Галоўная
Архіў нумароў газеты
№ 2 (61), 2009

Сьвятло Ўсходу
Бенядыкт XVI пра значэньне місіі сьвятых Кірылы і
Мятода
На гістарычную ролю сьвятых Кірылы і Мятода ў
распаўсюджваньні хрысьціянства на землях славянскіх народаў, а таксама на іх
першаснасьць ва ўкараненьні Евангельля ў культуры гэтых народаў зьвярнуў увагу
Сьвяты Айцец Бенядыкт XVI падчас агульнай аўдыенцыі ў Рыме 17 чэрвеня 2009 г.
Паводле словаў Пантыфіка, славяне зьяўляюцца “мостам паміж Усходам і
Захадам”.
“Сьвятыя Кірыла і Мятод добра разумелі значэньне слова ў сьведчаньні
Аб’яўленьня. Яны жадалі, каб праз іх Хрыстос прамовіў да славянаў”, – адзначыў
Пантыфік. Працягваючы цыкл катэхезаў пра значных асобаў Царквы, Сьвяты Айцец
нагадаў пра лёсы абодвух братоў і іх пачынальніцкую місію ў Вялікай Маравіі.
“Місія абвяшчэньня братамі Божага слова мела вялікі посьпех. Яе сьпецыфіка
заключалася перш за ўсё ў дапасаваньні вучэньня Царквы да мясцовай культуры,
ментальнасьці і мовы славянаў, – менавіта тым, што мы сёньня называем
інкультурацыяй. Два браты былі ініцыятарамі перакладу Бібліі, літургічных
тэкстаў і дакументаў Царквы на мову, зразумелую славянам”, – падкрэсьліў
Бенядыкт XVI.
Папа Пій XI назваў Кірылу і Мятода сынамі Ўсходу, грамадзянамі Візантыі, па паходжаньні – грэкамі, а паводле апостальскіх плёнаў – славянамі. Слуга Божы Ян Павел ІІ устанавіў іх, разам са сьвятым Бенядыктам, заступнікамі Еўропы. Сьвятыя Кірыла і Мятод зьяўляюцца прыкладам адкрытасьці на багацьце культур народаў, іх спадчыну і разнастайнасьць традыцыяў.

Catholic.by
Гэты артыкул чыталі 3 разоў (-ы)