Царква
Палюбі Госпада Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсім разуменьнем тваім... палюбі блізкага твайго, як самога сябе на гэтых дзьвюх запаведзях грунтуецца ўвесь закон і прарокі
(Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце 22:37-40)
Навіны за 2011 год
30.04.2011
Этапнае і выбухованебясьпечнае рашэньне?
20 красавіка 2011 году на Фанары ў Стамбуле засядаў Сьвяты Сінод Канстанцінопальскай Праваслаўнай Царквы. Выявілася, што адно рашэньне памеснай Царквы можа стаць этапным і нават выбухованебясьпечным для ўсяго праваслаўя. Справа ў тым, што на пасяджэньні ўхвалена прапанова Ўсяленскага Патрыярха Барталамея аб скліканьні 1 верасьня 2011 году Сіноду зьверхнікаў старажытных Патрыярхатаў – г. зн. ачольнікаў Канстанцінопальскай, Александрыйскай, Антыяхійскай і Ерусалімскай Цэркваў. ...
29.04.2011
Айцец Пётр Рудкоўскі: грамадзкае вымярэньне праўды
У сваім чарговым матэрыяле на тэму сацыяльнай навукі Каталіцкай Царквы а. П.Рудкоўскі ў сваёй аўтарскай рубрыцы на Catholic.By разважае пра атручанае маральнае асяроддзе посткамуністычнага грамадзтва і досьвед Чэхіі, «фенаменалогію хлусьні» і неабходнасьць вярнуць праўду ў прыватнае і грамадзкае жыцьцё. ...
26.04.2011
Дабравесьце на заходнепалескай гаворцы гучала на Велікодным сьвяце ў Берасьці
На сьвяточнай велікоднай Літургіі сьв. Яна Залатавуснага ў грэка-каталіцкай парафіі сьв. братоў-апоcталаў Пятра і Андрэя ў Берасьці 24 красавіка 2011 году ўпершыню ў гісторыі Царквы Хрыстовай Евангельле чыталася на матчынай мове карэнных жыхароў Заходняга Палесься. ...
26.04.2011
Першаярарх УГКЦ даслаў “лісты сулучнасьці” зьверхнікам Усходніх Каталіцкіх Цэркваў
У Канцылярыі Вярхоўнага Архібіскупа Ўкраінскай Грэка-Каталіцкай Царквы 18 красавіка 2011 году паведамілі, што Зьверхнік Царквы Сьвятаслаў (Шаўчук) упершыню пасьля ўзыходжаньня на пасад Першаярарха УГКЦ накіраваў “лісты сулучнасьці” усім усходнім каталіцкім патрыярхам і вярхоўным архібіскупам. ...
25.04.2011
Айцец Аляксандар Надсан: адмовімся ад нянавісьці да таго, хто нас крыжуе
З нагоды сьвята Ўваскрасеньня Хрыстовага з велікоднымі разважаньнямі да вернікаў зьвярнуўся Апостальскага Візітатар для беларусаў-католікаў замежжа айцец Аляксандар Надсан. ...
23.04.2011
Радасьць ад сумеснага сьвяткаваньня Пасхі Хрыстовай
Віншавальнае Слова Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі на сьвята Пасхі Гасподняй 2011 году. ...
21.04.2011
Паўночная Карэя: 50 тысячаў хрысьціянаў у турмах
Каля 50 тысячаў хрысьціянаў знаходзяцца ў турмах Паўночнай Карэі за свае рэлігійныя перакананьні, перадае агенцтва “Fides”. Паводле дакладу сьпецыяльнага назіральніка ААН па правах чалавека ў Паўночнай Карэі Марзукі Друсман, прадстаўленаму нядаўна ў Радзе ААН па правах чалавека ў Жэневе, юрыдычная сістэма ў дзяржаве цалкам залежная ад рэжыму. Акрамя звычайных судоў існуе “паралельная юрыдычная сістэма”, якая цалкам не выконвае працэсуальныя правы абвінавачаных і мае на мэце ажыцьцяўленьне кантролю над грамадзянамі. ...
19.04.2011
Сірыйска-малабарскі ярарх: трактуеце нас несправядліва
Такая скарга была выказана Рымскаму Архірэю Бенядыкту XVI Адміністратарам Сірыйска-Малабарскай Каталіцкай Царквы падчас візіту ў Апостальскую Сталіцу і расповеду пра стан сваёй Царквы. Ярарх гэтай Усходняй Каталіцкай Царквы выказаў яе ня ў адрас уладаў Індыі, а ў бок Рымскай курыі і многіх біскупаў лацінскага абраду ў гэтай краіне, паведамляе каталіцкая інфармацыйная служба CNS (Catholic News Service) ...
19.04.2011
Дзясяткі тысячаў вернікаў Малабарскай Царквы разьвіталіся з сваім Першаярархам
Дзясяткі тысячаў вернікаў сабраліся ў нядзелю, 10 красавіка 2011 году, на пахаваньне зьверхніка Сірыйска-Малабарскай Царквы Індыі Варкея Вітхаятхіла. 84-гадовы кардынал, які на працягу апошніх гадоў быў таксама старшынёй Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Індыі, памёр ад сардэчнага прыступу 1 красавіка. Архібіскуп Цырыл Васіль, сакратар Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў, прысутнічаў на пахаваньні Вярхоўнага Архібіскупа Сірыйска-Малабарскай Каталіцкай Царквы як прадстаўнік Рымскага Архірэя Бенядыкта XVI. ...
18.04.2011
“Сапраўдныя беларусы пойдуць туды, дзе пануе беларускі дух”
Пад такой назвай у газеце “Народная воля” 22 сакавiка 2011 году выйшаў артыкул С.Кліменценка, прысьвечаны ўражаньням пасьля прэзентацыі навукова-папулярнага нарысу доктара гістарычных навук, прафесара Леаніда Лыча “Уніяцкая Царква ў Беларусі. Этнакультурны аспект”. Гэтая праца выйшла ў менскім выдавецтве “Кнігазбор” напрыканцы 2010 году. Кніга напісаная аўтарам амаль два дзесяцігоддзі таму, аднак толькі зараз аўтар змог яе выдаць, ды і тое — накладам усяго 100 асобнікаў. ...
16.04.2011
Сімпозіюм у Сандаміры, прысьвечаны сакральнай спадчыне Ўсходу
У Сандаміры (Польшча) 7-9 красавіка 2011 году праходзіў міжнародны сімпозіюм, прысьвечаны сакральнаму мастацтву і культурнай спадчыне хрысьціянскага Ўсходу. Падчас яго адбылося ўрачыстае адкрыцьцё адноўленага інтэр’еру гатычнай базылікі з унікальнымі візантыйскімі фрэскамі 15 стагоддзя фундацыі караля Ўладзіслава Ягайлы. Сярод удзельнікаў сімпозіюму і ўрачыстай архірэйскай літургіі ў сандамірскай катэдральнай базыліцы быў Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек. ...
13.04.2011
ПАСЕ: нейтральны падыход у выкладаньні гісторыі рэлігіі ў школах Еўропы
Дзяржавы павінны сачыць за тым, каб выкладаньне ў школе гісторыі рэлігіі не абражала перакананьняў бацькоў вучняў, гаворыцца ў праекце рэкамендацыяў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы. “Прынцып нейтралітэту дзяржавы павінен выкарыстоўвацца і ў дачыненьні да рэлігійнай адукацыі ў школе, і, паводле прэцэдэнтнай практыкі Еўрапейскага суда па правах чалавека, у задачу органаў дзяржаўнай улады ўваходзіць строгі кантроль за тым, каб пры гэтым не абражаліся рэлігійныя ці нерэлігійныя перакананьні бацькоў”, – гаворыцца ў праекце. ...
13.04.2011
Бенядыкт XVI: сьвятасьць ня ў тым, каб рабіць незвычайныя ўчынкі
13 красавіка 2011 году, падчас сваёй агульнай аўдыенцыі, Сьвяты Айцец прамовіў катэхезу аб хрысьціянскай сьвятасьці. “Што значыць быць сьвятым? Хто пакліканы да сьвятасьці? – задаўся пытаньнем Пантыфік на пачатку катэхезы. – Часта мы думаем, што толькі некаторыя зьяўляюцца выбранымі для сьвятасьці”. “Аднак, сьвятасьць, поўня хрысьціянскага жыцьця, заключаецца ня ў тым, каб рабіць незвычайныя ўчынкі, але каб паяднацца з Хрыстом, жыць яго таямніцамі, рабіць так, каб яны сталі фундаментам нашых паводзінаў і нашых думак”, – сказаў Сьвяты Айцец. ...
12.04.2011
Ярарахі хрысьціянскіх Цэркваў Беларусі заклікаюць да малітвы
З нагоды тэракту ў менскім метро, які адбыўся ўвечары, 11 красавіка 2011 году, ярарахі хрысьціянскіх Цэркваў Беларусі зьвярнуліся да вернікаў з заклікам да хадайніцкай малітвы за ўсіх ахвяраў гэтай нечуванай для Беларусі трагедыі. ...
11.04.2011
Рымскі Архірэй заклікаў сірыйска-малабарскіх ярархаў мацаваць еднасьць
Пра ролю біскупа як гаранта еднасьці Царквы і пра важнасьць архіпастырскага клопату для ўмацаваньня хрысьціянскага разуменьня шлюбу гаварыў Папа Рымскі Бенядыкт XVI 7 красавіка 2011 году на сустрэчы з групай ярархаў сірыйска-малабарскага абраду з Індыі, якія знаходзіліся ў Рыме з візітам “ad limina Apostolorum” з 28 сакавіка па 8 красавіка 2011 году, – паведамляе ватыканская інфармацыйная служба VIS.     ...
Старонкі: 1 ... 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 ... 12
Апошнія навіны
25.11.2019 Царква і грамадзтва
«Нібы сам Каліноўскі ішоў па Вільні». Гарадзенскі сьвятар расказаў, як гэта — ісьці побач з паўстанцамі
23.11.2019 Царква і грамадзтва
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч на цырымоніі пахаваньня парэшткаў паўстанцаў у Вільні: «у Бога няма выпадковасьцяў»
14.11.2019 Навіны
30 гадоў таму ў Барунах пачалося адраджэньне Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі
16.10.2019 Бібліятэка
Катэхетычны сшытак «Бог наш Айцец» (1-ы год навучаньня)
28.09.2019 Навіны
Грэка-католікі павіншавалі біскупа Аляксандра Кашкевіча з 70-годдзем
27.09.2019 Навіны
У грэка-католікаў Горадні пабывалі міністранты з Шчучына
18.09.2019 Сьвятло Ўсходу
Дзяржсакратар Ватыкану: Усходнія Каталіцкія Цэрквы — гэта багацьце для ўсёй Каталіцкай Царквы і незаменныя ў сапраўдным экуменічным дыялогу
12.09.2019 Навіны
Католікі Берасьця падзякавалі Богу за 1000-годдзе гораду
10.09.2019 Навіны
Грэка-католікі Берасьця павіншавалі сваіх братоў лацінскага абраду з новай сьвятыняй
09.09.2019 Навіны
Берасьцейцаў з юбілеем 1000-годдзя гораду павіншавалі з Рыму
Літургічны каляндар
субота
СЬНЕЖНЯ
Сёньняшняе чытаньне:
ЛІТУРГІЧНЫ КАЛЯНДАР
Пошук у літургічным календары
Перакідны царкоўны каляндар БГКЦ на 2019 год можна набыць ва ўсіх парафіях БГКЦ, а таксама праз Рэдакцыю газеты «Царква»;
Памятка для вернiкаў
Біблія па-беларуску
Катэдральны пляц
27.10.2016
Дзе можна адвучыцца на сьвятара БГКЦ і набыць Біблію па-беларуску?
Міхаіл Батура, Бягомаль
15.09.2015
Хто мой сын па вераспавяданьні?
Андрэй, г. Магілёў
08.07.2015
Пра царкоўныя запіскі і інтэнцыі падчас Літургіі
Алег, г. Менск
Youtube - Carkva
Радыё Марыя

Найбольш чытанае
10.09.2019
Грэка-католікі Берасьця павіншавалі сваіх братоў лацінскага абраду з новай сьвятыняй
14.11.2019
30 гадоў таму ў Барунах пачалося адраджэньне Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі
25.11.2019
«Нібы сам Каліноўскі ішоў па Вільні». Гарадзенскі сьвятар расказаў, як гэта — ісьці побач з паўстанцамі
18.09.2019
Дзяржсакратар Ватыкану: Усходнія Каталіцкія Цэрквы — гэта багацьце для ўсёй Каталіцкай Царквы і незаменныя ў сапраўдным экуменічным дыялогу
23.11.2019
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч на цырымоніі пахаваньня парэшткаў паўстанцаў у Вільні: «у Бога няма выпадковасьцяў»
Апытаньне
Царкоўная Унія 1596 году ў Берасьці: памылка, шанец, непазьбежнасьць?..
Шкодная інтрыга палякаў і езуітаў супраць рускага праваслаўнага насельніцтва
Памылка, якая прывяла да паланізацыі
Шанец, каб аднавіць Царкву часоў першых хрысьціянаў
Выкананьне Хрыстовага запавету
Непазьбежнасьць гісторыі: мы жывём паміж Захадам і Ўсходам
Нешта для мяне зусім незразумелае
Ня ведаю
Прагляд адказаў
Статыстыка сайту
Хто Вы па веравызнаньні?
Праваслаўны
Рыма-католік
Грэка-католік
Евангельскі хрысьціянін
Проста хрысьціянін
Атэіст
Язычнік
Яшчэ ня ведаю
Іншае
Прагляд адказаў