Галоўная
Архіў нумароў газеты
№ 2 (57), 2008
20 красавіка 2008 году адбылася хіратонія новага беларускага грэка-каталіцкага сьвятара.
Ва Ўкраіне ў Вербную нядзелю паводле юльянскага календара, у царкве Раства Хрыстова г.Івана-Франкоўска, біскуп-эмерыт Сафрон Мудры OSBM высьвяціў на сьвятара дыякана Васіля Ягорава з Магілёва. Разам з айцом Васілём на ўрачыстай Боскай Літургіі ў Івана-Франкоўску маліліся і дэлегаты нашай Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы – а. Алесь Шыбека з Віцебску і семінарыст Віталь Быстроў, які заканчвае там сваю навуку і духоўную фармацыю.
Айцец Васіль Ягораў нарадзіўся ў Магілёве 9 лістапада 1972 году. У 1996 скончыў аўтамеханічны факультэт Магілёўскага машынабудаўнічага інстытуту, пасьля якога працаваў канструктарам у канструктарскім бюро. У 2001 годзе, ідучы за поклікам свайго сэрца, паступіў у Івана-Франкоўскую Тэалагічную акадэмію, якую выдатна скончыў у 2006 годзе. Абараніў магістарскую працу па тэме “Фармаваньне хрысталагічнага дагмату ў барацьбе з ерасямі першых стагоддзяў хрысьціянства”.
28 жніўня 2007 году ў Сьвята-Ўсьпенскай Уніўскай Лаўры айцоў студытаў атрымаў дыяканскія сьвячаньні з рук біскупа Сафрона Мудрага.
Пасьля Боскай Літургіі новасьвятар БГКЦ шчыра падзякаваў украінскаму Ўладыку Сафрону за чуйную духоўную апеку, якую ён удзяляў і ўдзяляе на працягу многіх гадоў нашым беларускім семінарыстам і сьвятарам.
На фота: 20.04.2008, Івана-Франкоўск (Украіна).
Хіратонія новага сьвятара Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы
а. Васіля Ягорава з Магілёва.

У царкве Раства Хрыстова біскуп-эмерыт Сафрон Мудры высьвяціў на сьвятара дыякана БГКЦ Васіля ЯГОРАВА з Магілёва. "Многія леты!"

Падзеі і сьвяты
У беларускіх грэка-католікаў новы сьвятар

а. Алесь Шыбека,
г.Віцебск
г.Віцебск
На фота: 20.04.2008, Івана-Франкоўск (Украіна).
Хіратонія новага сьвятара Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы
а. Васіля Ягорава з Магілёва.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
На фота: 20.04.2008, Івана-Франкоўск (Украіна).
У царкве Раства Хрыстова біскуп-эмерыт Сафрон Мудры высьвяціў на сьвятара дыякана БГКЦ Васіля ЯГОРАВА з Магілёва. "Многія леты!"
Гэты артыкул чыталі 14 разоў (-ы)