18.07.2020 Цаніце сёньняшні дзень Разважаньне над Словам Божым, пра нашае жыцьцё, дзень сёньняшні і будучае ды пра ўзнагароду за выкананьне запаведзяў беларускага грэка-каталіцкага сьвятара з Бельгіі а. Івана Майсейчыка. ...
11.07.2020 Прынесьлі славянам дар Евангельля на роднай мове Пра славянскіх апосталаў — настаўнікаў сьвятых Кірылу і Мятода і пра энцыкліку Яна Паўла ІІ «Slavorum Apostoli» расказвае грэка-каталіцкі сьвятар з Менску а. Яўген Усошын. ...
04.06.2020 Еднасьць будуецца на шляху Папа Рымскі Францішак скіраваў сьпецыяльны ліст да кардынала Курта Коха, старшыні Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў, з нагоды 25-годдзя энцыклікі «Ut unum sint» сьв. Яна Паўла ІІ — паведамляе Vatican News. ...
02.04.2020 У Ватыкане падрыхтавалі інструкцыі адносна сьвяткаваньня Вялікадня ва ўмовах пандэміі Ватыканскі прэс-цэнтар 25 сакавіка 2020 году распаўсюдзіў дакументы двух ватыканскіх дыкастэрыяў, кампетэнтных у сферы адпраўленьня літургіі ў Каталіцкай Царкве, якія ўтрымліваюць інструкцыі і рэкамендацыі адносна правядзеньня набажэнстваў Вялікага тыдня і Вялікадня ва ўмовах абмежавальных захадаў, што былі ўведзены ў сьвеце для прадухіленьня распаўсюджваньня каранавіруснай інфекцыі — паведамляе Vatican news. ...
25.03.2020 Малітва падчас згубнай пошасьці Падчас пандэміі ў сьвеце, выкліканай каранавірусам, якая ўжо забрала тысячы жыцьцяў, прапануем беларускім вернікам маліцца адмысловай малітвай — Малітвай падчас згубнай пошасьці. Яна была перакладзеная на беларускую мову з царкоўнаславянскай, паводле старога ўніяцкага трэбніка. ...
04.05.2019 Папа: Бог не зьяўляецца крыніцай спакусаў, а дапамагае перамагчы іх Рымскі Архірэй працягнуў цыкл катэхезаў, прысьвечаных малітве «Ойча наш», — паведамляе беларуская рэдакцыя Vatican News. Гэтым разам ён засяродзіў увагу на яе перадапошнім радку «ня ўводзь нас у спакусу». ...
10.04.2019 Бласлаўляйце, а не кляніце За сваё жыцьцё я бачыў аж надта шмат людзей, што пры любой нагодзе казалі, як моцна яны любяць Бога, але пры гэтым вельмі мала сустракаў такіх, што любілі бы таксама і сабе падобных... Піша душпастыр беларускай грэка-каталіцкай парафіі ў Антвэрпэне (Бельгія) а. Іван Майсейчык. ...
03.02.2019 Айцец Андрэй Крот пра сьвята Грамніцаў 2 лютага (15 лютага — паводле юльянскага календара) вернікі адзначаюць сьвята Сустрэчы Госпада нашага Ісуса Хрыста, ці Грамніцы. Сьвятар Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы з Горадні а. Андрэй Крот распавядае пра сэнс гэтага, аднаго з двунадзясятых сьвятаў Усходняй Царквы. ...
07.01.2019 Беларускі грэка-каталіцкі сьвятар: Стаўленьне да нас з боку Ватыкана – наш вялікі боль Парах грэка-каталіцкіх парафіяў Уваскрэсеньня Хрыстовага і Хрыста Збаўцы ў Віцебску, протапрасьвітар Зьміцер Грышан у інтэрв’ю праваабарончаму сайту «Віцебская вясна» распавёў пра Берасьцейскую унію, адраджэньне Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы, крыўды на Апостальскую Сталіцу, пра свае захапленьні і сваю вялікую сям’ю. Ніжэй прапануем гэты матэрыял. ...
10.06.2018 Ці насамрэч папа Рымскі асудзіў уніяцтва? Гутарка з уніяцкім багасловам Пасьля сустрэчы папы Францішка з кіраўніком аддзелу замежных царкоўных зносін Маскоўскага патрыярхату РПЦ мітрапалітам Іларыёнам не сьціхаюць спрэчкі вакол выказваньня пантыфіка пра ўніятызм. Нярэдка сьцьвярджаюць, што папа асудзіў уніяцтва і ўніятаў, нават зрокся іх. ...
30.01.2018 Мой Бог... Вяртаўся сёньня з польскага Драгічына, з сваёй семінарыі, дзе разам з маімі былымі выкладчыкамі і выхавацелямі, а таксама былымі аднакурсьнікамі і проста сябрамі па семінарыі, якія ўжо самыя рыхтуюць маладых хлопцаў да сьвятарства, служыў багаслужбу. Мы служылі ў лацінскім абрадзе, яны ў сваіх рызах, я ў сваіх... І прачытаў выказваньне пэўнага ярарха, што ў праваслаўных і ўніятаў... розны Бог. І ведаеце што? Я з ім згодны! ...
05.10.2017 Першаярарх УГКЦ: «Я з асаблівым хваляваньнем малюся тут з вамі і за вас» З 28 верасьня па 1 кастрычніка 2017 году ў Менску знаходзіўся Першаярарх УГКЦ Сьвятаслаў (Шаўчук), які браў удзел у пленарным пасяджэньні Рады Канферэнцыяў Біскупаў Еўропы, дзе ён прадстаўляў Сінод Біскупаў Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы. 1 кастрычніка, у сьвята Покрыва Багародзіцы, ён адслужыў Архірэйскую літургію для беларускіх грэка-католікаў у Менску. ...