30.03.2011 Памёр паэт Іван Лагвіновіч, грэка-каталік з Баранавічаў
r
Увечары, 29 сакавіка 2011 году, пасьля цяжкай хваробы памёр Іван Лагвіновіч - сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў з 1992 году і вернік грэка-каталіцкай парафіі сьв. Кірылы і Мятода ў Баранавічах. ...
30.03.2011 Якой будзе УГКЦ праз 10 гадоў?
29 сакавіка 2011 году ў Кіеве адбылася першая прэс-канферэнцыя Ўладыкі Сьвятаслава (Шаўчука), новага Зьверхніка УГКЦ. Гэтае інфармацыйнае мерапрыемства выклікала вялікую цікавасьць прэсы і было прысьвечана тэме персьпектывам разьвіцьця УГКЦ. ...
28.03.2011 У Любліне памёр айцец
архімандрыт Раман Пентка
Увечары, 26 сакавіка 2011 году, пасьля доўгай цяжкай хваробы ў Анкалагічным цэнтры Люблінскай зямлі імя сьв. Яна з Дуклы, што ў Любліне, адыйшоў да Бога а. Раман Пентка MIC, архімандрыт тытулярны, шматгадовы душпастыр каталіцкай парафіі візантыйска-славянскага абраду ў прыбужскай мясцовасьці Кастамлоты (Польшча). ...
28.03.2011 Інтранізацыя новага Першаярарха УГКЦ
У Кіеве, у храме Сьвятога Ўваскрасеньня Хрыстова - новай катэдры Вярхоўнага Архібіскупа УГКЦ, 27 сакавіка 2011 году, у Крыжапаклонную нядзелю, адбылася ўрачыстая цырымонія інтранізацыі новага Зьверхніка Ўкраінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Сьвятаслава (Шаўчука). ...
27.03.2011 Айцец Пётр Рудкоўскі правядзе вялікапосныя рэкалекцыі
1-3
красавіка 2011 году ў грэка-каталіцкай парафіі сьв. Язафата ў Полацку
вядомы ў Беларусі інтэлектуал і манах-прапаведнік айцец Пётр Рудкоўскі
правядзе вялікапосныя рэкалекцыі для мясцовыхвернікаў. ...
27.03.2011 Дабравешчаньне і Дзень Волі ў Празе
Сьвяточныя ўрачыстасьці з нагоды сьвята Дабравешчаньня і Дня Волі адбыліся 25-26 сакавіка 2011 году ў самым цэнтры чэшскай сталіцы — Празе, у адной з найстарэйшых сьвятыняў — царкве сьвятых Кузьмы і Дзям’яна пачатку Х ст., якой карыстаюцца сёньня беларускія грэка-католікі. ...
26.03.2011 Новым Першаярархам УГКЦ стаў самы малады біскуп
25 сакавіка 2011 году ў Ватыкане паведамлена пра тое, што Рымскі Архірэй Бенядыкт XVI зацьвердзіў просьбу пра пацьверджаньне выбару, пасланую Ўладыкам Сьвятаславам (Шаўчуком), якога 23 сакавіка 2011 году Сінод біскупаў УГКЦ кананічна абраў Вярхоўным Архібіскупам Кіева-Галіцкім. Новы Зьверхнік УГКЦ зьяўляецца самым маладым сярод біскупаў УГКЦ і чацьвёртым паводле ўзросту сярод самых маладых каталіцкіх архірэяў у сьвеце. ...
25.03.2011 Памёр першы біскуп Стрыйскай япархіі УГКЦ
Як паведаміў Дэпартамент інфармацыі УГКЦ, 24 сакавіка 2011 году, на 69 годзе жыцьця, пасьля доўгай і цяжкай хваробы адыйшоў у вечнасьць ўкраінскі грэка-каталіцкі Ўладыка Юльян Гбур, SVD, тытулярны біскуп Стрыйскай япархіі УГКЦ, першы япарх гэтай япархіі. ...
24.03.2011 Украінскія ярархі зрабілі выбар новага Зьверхніка Царквы Як паведамляе РІСУ - Релігійно-інформаційна служба України паводле неафіцыйнай інфармацыі, на чацьвёрты дзень працы Выбарчага Сіноду УГКЦ, 24 сакавіка 2011 году, стала вядома, што ўкраінскія ярархі зрабілі выбар новага Зьверхніка Царквы. Аднак да моманту афіцыйнага пацьверджаньня гэтага выбару Апостальскім Пасадам у Рыме пра асобу новага Першаярарха УГКЦ пакуль не паведамлецца. Зараз у УГКЦ чакаюць адказу з Апостальскай сталіцы. ...
21.03.2011 На выбарчым Сінодзе біскупаў УГКЦ адбылося першае
галасаваньне
21 сакавіка 2011 году ў Рэкалекцыйным цэнтры імя Патрыярха Ёсіфа Сьліпога ў Брухавічах каля Львова з Малебну да Сьвятога Духа распачалася праца выбарчага Сіноду Біскупаў Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, які абярэ новага Першаярарха гэта самай вялікай усходняй каталіцкай Царквы - паведамляе Дэпартамент інфармацыі УГКЦ. ...
20.03.2011 Абраны новы Першаярарх Мараніцкай Каталіцкай Царквы Новым Патрыярхам Мараніцкай Каталіцкай Царквы абраны 71-гадовы архібіскуп Джэбэйл-Біблскі Найдастойны Бешара Бутрас аль-Рай (Beshara Boutros al Rai). ...
18.03.2011 Украінскія грэка-каталіцкія біскупы зьбіраюцца на выбарчы Сінод Як паведамлея Дэпартамент інфармацыі УГКЦ, з 18 сакавіка 2011 году для ўдзелу ў працы выбарчага Сіноду Біскупаў Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, які абярэ новага Зьверхніка Царквы, у Львоў з усяго сьвету пачалі прыязджаць члены Сіноду. У працы Сіноду, які ўзначаліць Адміністратар УГКЦ Найдастойны Ўладыка Ігар (Возьняк), па папярэдніх дадзеных прымуць удзел 45 біскупаў УГКЦ з Украіны і з-за мяжы (Заходняй Еўропы, ЗША, Канады, Бразіліі, Аргентыны і Аўстраліі). Пяць членаў Сіноду з уважлівых прычынаў ня змогуць прыняць удзел у яго пасяджэньнях. ...
16.03.2011 Зварот Мітрапаліта Кандрусевіча з прычыны бедзтва ў Японіі: геаграфічна далёкая Японія маральна стала вельмі блізкай
Беларусь, якая 25 гадоў таму пазнала горыч чарнобыльскай катастрофы, вельмі добра разумее сітуацыю, у якой аказалася Японія пасьля жахлівага землятрусу і цунамі, што рушыў за ім, а таксама выкліканых гэтымі катаклізмамі праблемаў на атамных электрастанцыях. Беларусь спачувае японскаму народу, які вельмі мужна, са спакоем і разважлівасьцю змагаецца са стыхіяй. ...
14.03.2011 У Калінінградзе беларусы стварылі грэка-каталіцкую суполку З нядаўнага часу ў беларусаў Калінінграда зьявілася магчымасьць наведваць беларускія грэка-каталіцкія багаслужбы. У 2010 годзе там была заснавана парафія, якую назвалі ў гонар сьв. Еўфрасіньні Полацкай, Апякункі Беларусі. Пра гэта паведаміў сябра Калінінградзкага рэгіянальнага грамадзкага аб’яднаньня “Беларускае таварыства культуры” Расьціслаў Шаховіч. ...
09.03.2011 У Менску адбылася ІІІ Канферэнцыя царкоўных рухаў і супольнасьцяў 4–6 сакавіка 2011 г. у касьцёле сьв. Сымона і сьв. Алены ў Менску праходзіла ІІІ Канферэнцыя царкоўных рухаў і супольнасьцяў. Арганізатарам мерапрыемства выступіла МДЕ «Каштоўная пярліна» руху «Сьвятло — Жыцьцё». ...
09.03.2011 Фотаконкурс “Няпоўнаспраўныя ў жыцьці Царквы”
Іншым поглядам глянуць на людзей з абмежаванымі магчымасьцямі прапануюць арганізатары Сусьветнага Дня моладзі 2011 г. у Мадрыдзе. Для гэтага яны абвясьцілі для моладзі з усіх куткоў сьвету фотаконкурс “Няпоўнаспраўныя ў жыцьці Царквы”. ...