Цаніце сёньняшні дзень Разважаньне над Словам Божым, пра нашае жыцьцё, дзень сёньняшні і будучае ды пра ўзнагароду за выкананьне запаведзяў беларускага грэка-каталіцкага сьвятара з Бельгіі а. Івана Майсейчыка.
11.07.2020
Прынесьлі славянам дар Евангельля на роднай мове Пра славянскіх апосталаў — настаўнікаў сьвятых Кірылу і Мятода і пра энцыкліку Яна Паўла ІІ «Slavorum Apostoli» расказвае грэка-каталіцкі сьвятар з Менску а. Яўген Усошын.
04.06.2020
Еднасьць будуецца на шляху Папа Рымскі Францішак скіраваў сьпецыяльны ліст да кардынала Курта Коха, старшыні Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў, з нагоды 25-годдзя энцыклікі «Ut unum sint» сьв. Яна Паўла ІІ — паведамляе Vatican News.
У Ватыкане падрыхтавалі інструкцыі адносна сьвяткаваньня Вялікадня ва ўмовах пандэміі Ватыканскі прэс-цэнтар 25 сакавіка 2020 году распаўсюдзіў дакументы двух ватыканскіх дыкастэрыяў, кампетэнтных у сферы адпраўленьня літургіі ў Каталіцкай Царкве, якія ўтрымліваюць інструкцыі і рэкамендацыі адносна правядзеньня набажэнстваў Вялікага тыдня і Вялікадня ва ўмовах абмежавальных захадаў, што былі ўведзены ў сьвеце для прадухіленьня распаўсюджваньня каранавіруснай інфекцыі — паведамляе Vatican news.
25.03.2020
Малітва падчас згубнай пошасьці Падчас пандэміі ў сьвеце, выкліканай каранавірусам, якая ўжо забрала тысячы жыцьцяў, прапануем беларускім вернікам маліцца адмысловай малітвай — Малітвай падчас згубнай пошасьці. Яна была перакладзеная на беларускую мову з царкоўнаславянскай, паводле старога ўніяцкага трэбніка.
Папа: Бог не зьяўляецца крыніцай спакусаў, а дапамагае перамагчы іх Рымскі Архірэй працягнуў цыкл катэхезаў, прысьвечаных малітве «Ойча наш», — паведамляе беларуская рэдакцыя Vatican News. Гэтым разам ён засяродзіў увагу на яе перадапошнім радку «ня ўводзь нас у спакусу».
10.04.2019
Бласлаўляйце, а не кляніце За сваё жыцьцё я бачыў аж надта шмат людзей, што пры любой нагодзе казалі, як моцна яны любяць Бога, але пры гэтым вельмі мала сустракаў такіх, што любілі бы таксама і сабе падобных... Піша душпастыр беларускай грэка-каталіцкай парафіі ў Антвэрпэне (Бельгія) а. Іван Майсейчык.
Разважаньне над Словам Божым, пра нашае жыцьцё, дзень сёньняшні і будучае ды пра ўзнагароду за выкананьне запаведзяў беларускага грэка-каталіцкага сьвятара з Бельгіі а. Івана Майсейчыка.
«...Пётра ўзяў слова і сказаў Ісусу:
“Вось, мы пакінулі ўсё і пайшлі за Табой; што мы за гэта атрымаем?”...» (Мц 19, 27).
Людзкая хада за Ісусам падразумявае «баш на баш», то бок жадае і разьлічвае на плату за сваю хаду. Будучая ўзнагарода вабіць рабіць выбар на карысьць гэтае хады і прымушае жыць у ценю «сьветлага будучага».
Між тым, узнагародай для Пятра і іншых апосталаў была прысутнасьць у іхнім жыцьці Бога, узнагародай, якая была «тут і цяпер» і якую яны быццам бы недаацэньвалі ці не заўважалі, пытаючыся пра будучую зарплату за сваё вандраваньне.
Мы чакаем узнагароды за выкананьне запаведзяў, аднак самі запаведзі ёсьць узнагародай, і яны ня столькі пра прышласьць, колькі пра цяперашнасьць.
Запаведзі, як і добрае выхаваньне, — ужо самыя па сабе бясцэнны скарб, дар, ад якога нам робіцца добра ўжо зараз. І гэта яны вызначаюць ня толькі нашую адлегласьць да/ад Бога, але і да/ад людзей, то бок наш сацыяльны сьвет і кола стасункаў, разам з іхнім узроўнем.
Занадта часта думаючы пра будучае, канцэнтруючы на ім сваю ўвагу і мэту (што, безумоўна, таксама непазьбежна), ня цэнім «сёньня», у якім зьдзяйсьняецца нашая хада і ў якім мы маем шчасьце бачыць плечы Госпада, а ня толькі чуць і асэнсоўваць аповеды пра Ягонае некалішняе жыцьцё на зямлі. Сёньняшняе падобнае да здароўя: яго не заўважаюць і ня цэняць пакуль ня страцяць.
Нясьледаваньне за Ісусам, жыцьцё не паводле запаведзяў, ізноў жа, ня столькі пра будучую кару, колькі пра нямірнае, неспакойнае, нешчасьлівае цяперашняе, у якім чалавек «сам у сабе атрымоўвае належную адплату».
Цаніце сёньняшні дзень і сваё пакліканьне Хрыстом, і ў будучым Ён не пакрыўдзіць.