

15-годдзе хору "Бацькаўшчына"
Вядомы гарадзенскi хор "Бацькаўшчына", якi актыўна прапагандуе беларускую сьпеўную спадчыну, асаблiва духоўную, у студзенi 2007 г. адзначыў сваё 15-годдзе. З гэтай датай калектыў павiншавалi сьвятары БГКЦ з Гораднi а. Андрэй Крот i а. Аляксандр Шаўцоў. Апошнi на працягу некалькiх гадоў сьпяваў у гэтым хоры.
Сваiмi сьпевамi хор ня раз упрыгожваў розныя ўрачыстасьцi БГКЦ. Вар та пры гэтым адзначыць, што да хору "Бацькаўшчына" належаць вернiкi розных канфесiяў i гэта ёсьць выдатнае сумеснае хрысьцiянскае сьведчаньне ўзаемнай павагi i любовi.
"Многiя леты!" i творчых посьпехаў зычым гэтаму выдатнаму калектыву з Гораднi.