Бо будзе час, калі здаровага вучэньня прымаць ня будуць, а паводле сваіх прыхамацяў будуць выбіраць сабе настаўнікаў, лісьлівых слыху;
і ад ісьціны адвернуць вушы і прыгорнуцца да баек (Другое Пасланьне Сьв.Ап. Паўла да Цімафея 4:3-4)
11.05.2011 Беларусы Санкт-Пецярбурга маліліся ў Левашоўскай пустцы
7
траўня 2011 году адбылося традыцыйнае паломніцтва Беларускага
культурнага таварыства Санкт-Пецярбурга на месца пахаваньня мноства
ахвяраў сталінскага рэжыму – на мемарыяльныя могілкі ў Левашоўскай пустцы. ...
03.05.2011 У памяць ахвяр Галакосту
2 траўня 2011 году габрэі ва ўсім сьвеце адзначалі Дзень Катастрофы і гераізму, які ўстаноўлены ў памяць паўстаньня ў Варшаўскім гета ў 1943 годзе. У Берасьці мясцовая габрэйская супольнасьць адзначала гэтую дату напярэдадні, 29 красавіка. Сярод выступроўцаў на мемарыяльнай урачыстасьці быў грэка-каталіцкі сьвятар а. Ігар Кандрацьеў. ...
01.05.2011 Пантыфік з Цэнтральна-Ўсходняй Еўропы
16 кастрычніка 1978 году хрысьціянскі сьвет даведаўся пра пантыфіка з Цэнтральна-Ўсходняй Еўропы. Першы раз ў гісторыі Рымска-Каталіцкай Царквы папаю стаў кардынал славянскага паходжаньня. Менавіты гэты папа разумеў патрэбы людзей, якія засталіся за “жалезным занавесам”, і менавіта ён адыграў вялікую ролю ў зьвяржэньні камуністычнай сістэмы ў Еўропе. ...
30.04.2011 Этапнае і выбухованебясьпечнае рашэньне?
20 красавіка 2011 году на Фанары ў Стамбуле засядаў Сьвяты Сінод
Канстанцінопальскай Праваслаўнай Царквы. Выявілася, што адно рашэньне
памеснай Царквы можа стаць этапным і нават выбухованебясьпечным для
ўсяго праваслаўя. Справа ў тым, што на пасяджэньні ўхвалена прапанова
Ўсяленскага Патрыярха Барталамея аб скліканьні 1 верасьня 2011 году
Сіноду зьверхнікаў старажытных Патрыярхатаў – г. зн. ачольнікаў
Канстанцінопальскай, Александрыйскай, Антыяхійскай і Ерусалімскай
Цэркваў. ...
29.04.2011 Айцец
Пётр Рудкоўскі: грамадзкае вымярэньне праўды
У сваім чарговым матэрыяле на тэму сацыяльнай навукі Каталіцкай Царквы а. П.Рудкоўскі ў сваёй аўтарскай рубрыцы на Catholic.By разважае пра атручанае маральнае асяроддзе посткамуністычнага
грамадзтва і досьвед Чэхіі, «фенаменалогію хлусьні» і неабходнасьць
вярнуць праўду ў прыватнае і грамадзкае жыцьцё. ...
26.04.2011 Дабравесьце на заходнепалескай гаворцы гучала на Велікодным сьвяце ў Берасьці
На сьвяточнай велікоднай Літургіі сьв. Яна Залатавуснага ў грэка-каталіцкай парафіі сьв. братоў-апоcталаў Пятра і Андрэя ў Берасьці 24 красавіка 2011 году ўпершыню ў гісторыі Царквы Хрыстовай Евангельле чыталася на матчынай мове карэнных жыхароў Заходняга Палесься. ...
26.04.2011 Першаярарх УГКЦ даслаў “лісты сулучнасьці” зьверхнікам Усходніх Каталіцкіх Цэркваў
У Канцылярыі Вярхоўнага Архібіскупа Ўкраінскай Грэка-Каталіцкай Царквы 18 красавіка 2011 году паведамілі, што Зьверхнік Царквы Сьвятаслаў (Шаўчук) упершыню пасьля ўзыходжаньня на пасад Першаярарха УГКЦ накіраваў “лісты сулучнасьці” усім усходнім каталіцкім патрыярхам і вярхоўным архібіскупам. ...
21.04.2011 Паўночная Карэя: 50 тысячаў хрысьціянаў у турмах
Каля 50 тысячаў хрысьціянаў знаходзяцца ў турмах Паўночнай Карэі за свае рэлігійныя перакананьні, перадае агенцтва “Fides”. Паводле дакладу сьпецыяльнага назіральніка ААН па правах чалавека ў Паўночнай Карэі Марзукі Друсман, прадстаўленаму нядаўна ў Радзе ААН па правах чалавека ў Жэневе, юрыдычная сістэма ў дзяржаве цалкам залежная ад рэжыму. Акрамя звычайных судоў існуе “паралельная юрыдычная сістэма”, якая цалкам не выконвае працэсуальныя правы абвінавачаных і мае на мэце ажыцьцяўленьне кантролю над грамадзянамі. ...
19.04.2011 Сірыйска-малабарскі ярарх: трактуеце нас несправядліва Такая скарга была выказана Рымскаму Архірэю Бенядыкту XVI Адміністратарам Сірыйска-Малабарскай Каталіцкай Царквы падчас візіту ў Апостальскую Сталіцу і расповеду пра стан сваёй Царквы. Ярарх гэтай Усходняй Каталіцкай Царквы выказаў яе ня ў адрас уладаў Індыі, а ў бок Рымскай курыі і многіх біскупаў лацінскага абраду ў гэтай краіне, паведамляе каталіцкая інфармацыйная служба CNS (Catholic News Service) ...
19.04.2011 Дзясяткі тысячаў вернікаў Малабарскай Царквы разьвіталіся з сваім Першаярархам Дзясяткі тысячаў вернікаў сабраліся ў нядзелю, 10 красавіка 2011 году, на пахаваньне зьверхніка Сірыйска-Малабарскай Царквы Індыі Варкея Вітхаятхіла. 84-гадовы кардынал, які на працягу апошніх гадоў быў таксама старшынёй Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Індыі, памёр ад сардэчнага прыступу 1 красавіка. Архібіскуп Цырыл Васіль, сакратар Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў, прысутнічаў на пахаваньні Вярхоўнага Архібіскупа Сірыйска-Малабарскай Каталіцкай Царквы як прадстаўнік Рымскага Архірэя Бенядыкта XVI. ...
18.04.2011 “Сапраўдныя беларусы пойдуць туды, дзе пануе беларускі дух”
Пад такой назвай у газеце “Народная воля” 22 сакавiка 2011 году выйшаў артыкул С.Кліменценка, прысьвечаны ўражаньням пасьля прэзентацыі навукова-папулярнага нарысу доктара гістарычных навук, прафесара Леаніда Лыча “Уніяцкая Царква ў Беларусі. Этнакультурны аспект”. Гэтая праца выйшла ў менскім выдавецтве “Кнігазбор” напрыканцы 2010 году. Кніга напісаная аўтарам амаль два дзесяцігоддзі таму, аднак толькі зараз аўтар змог яе выдаць, ды і тое — накладам усяго 100 асобнікаў. ...
16.04.2011 Сімпозіюм у Сандаміры, прысьвечаны сакральнай спадчыне Ўсходу У Сандаміры (Польшча) 7-9 красавіка 2011 году праходзіў міжнародны сімпозіюм, прысьвечаны сакральнаму мастацтву і культурнай спадчыне хрысьціянскага Ўсходу. Падчас яго адбылося ўрачыстае адкрыцьцё адноўленага інтэр’еру гатычнай базылікі з унікальнымі візантыйскімі фрэскамі 15 стагоддзя фундацыі караля Ўладзіслава Ягайлы. Сярод удзельнікаў сімпозіюму і ўрачыстай архірэйскай літургіі ў сандамірскай катэдральнай базыліцы быў Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек. ...
13.04.2011 ПАСЕ: нейтральны падыход у выкладаньні гісторыі рэлігіі ў школах Еўропы
Дзяржавы павінны сачыць за тым, каб выкладаньне ў школе гісторыі рэлігіі не абражала перакананьняў бацькоў вучняў, гаворыцца ў праекце рэкамендацыяў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы. “Прынцып нейтралітэту дзяржавы павінен выкарыстоўвацца і ў дачыненьні да рэлігійнай адукацыі ў школе, і, паводле прэцэдэнтнай практыкі Еўрапейскага суда па правах чалавека, у задачу органаў дзяржаўнай улады ўваходзіць строгі кантроль за тым, каб пры гэтым не абражаліся рэлігійныя ці нерэлігійныя перакананьні бацькоў”, – гаворыцца ў праекце. ...
13.04.2011 Бенядыкт XVI: сьвятасьць ня ў тым, каб рабіць незвычайныя ўчынкі
13 красавіка 2011 году, падчас сваёй агульнай аўдыенцыі, Сьвяты Айцец прамовіў катэхезу аб хрысьціянскай сьвятасьці. “Што значыць быць сьвятым? Хто пакліканы да сьвятасьці? – задаўся пытаньнем Пантыфік на пачатку катэхезы. – Часта мы думаем, што толькі некаторыя зьяўляюцца выбранымі для сьвятасьці”. “Аднак, сьвятасьць, поўня хрысьціянскага жыцьця, заключаецца ня ў тым, каб рабіць незвычайныя ўчынкі, але каб паяднацца з Хрыстом, жыць яго таямніцамі, рабіць так, каб яны сталі фундаментам нашых паводзінаў і нашых думак”, – сказаў Сьвяты Айцец. ...
12.04.2011 Ярарахі хрысьціянскіх Цэркваў Беларусі заклікаюць да малітвы З нагоды тэракту ў менскім метро, які адбыўся ўвечары, 11 красавіка 2011 году, ярарахі хрысьціянскіх Цэркваў Беларусі зьвярнуліся да вернікаў з заклікам да хадайніцкай малітвы за ўсіх ахвяраў гэтай нечуванай для Беларусі трагедыі. ...