Царква
Ня чыні пералюбу
(7 запаведзь, Выхад 20:14)
Навіны за 2012 год
11.05.2012
Адкрыцьцё адрэстаўраванага Marian House
Як паведамляе сайт “Беларусы ў Вялікабрытаніі”, на 13 траўня 2012 году запланавана ўрачыстае адкрыцьцё адрэстраўраванага “Марыян Хаўз”, які ад гэтага часу станецца сядзібай Беларускага рэлігійнага і культурнага цэнтру імя сьвятога Кірылы Тураўскага. ...
10.05.2012
Ватыканскі ярарх разам з грэка-католікамі памаліўся за Менск і за ахвяры вайны
Малебен за горад Менск, усіх яго жыхароў і тых, хто аддаў сваё жыцьцё за вызваленьне Беларусі падчас ІІ Сусьветнай вайны, адбыўся ў Грэка-каталіцкім душпастырскім цэнтры сьв. Язэпа ў Менску 7 траўня 2012 году. У малітве, якая адбывалася ў дзень літургічнага ўспаміну Маці Божай Жыровіцкай, прыняў удзел Сакратар Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў славацкі грэка-каталіцкі архібіскуп Цырыл Васіль, SJ. Уладыка ўзначаліў малебен за жыхароў Менску, а таксама за ахвяраў ІІ Сусьветнай вайны. ...
10.05.2012
Кананізацыя Сямашкі. Скон народу...
Журналіст Радыё Свабода Сяргей Абламейка разважае пра беларускую памесную Царкву і пра тое, як беларусы яе страцілі, дзякуючы дзейнасьці ліквідатара Уніі мітрапаліта Ёсіфа Сямашкі, прыводзіць некалькі малавядомых фактаў з яго жыцьця. ...
05.05.2012
Душпастырская праграма візіту ў Беларусь Сакратара Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў
7–10 траўня 2012 году ў Беларусі з візітам будзе знаходзіцца Сакратар Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў архібіскуп Цырыл Васіль, SJ. У гэтыя дні, падчас сьвяткаваньня сьвята Жыровіцкай іконы Божай Маці, якая лічыцца заступніцай беларускага народу, ватыканскі ярарх сустрэнецца на малітве з католікамі візантыйскага і лацінскага абрадаў у Менску, Слоніме і Івацэвічах. 9 траўня, у Дзень памяці па ахвярах вайны, ярарх памоліцца ў Хатыні, а таксама выступіць з дакладам пра каштоўнасьць традыцыяў хрысьціянскага Ўсходу ды адкажа на пытаньні журналістаў. Прапануем поўную праграму візіту ватыканскага госьця ў Беларусь. ...
04.05.2012
У Беларусь прыедзе Сакратар Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў
Паводле інфармацыі з Апостальскай нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь з 7 па 10 траўня 2012 году з візітам у Беларусі будзе знаходзіцца Ўладыка Цырыл Васіль (Cyril Vasil’), з Таварыства Ісуса (Ордэн Езуітаў), тытулярны архібіскуп Пталемаіды ў Лівіі, Сакратар Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў. ...
01.05.2012
Нямецкі каталіцкі фонд прапануе стыпендыі маладым навукоўцам-хрысьціянам
Каталіцкі стыпендыяльны фонд KAAD прапануе стыпендыі для вучобы і навукова-дасьледчай дзейнасьці ў Германіі маладым студэнтам-хрысьціянам (пасьля 6-га сяместру), выпускнікам ВНУ і маладым навукоўцам. ...
26.04.2012
Радаўніца ў Бабровічах: успамін уніятаў — ахвяраў вайны
Ушаноўваючы разам з праваслаўнымі братамі ў сьветлы велікодны перыяд нашых продкаў, у панядзелак 23 красавіка 2012 году, напярэдадні сьвята Радаўніцы, вернікі івацэвіцкай грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Жыровіцкай разам з віцэ-дэканам БГКЦ для Гарадзенскай і Берасьцейскай абласьцей айцом Андрэем Кратом зьдзейсьнілі пілігрымку ў спаленую фашыстамі ў вайну ўніяцкую вёску Бабровічы. Гэтая пілігрымка стала адным з этапаў малітоўнага ўспаміну, які сёлета распачалі вернікі Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы з нагоды 70-х угодкаў мучаніцкага подзьвігу беларускага грэка-каталіцкага экзарха а. Антона Неманцэвіча і ў памяць аб даручаных яго апецы верніках-уніятах Палесься і Гарадзеншчыны. ...
22.04.2012
Памінальная малітва за Янку Купалу і Алаізу Пашкевіч-Цётку ў Горадні
21 красавіка 2012 году душпастыр грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай айцец Андрэй Крот адслужыў у Горадні пасхальную паніхіду за супакой вялікіх беларускіх пісьменьнікаў і грамадзкіх дзеячаў Янкі Купалы і Алаізы Пашкевіч (Цёткі). Памінальнае набажэнства ў касьцёле Дабравешчаньня Найсьвяцейшай Дзевы Марыі (пабрыгіцкім) стала духоўным завяршэньнем Купалаўскіх чытаньняў, якія адбыліся 20-21 красавіка ў Гарадзенскім універсітэце імя Я. Купалы і былі прымеркаваныя да 130-х угодкаў паэта. ...
09.04.2012
Велікоднае слова Апостальскага Візітатара БГКЦ
У сваім Пастырскім Слове на сьвята Пасхі Хрыстовай 2012 году Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей (Гаек) разважае пра дар сьвятарства і прыводзіць прыклад добрага пастыра і вернага сьведкі Евангельля Экзарха а. Антона Неманцэвіча ды заклікае вернікаў асэнсаваць праўду пра тое, што “Хрыстос у сваім прыніжэньні ёсьць блізкі да ўсіх, хто церпіць, хто праходзіць выпрабаваньні і перасьлед”. ...
08.04.2012
Дар жыцьця
У сваім велікодным звароце Апостальскі Візітатар для беларусаў-католікаў замежжа айцец Аляксандар Надсан зьвярнуўся да тэмы сьмяротнага пакараньня і галадовак пратэсту. ...
07.04.2012
Архібіскуп Гуджэроцьці наведаў грэка-каталіцкі храм у Віцебску
4 красавіка 2012 году падчас візіту ў Віцебскую рыма-каталіцкую дыяцэзію Апостальскі нунцый у Беларусі архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцьці па запрашэньні Апостальскага Візітатара БГКЦ архімандрыта Сяргея Гаека наведаў таксама душпастырскі цэнтр грэка-каталіцкай парафіі Ўваскрасеньня Хрыстовага ў Віцебску, паведамляе Catholic.by. ...
21.03.2012
Ірына Дубянецкая: Беларусь 1000 гадоў жыве бяз Бібліі
Адзіная ў Беларусі жанчына доктар сакральнай тэалогіі дадае: “Бяз Бібліі па-беларуску”. Правакацыйнае сьцьверджаньне, праўда? Так і хочацца паспрачацца: “Як так, я бачыў Біблію па-беларуску”, “У мяне дома ёсьць!”. Менавіта паспрачацца й хоча Ірына Дубянецкая, запрашаючы вас на сваю публічную лекцыю “1000 гадоў бяз Бібліі: беларускія біблійныя пераклады і еўрапейская цывілізацыя”, якая адбудзецца ў межах цыкла лекцый “Urbi et Orbi”. Занатуйце: 23 сакавіка (пятніца), а 18.30 у “Галерэі Ў” (пр-т Незалежнасьці, 37а, метро "Плошча Перамогі"). Уваход вольны! ...
Старонкі: 1 ... 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 ... 7
Апошнія навіны
23.05.2020 Відэа
Паходжаньне герба Жыровічаў можа тлумачыцца пашырэньнем шанаваньня сьв. Язафата Кунцэвіча
22.05.2020 Навіны хрысьціянскага сьвету
Папа Францішак прызначыў новага Апостальскага нунцыя ў Беларусі
20.05.2020 Навіны хрысьціянскага сьвету
Першы папа, які прамовіў да беларусаў на іх мове. 10 фактаў пра Яна Паўла ІІ і Беларусь
19.05.2020 Навіны хрысьціянскага сьвету
Францішак: Ян Павел ІІ – чалавек міласэрнасьці і справядлівасьці
18.05.2020 Навіны хрысьціянскага сьвету
Каталіцкія біскупы Беларусі ўзгадваюць сьвятога Яна Паўла ІІ і дзеляцца сьведчаньнямі пра яго
13.05.2020 Навіны хрысьціянскага сьвету
Ярархі Беларусі заклікаюць вернікаў далучыцца 14 траўня да дня малітвы і посту для спыненьня пандэміі
07.05.2020 Навіны хрысьціянскага сьвету
Больш за пяць стагоддзяў цудаў на беларускай зямлі
05.05.2020 Навіны хрысьціянскага сьвету
Беларускія грэка-католікі павіншавалі з юбілеем Першаярарха УГКЦ
21.04.2020 Царква і грамадзтва
«Шукаць і знаходзіць Бога ва ўсім» у часы пандэміі
15.04.2020 Царква і грамадзтва
Апраўданы кардынал Пэл, якога вінавацілі ў сэксуальных дамаганьнях
Літургічны каляндар
аўторак
ТРАЎНЯ
Сёньняшняе чытаньне:
Пошук у літургічным календары
Перакідны царкоўны каляндар БГКЦ на 2020 год можна набыць ва ўсіх парафіях БГКЦ, а таксама праз Рэдакцыю газеты «Царква»;
Памятка для вернiкаў
Біблія па-беларуску
Катэдральны пляц
27.10.2016
Дзе можна адвучыцца на сьвятара БГКЦ і набыць Біблію па-беларуску?
Міхаіл Батура, Бягомаль
15.09.2015
Хто мой сын па вераспавяданьні?
Андрэй, г. Магілёў
08.07.2015
Пра царкоўныя запіскі і інтэнцыі падчас Літургіі
Алег, г. Менск
Наш канал
Радыё Марыя

Найбольш чытанае
25.03.2020
Малітва падчас згубнай пошасьці
13.05.2020
Ярархі Беларусі заклікаюць вернікаў далучыцца 14 траўня да дня малітвы і посту для спыненьня пандэміі
13.04.2020
Разьвітаньне з пінскім журналістам Васілём Мацкевічам
21.04.2020
«Шукаць і знаходзіць Бога ва ўсім» у часы пандэміі
05.05.2020
Беларускія грэка-католікі павіншавалі з юбілеем Першаярарха УГКЦ
Апытаньне
Царкоўная Унія 1596 году ў Берасьці: памылка, шанец, непазьбежнасьць?..
Шкодная інтрыга палякаў і езуітаў супраць рускага праваслаўнага насельніцтва
Памылка, якая прывяла да паланізацыі
Шанец, каб аднавіць Царкву часоў першых хрысьціянаў
Выкананьне Хрыстовага запавету
Непазьбежнасьць гісторыі: мы жывём паміж Захадам і Ўсходам
Нешта для мяне зусім незразумелае
Ня ведаю
Прагляд адказаў
Статыстыка сайту
Хто Вы па веравызнаньні?
Праваслаўны
Рыма-католік
Грэка-католік
Евангельскі хрысьціянін
Проста хрысьціянін
Атэіст
Язычнік
Яшчэ ня ведаю
Іншае
Прагляд адказаў