Сьвяты Дух перамагае рознагалосьсі і будуе еднасьць Захоўваць і абараняць царкоўную еднасьць — дар Сьвятога Духа, Які яднае шматлікіх вернікаў у адзінае цела, цела Хрыста заклікаў вернікаў Папа Францішак 29 лістапада 2014 году падчас Сьвятой Імшы ў каталіцкай катэдры Стамбула. Разам з Сьвятым Айцом тады маліліся праваслаўны Патрыярх Барталамей I, а таксама духаваенства і вернікі чатырох каталіцкіх абрадаў і прадстаўнікі іншых хрысьціянскіх Цэркваў Турцыі.
08.12.2014
Папа схіліўся перад патрыярхам, просячы блаславеньня 28-30 лістапада 2014 году Папа Францішак зьдзейсьніў падарожжа ў Турцыю. Падчас экуменічнай малітвы ў катэдральнай царкве сьв. Георгія ў рэзідэнцыі Канстанцінопальскага патрыярха ў Стамбуле 29 лістапада 2014 году Біскуп Рыму схіліўся перад Патрыярхам Барталамеем I і папрасіў яго пра блаславеньне для яго і для Рымскай Царквы.
Уніі практыкаваліся ў гісторыі практычна ўсіх Цэркваў Інтэрв’ю з гісторыкам і рэлігіязнаўцам Аляксеем Юдзіным пра ўкраінскіх грэка-католікаў, значэньне тэрміну «унія» і дагматычную сьпецыфіку старажытных Усходніх Цэркваў на сайце “ПостНаука”.
Папа Францішак і Патрыярх Барталамей І падпісалі сумесную дэкларацыю 25 траўня 2014 году ў памяшканьні Апостальскай дэлегатуры ў Ерусаліме адбылася прыватная сустрэча паміж Папам Францішкам і Патрыярхам Барталамеем І. Яе вынікам стала абвяшчэньне сумеснай дэкларацыі, якая складаецца з дзесяці пунктаў — паведамляе Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё.
31.05.2014
Яўген Усошын — ад грузчыка да сьвятара Інтэрв’ю грэка-каталіцкага сьвятара з Менску айца Яўгена Ўсошына журналістцы газеты “Новы Час” Вікторыі Чаплевай пра сваё пакліканьне, шлях да сьвятарства, пра пошукі чалавекам свабоды і шчасьця.
08.05.2014
Беларускі грэка-каталіцкі сьвятар: насілу да веры ніхто не прыводзіць Пра супольнасьці беларускіх грэка-католікаў і асаблівасьці душпастырскай працы сярод іх — размова ў Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё кс. Аляксандра Амяльчэні з айцом Антонам Нікалаевым, душпастырам грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Менску.
06.05.2014
Сімпозіюм на тэму ўсходняга кананічнага права ў Рыме 23-25 красавіка 2014 году ў Рыме адбыўся сімпозіюм на тэму ўсходняга царкоўнага права: “Усходняе кананічнае права — 50 гадоў пасьля II Ватыканскага Сабору” — паведамляе Дэпартамент інфармацыі УГКЦ.
Сьвяты Дух перамагае рознагалосьсі і будуе еднасьць
Захоўваць і абараняць царкоўную еднасьць — дар Сьвятога Духа, Які яднае шматлікіх вернікаў у адзінае цела, цела Хрыста заклікаў вернікаў Папа Францішак 29 лістапада 2014 году падчас Сьвятой Імшы ў каталіцкай катэдры Стамбула. Разам з Сьвятым Айцом тады маліліся праваслаўны Патрыярх Барталамей I, а таксама духаваенства і вернікі чатырох каталіцкіх абрадаў і прадстаўнікі іншых хрысьціянскіх Цэркваў Турцыі.
У сваім казаньні Сьвяты Айцец Францішак асабліва падкрэсьліў, што ўсё жыцьцё і місія Царквы залежаць ад дзеі Сьвятога Духа: «Мы молімся, таму што Сьвяты Дух натхняе сэрца на малітву. Мы вырываемся з заганнага кола эгаізму, адыходзім ад саміх сябе і набліжаемся да іншых, каб сустрэць іх, выслухаць і дапамагчы, бо да гэтага нас прыводзіць Дух Божы. Папа Францішак з прадстаўнікамі хрысьціянскіх Цэркваў Турцыі падчас сьв. Імшы ў каталіцкай катэдры ў Стамбуле 29.11.2014. (Фота: Filippo Monteforte/AFP/Getty Images).Мы выяўляем дзіўную здольнасьць прабачаць і любіць тых, хто нас ня любіць, таму што нас вядзе за Сабой Сьвяты Дух. Калі мы ідзём далей за ветлівыя словы і зьвяртаемся да братоў з пяшчотай, якая сагравае сэрцы, гэта, безумоўна, азначае, што нас дакрануўся Сьвяты Дух».
Розныя харызмы ў Царкве — гэта велізарнае багацьце, падкрэсьліў Рымскі Архірэй, таму што «Сьвяты Дух зьяўляецца Духам еднасьці, якая ня ёсьць аднастайнасьцю»:
«Толькі Сьвяты Дух можа спрычыніцца да разнастайнасьці і множнасьці і ў той жа час паспрыяць еднасьці. Калі ж ад нас зыходзіць жаданьне разнастайнасьці і мы замыкаемся ў нашай адасобленасьці і выключнасьці, тады мы спрычыняемся да падзелу. Калі ад нас зыходзіць жаданьне пабудаваць еднасьць паводле чалавечых мерак, у выніку мы прыносім аднастайнасьць і стандартызацыю. Калі ж мы дазваляем весьці сябе Сьвятому Духу, тое багацьце, адрозьненьне і разнастайнасьць ніколі не ператворацца ў канфлікт, таму што Сьвяты Дух заклікае нас жыць разнастайнасьцю ў еднасьці Царквы».
Сьвяты Дух гарманізуе мноства дароў і будуе еднасьць Царквы ў веры, любові і ўнутранай згуртаванасьці. Царква і царкоўныя супольнасьці пакліканы кіравацца Сьвятым Духам, ахінаючыся ў адкрытасьць, пакору і паслушэнства, адзначыў Папа Францішак. Аднак існуе спакуса супрацівіцца Сьвятому Духу, Які «заўсёды падштурхоўвае і заахвочвае Царкву крочыць наперад», таму што заўсёды «больш проста і зручна заняць статычнае і нязьменнае становішча»: «На самай справе Царква выяўляе вернасьць Сьвятому Духу настолькі, наколькі не прэтэндуе кіраваць Ім і прыручаць Яго. Царква верная Сьвятому Духу, калі яна пазьбягае спакусы глядзець на самую сябе. Мы, хрысьціяне, становімся сапраўднымі вучнямі-місіянерамі, здольнымі дакрануцца да чалавечага сумленьня, калі мы адмаўляемся ад абарончага стылю на карысьць кіраваньня Сьвятым Духам. Ён — гэта сьвежасьць, імправізацыя, навізна».
Такія «ахоўныя механізмы», калі апораю нам выключна ўласныя ідэі і сілы, пазіцыі амбіцыяў і ганарыстасьці замінаюць разуменьню іншых і адкрытасьці на дыялог з імі, падкрэсьліў Сьвяты Айцец Францішак. Царква прымае агонь Сьвятога Духа, які палае ў сэрцах, яна напаўняецца подыхам Сьвятога Духу, Які ставіць чалавека на служэньне любові — мовы, зразумелай кожнаму:
«Чым больш мы будзем пакорліва кіравацца Духам Госпада на нашым шляху веры і братэрскага жыцьця, тым лягчэй мы зможам пераадолець неразуменьне, рознагалосьсі і спрэчкі і станем надзейным знакам еднасьці і міру. Відочным знакам таго, што наш Госпад уваскрос, што Ён жывы».