі. Для Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі іх высьвяцілі біскупы з Украіны.

16 траўня 2009 году, у дзень успаміну (па юльянскім календары) перастаўленьня вялебнага Тэадозія Пячорскага – пачынальніка супольнага манаскага жыцьця на ўсходнеславянскіх землях, Львоўські архібіскуп дастойны Ўладыка Ігар Возьняк у царкве сьв. Язафата паставіў у дыяканы двух рэдэмптарыстаў – украінца бр. Багдана Гелету і беларуса бр. Антона Нікалаева. Удзел у архірэйскай сьв. Літургіі ўзялі таксама Апостальські Візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, вікары Львоўскай Правінцыі Чыну Найсьвяцейшага Адкупіцеля а. Пятро Баран і іншыя айцы і браты рэдэмптарысты, а таксама а. Ігар Кандрацьеў, парах парафії сьвятых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя ў Берасьці, з якой паходзіць новавысьвячаны ерадыякан Антон Нікалаеў. На яго сьвячаньні прыехала некалькі дзясяткаў вернікаў БГКЦ з Берасьця, Менску, Івацэвічаў, Пінску, а таксама семінарысты, якія вучаццца ў Івана-Франкоўску, ды с.Вікторыя (Чэкан). Урачыстасьці сваім сьпевам суправаджала супольнасьць “Маран ата” з грэка-каталіцкай парафіі ў Берасьці.

Абодва дыяканы пакуль знаходзяцца па-за межамі Беларусі. Дыякан Алесь жыве ў Айхштэце, што ў Баварыі, дзе сёлета заканчвае навучаньне на багаслоўскім факультэце мясцовага ўніверсітэту (сьпецыялізуецца на патралогіі). Дыяканскую практыку ён праходзіць ва Ўсходняй калегіі ў Айхштэце. Ерадыякан Антон знаходзіцца ў Львове ў манастыры айцоў-рэдэмптарыстаў, ён таксама заканчвае навучаньне – ва Ўкраінскім каталіцкім універсітэце.
Гэты артыкул чыталі 7 разоў (-ы)