Францішак сустрэўся з Сінодам Кіпрскай Праваслаўнай Царквы Другі дзень пілігрымкі на Кіпр, 3 сьнежня 2021 году, Папа Рымскі Францішак распачаў з візіту ветлівасьці да Архібіскупа Кіпрскага Хрызастома ІІ і сустрэчы з Сінодам Кіпрскай Праваслаўнай Царквы — паведамляе Vatican News.
18.09.2021
Сустрэча ярархаў Усходніх Каталіцкіх Цэркваў Еўропы ў Будапешце. Заключны прэс-рэліз З 4 па 8 верасьня 2021 году паралельна з 52-м Міжнародным Еўхарыстычным кангрэсам у Будапешце адбылася штогадовая Сустрэча ўсходніх каталіцкіх біскупаў Еўропы, якая праходзіла пры падтрымцы Рады біскупскіх канферэнцыяў Еўропы. Сёлета яна аднавіла сваю дзейнасьць пасьля вымушанага пераносу леташняга мерапрыемства праз надзвычайную сітуацыю, выкліканую пандэміяй COVID-19.
04.06.2021
Папа Рымскі: жыць адзінствам па прыкладзе Найсьвяцейшай Тройцы Ва ўрачыстасьць Найсьвяцейшай Тройцы Папа Францішак нагадаў пра пакліканьне вернікаў да адзінства, якое нараджаецца з любові і павінна быць адметнай рысай хрысьціянаў, — паведамляе Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News.
18.07.2020
Цаніце сёньняшні дзень Разважаньне над Словам Божым, пра нашае жыцьцё, дзень сёньняшні і будучае ды пра ўзнагароду за выкананьне запаведзяў беларускага грэка-каталіцкага сьвятара з Бельгіі а. Івана Майсейчыка.
11.07.2020
Прынесьлі славянам дар Евангельля на роднай мове Пра славянскіх апосталаў — настаўнікаў сьвятых Кірылу і Мятода і пра энцыкліку Яна Паўла ІІ «Slavorum Apostoli» расказвае грэка-каталіцкі сьвятар з Менску а. Яўген Усошын.
04.06.2020
Еднасьць будуецца на шляху Папа Рымскі Францішак скіраваў сьпецыяльны ліст да кардынала Курта Коха, старшыні Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў, з нагоды 25-годдзя энцыклікі «Ut unum sint» сьв. Яна Паўла ІІ — паведамляе Vatican News.
У Ватыкане падрыхтавалі інструкцыі адносна сьвяткаваньня Вялікадня ва ўмовах пандэміі Ватыканскі прэс-цэнтар 25 сакавіка 2020 году распаўсюдзіў дакументы двух ватыканскіх дыкастэрыяў, кампетэнтных у сферы адпраўленьня літургіі ў Каталіцкай Царкве, якія ўтрымліваюць інструкцыі і рэкамендацыі адносна правядзеньня набажэнстваў Вялікага тыдня і Вялікадня ва ўмовах абмежавальных захадаў, што былі ўведзены ў сьвеце для прадухіленьня распаўсюджваньня каранавіруснай інфекцыі — паведамляе Vatican news.
Папа Рымскі Францішак скіраваў сьпецыяльны ліст да кардынала Курта Коха, старшыні Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў, з нагоды 25-годдзя энцыклікі «Ut unum sint» сьв. Яна Паўла ІІ — паведамляе Vatican News.
Папа Францішак з патрыярхамі Ўсходніх Цэркваў у Бары, 07.07.2018.«З поглядам, скіраваным да гарызонту Юбілею 2000-годдзя, ён хацеў, каб уваходзячы ў трэцяе тысячагоддзе, Царква мела перад вачыма палымяную малітву Свайго Госпада і Настаўніка: “Каб усе былі адно” (Ян 17, 21)», — так Сьвяты Айцец Францішак тлумачыць матывы аднаго з сваіх папярэднікаў, які напісаў гэтую энцыкліку, якая «ў незваротны спосаб» пацьвердзіла экуменічнае заангажаваньне Каталіцкай Царквы. Другі Ватыканскі сабор прызнаў, што экуменічны рух паўстаў дзякуючы ласцы Сьвятога духа, нагадвае Папа. Публікуючы гэтую энцыкліку ва ўрачыстасьць Узьнясеньня, Ян Павел ІІ прапанаваў яе пад знакам Сьвятога Духа, Які ёсьць «будаўніком еднасьці ў разнастайнасьці». «У такім самым літургічным і духоўным канктэксьце мы яе ўзгадваем і нанова прапануем Божаму народу», — адзначыў у сваім пасланьні Францішак.
У сваім пасланьні Рымскі Архірэй нагадвае, што на дарозе, якая вядзе хрысьціянаў да поўнай сулучнасьці, важна памятаць як пра ўжо пройдзены шлях, так і ўглядацца за гарызонт, ды не забываць, што сапраўдным стваральнікам «еднасьці ў разнастайнасьці» зьяўляецца Сьвяты Дух.
«У гэты юбілей, узношу падзяку Госпаду за шлях, які Ён дазволіў прайсьці нам як хрысьціянам у пошуку поўнай еднасьці. Таксама і я падзяляю здаровую нецярплівасьць тых, хто часам думае, што мы можам і павінны прыкладаць яшчэ больш намаганьняў», — прызнаўся Сьвяты Айцец.
Папа заўважыў, што на працягу апошніх гадоў было зроблена шмат для таго, каб залячыць раны, якія існавалі на працягу стагоддзяў і нават тысячагоддзяў, для росту ўзаемнага пазнаньня і павагі, для пераадоленьня глыбока ўкаранёных стэратыпаў і забабонаў. Ён зьвярнуў увагу на разьвіцьцё тэалагічнага дыялогу і розных формаў супрацоўніцтва ў дабрачыннай, душпастырскай і культурнай сферах. Сьвяты Айцец згадвае пры гэтым «улюбёных братоў, што стаяць на чале розных хрысьціянскіх Цэркваў і супольнасьцяў», і пра ўсіх братоў і сёстраў кожнай хрысьціянскай традыцыі, якія ёсьць «нашымі спадарожнікамі на шляху».
«Падобна як вучні з Эмаўса, мы можам адчуваць прысутнасьць уваскрослага Хрыста, Які крочыць побач з намі і тлумачыць нам Сьвятое Пісаньне, а таксама дазваляе распазнаваць Яго ў ламаньні хлеба, у чаканьні таго, што зможам разам разьдзяліць еўхарыстычную Вячэру», — напісаў Францішак.
Сьвяты Айцец высока ацаніў дзейнасьць супрацоўнікаў Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў, якія працавалі і працуюць сёньня, каб «падтрымліваць у Царкве жывым усьведамленьне гэтай неад’емнай мэты». У прыватнасьці ён адзначыў два вельмі важныя праекты гэтага ватыканскага дэпартаменту: падрыхтоўку Экуменічнага даведніка для біскупаў, які пабачыць сьвет гэтай восеньню, і заснаваньне новага экуменічнага часопіса «Acta Œcumenica».
«На дарозе, якая вядзе да поўнай сулучнасьці, важна памятаць пра пройдзены шлях, але таксама важна ўглядацца за гарызонт, каб разам з энцыклікай «Ut unum sint» задаваць пытаньне: «Quanta est nobis via?», «які яшчэ шлях перад намі?», — перакананы Рымскі Архірэй.
Францішак нагадаў, што еднасьць — гэта ня толькі вынік людзкіх высілкаў, але ў першую чаргу — дар Сьвятога Духа. Еднасьць ня прыйдзе як цуд, яна дасягаецца на шляху. «Будзем з даверам прасіць Сьвятога Духа, каб кіраваў нашымі крокамі, каб кожны адчуваў з адноўленым запалам заклік да дзейнасьці на карысьць экуменізму. Няхай Ён натхняе прарочыя жэсты і ўмацоваўвае братэрскую любоў паміж усімі вучнямі Хрыста, “каб паверыў сьвет” (гл. Ян 17, 21) і памнажалася хвала Айцу, Які ёсьць у небе», — закончыў сваё пасланьне Папа.