Прасеце, і дасца вам; шукайце, і знойдзеце; стукайцеся, і адчыняць вам;
бо кожны, хто просіць, атрымлівае, і, хто шукае, знаходзіць, і хто стукаецца, таму адчыняць (Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце 7:7-8)
21.07.2011 Адышоў у вечнасьць мужны сьведка веры – кардынал Казімір Сьвёнтак
Курыя Менска-Магілёўскай рыма-каталіцкай архідыяцэзіі і Пінскай дыяцэзіі са смуткам паведамляюць, што 21 ліпеня 2011 году а 9-й гадзіне на 97 годзе жыцьця адышоў у вечнасьць Яго Эмінэнцыя кардынал Казімір Сьвёнтак. ...
19.07.2011 Валанцёраў і непаўнаспраўных асобаў запрашаюць у
летнік у Полацку
З 26 па 31 ліпеня 2011 году ў Полацку пры грэка-каталіцкай парафіі Сьвятамучаніка Язафата пройдзе летнік для непаўнаспраўных асобаў і валанцёраў. Арганізаваны ён хрысьціянскім валанцёрскім рухам сьв. Мікалая пры падтрымцы міжнароднага дабрачыннага руху «Бэтэль». ...
15.07.2011 У Беларусі – новы прадстаўнік Апостальскага Пасаду 15 ліпеня 2011 году Апостальская нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь паведаміла, што Яго Сьвятасьць Бенядыкт XVI прызначыў Яго Эксцэленцыю архібіскупа Клаўдыё Гуджэроцьці новым Апостальскім нунцыем у Беларусі. Да моманту гэтага прызначэньня ў Беларусь архібіскуп Гуджэроцьці з 2001 году зьяўляўся прадстаўніком Апостальскага Пасаду ў Грузіі, Арменіі і Азербайджане. ...
07.07.2011 Блаславёны сьвятамучанік Янаш Шэфлер - нязломны прыклад веры перад жорсткасьцю камуністычнага рэжыму
У нядзелю, 3 ліпеня 2011 году, у румынскім горадзе Сату Марэ падчас Еўхарыстычнага набажэнства адбылося абвяшчэньне блаславёным Слугі Божага біскупа Янаша Шэфлера (János Scheffler), мучаніка часоў камуністычнага рэжыму. Набажэнства ўзначаліў прадстаўнік Сьвятога Айца кардынал Анджэла Амата, Прэфект Кангрэгацыі па справах сьвятых, з якім саслужылі архібіскуп Эштэргом-Будапешцкі кардынал Петэр Эрдзё, Прымас Венгрыі, і мітрапаліт Бухарэсцкі архібіскуп Ёан Робу. ...
30.06.2011 Мітрапаліт Кандрусевіч прызначаны Апостальскім Адміністратарам Пінскай дыяцэзіі
30 чэрвеня 2011 году Ватыканская інфармацыйная служба VIS паведаміла, што Яго Сьвятасьць Бенядыкт XVI прызначыў архібіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Мітрапаліта Менска-Магілёўскага Апостальскім Адміністратарам ad nutum Sanctae Sedis (да асобага распараджэньня Апостальскай Сталіцы) Пінскай дыяцэзіі. ...
30.06.2011 Пра эвалюцыю ў кантэксьце веры
Прэзентацыя кнігі, якая ёсьць падсумаваньнем працы кангрэсу «Біялагічная эвалюцыя, факты і тэорыі» адбылася 27 траўня 2011 году ў Папскім Грыгарыянскім універсітэце ў Рыме. Сам кангрэс праходзіў у гэтай навучальнай установе з 3 па 7 сакавіка пад патранатам Папскай Рады па справах культуры ў рамках праекту STOQ, назва якога зьяўляецца абрэвіятурай з англійскай мовы (Science, Theology and the ontological Quest) і азначае «Навука, багаслоўе і анталагічныя пытаньні». ...
24.06.2011 Папа наменаваў Першаярарха УГКЦ членам Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў
Як паведаміла Ватыканская інфармацыйная служба VIS, 22 чэрвеня 2011 году Папа Бенядыкт XVI прызначыў Яго Сьвятасьць Сьвятаслава Шаўчука, Вярхоўнага Архібіскупа Кіева-
Галіцкага, Зьверхніка і Айца Ўкраінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, членам Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў. ...
13.06.2011 Летнік “На шляху да беларускай Бібліі” 9-17 ліпеня 2011 году Цэнтр “Экумена” і рыма-каталіцкая парафія Божага провіду ў Слабодцы (Віцебскай вобл., Браслаўскі р-н) запрашаюць у летнік перакладчыкаў біблійных, багаслоўскіх і літургічных тэкстаў на беларускую мову. Летнік носіць міжканфесійны характар і да ўдзелу ў ім запрашаюцца асобы, незалежна ад іх веравызнаньня. ...
11.06.2011 XVII Пілігрымка Віцебск - Полацак З 5 па 10 ліпеня 2011 году пройдзе XVII штогадовая грэка-каталіцкая пілігрымка з Віцебску ў Полацак у памяць пра забітых 11 ліпеня 1705 году ў Полацкай Сафіі базылянскіх манахах. Кожны можа далучыцца да пілігрымкі і прайсьці гэты шлях у супольнай малітве і любові. ...
08.06.2011 Фотаконкурс “Чалавек — Божае стварэньне” Партал Catholic.by і газета Віцебскай рыма-каталіцкай дыяцэзіі «Каталіцкі веснік» арганізоўваюць фотаконкурс «Чалавек — Божае стварэньне». Мэта конкурсу — нагадаць аб каштоўнасьці, прыгажосьці і годнасьці кожнага чалавечага жыцьця, незалежна ад узросту і сацыяльнага палажэньня. ...
30.05.2011 Абраны новы зьверхнік Сірыйска-Малабарскай Царквы
Пасьля сьмерці Вярхоўнага Архібіскупа Ернакулам-Ангамалі кардынала Варкея Вітхаятхіла Сінод Біскупаў Сірыйска-Малабарскай Царквы, сабраны 24 траўня 2011 году на Гары сьвятога Тамаша ў Каканад-Кочы (індыйскі штат Керала, дзе жыве найбольш хрысьціянаў гэтага абраду), абраў ягоным пераемнікам 66-гадовага біскупа Тукалайскага Джорджа Аленчэры (George Alencherry). ...
23.05.2011 Архібіскуп Чэльлі: “У мяне вялікія чаканьні адносна Царквы ў Беларусі – бо я сустрэў яе вельмі маладой”
Архібіскуп Клаўдыё Марыя Чэльлі, старшыня Папскай Рады па сродках масавай камунікацыі, які наведаў Беларусь 12-15 траўня 2011 году, падзяліўся сваімі ўражаньнямі ад візіту ў інтэрв’ю Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё. Ён лічыць, што “краіна мае сур’ёзныя праблемы і патрабуе адказнасьці на ўсіх узроўнях”. Паводле ватыканскага ярарха, хрысьціяне пакліканы любіць сваю краіну, жыць адказна і выконваць давераную ім місію, каб краіна магла жыць у міры і супакоі, і пры гэтым не забываць, што фундаментам усяго зьяўляецца павага да годнасьці чалавека. Прапануем поўны тэкст гэтага інтэрв’ю. ...
21.05.2011 Беларускі парламент праігнараваў пазіцыю Царквы ў сферы рэпрадуктыўных тэхналогіяў
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 27 красавіка 2011 году прыняла ў першым чытаньні законапраект аб дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогіях і гарантыях правоў грамадзянаў пры іх ужываньні. Гэта выклікала крытычную рэакцыю з боку як Каталіцкай Царквы ў Беларусі, так і Беларускага Экзархату Расейскай Праваслаўнай Царквы. ...
13.05.2011 У Беларусі з візітам ватыканскі ярарх, адказны за камунікацыю
12-15 траўня 2011 году Беларусь упершыню наведвае старшыня Папскай Рады па сродках масавай камунікацыі архібіскуп Клаўдыё Марыя Чэльлі. Ён прыбыў у Менск з Ватыкану ў чацьвер, 12 траўня, і ў той жа дзень сустрэўся з намесьнікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Аляксандрам Радзьковым. ...
13.05.2011 Архібіскуп Чэльлі: СМІ служаць свабодзе, служачы праўдзе
13 траўня 2011 году ў міенскім касьцёле сьв. Сымона і сьв. Алены з прадстаўнікамі сьвецкіх СМІ сустрэўся старшыня Папскай Рады па сродках масавай камунікацыі архібіскуп Клаўдыё Марыя Чэльлі. Ватыканскі ярарх выступіў з дакладам на тэму «Інфа-этыка дзеля міру ў глабалізаваным грамадзтве», а таксама адказаў на пытаньні журналістаў. ...
12.05.2011 Паклон пашаны Яну Паўлу II
Да
ўрачыстасьці беатыфікацыі Папы Яна Паўла II, якая адбылася ў Рыме 1
траўня 2011 году, Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква выдала кнігу
народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна "Вяльмуе Бог абраньнікаў
сваіх". ...