Царква
А тым часам жывуць вось гэтыя тры: вера, надзея, любоў; але любоў зь іх найбольшая
(1-ае Пасланьне сьв. ап. Паўла да Карынфянаў 13:13)
Галоўная Архіў нумароў газеты № 3 (54), 2007

Аблачыны ў семінарыстаў

Увечары 27 жніўня 2007 году на Вялікай вячэрні сьвята Ўсьпеньняя Багародзіцы ў Сьвята-Усьпенскай Уніўскай Лаўры адбыліся аблачыны некалькіх семінарыстаў БГКЦ. У прысутнасьці групы беларускіх вернікаў, якія бралі ўдзел у пілігрымцы ў Уніў, Апостальскі Візітатар БГКЦ Архімандрыт Сяргей (Гаек) урачыста пасьвяціў семінарысцкую вопратку для Андрэя Гайдукевіча з Горадні, Аляксея Філіпенкі з Менску і Вінцука Цішко з Маладэчна.

На фота: Семінарысты В.Цішко і А.Філіпенка падчас аблачынаў.
Гэты артыкул чыталі 3 разоў (-ы)