I зноў я пабачыў пад сонцам, што ня ўвішным пасьпяховы бег дастаецца, не адважным - перамога, ня мудрым - хлеб, і не ў разумных - багацьце, і ня ўмельцам - прыхільнасьць, а ад пары й нагоды залежаць яны (Кніга Эклезіяста 9:11)
26.06.2012 Навіны з Ватыкану ў эфіры Беларускага радыё
Навіны з Ватыкану цяпер можна пачуць у эфіры Беларускага радыё — паведамляе прэс-служба Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі. Кожную нядзелю ў 8.55 на хвалях Першага нацыянальнага канала цяпер гучыць выпуск навін, падрыхтаваны Беларускай рэдакцыяй Ватыканскага радыё. У ім гаворыцца пра падзеі, што адбываліся на працягу тыдня ў Сьвятым Пасадзе і Царкве ў Беларусі. ...
26.06.2012 Хто вучыў наваградзкага ўладыку Гурыя?
Вядомы беларускі гісторык і публіцыст Анатоль Сідарэвіч падзяліўся сваімі думкамі і ўражаньнямі ад інтэрв’ю праваслаўнага архіяпіскапа Наваградзкага і Лідзкага Гурыя афіцыйнаму сайту ўласнай япархіі, у якім той крытыкуе прыхільнікаў ювенальнай юстыцыі, што “спрыяе разбурэньню сям’і і дзяржаўнасьці”, абураецца з прычыны беззаконя і маральнага заняпаду сям’і на Захадзе ды плаўна пераходзіць на тэму Уніі ў сучаснай Беларусі. Ніжэй прапануем гэтыя раважаньні Анатоля Сідарэвіча. ...
23.06.2012 Працоўны дакумент пра спосабы і інструменты новай евангелізацыі
У Ватыкане 19 чэрвеня 2012 году быў апублікаваны працоўны дакумент (Instrumentum Laboris) Сіноду Біскупаў па новай евангелізацыі. Сінод, прысьвечаны новай евангелізацыі, пройдзе ў Ватыкане 7-28 кастрычніка 2012 году, паведамляе Ватыканскае радыё. ...
05.06.2012 Прэзентацыя кнігі пра ўніяцтва на Лідчыне
У Гарадзенскай абласной бібліятэцы iмя Я.Карскага 30 траўня 2012 году адбылася прэзентацыя кнігі лідзкага краязнаўцы Леаніда Лаўрэша “Грэка-каталіцкая (уніяцкая) Царква на Лідчыне”. У сваёй кнізе краязнаўца знаёміць чытача з унікальнымі фактамі лакальнай гісторыі, прыводзіць невядомыя шырокаму колу цікавыя дакументы і сьведчаньні сучасьнікаў. ...
01.06.2012 Пад Тайшэтам ушанавалі памяць айцоў Цікоты і Станкевіча 22-23 траўня 2012 году на былых лагерных могілках у Сібіры, дзе знайшлі свой апошні прытулак выдатныя беларускія каталіцкія сьвятары Андрэй Цікота і Адам Станкевіч, паўсталі памятныя крыжы. Як паведаміла Радыё Свабода, у абедзьвюх акцыях узялі ўдзел беларускі гісторык, доктар Юры Гарбінскі і беларускі каталіцкі сьвятар, манах-марыянін Вячаслаў Пялінак, віцэ-пастулятар беатыфікацыйных працэсаў архімандрытаў з Ордэну Марыянаў Андрэя Цікоты і Фабіяна Абрантовіча, якія служылі ва ўсходнім абрадзе. ...
31.05.2012 Ці існуе ў Беларусі антыхрысьціянскае лобі?
Загадчык катэдры рэлігіязнаўства Інстытуту тэалогіі БДУ прафесар Андрэй Данілаў у інтэрв’ю для Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё разважае пра грамадзкую сітуацыю, якая склалася пасьля прыняцьця беларускім парламентам шэрагу неадназначных законапраектаў, супраць якіх выступіла як кіраўніцтва Беларускага Экзархату Расейскай Праваслаўнай
Царквы, так і прадстаўнікі Каталіцкай Царквы ў Беларусі. Ніжэй прапануем гэты матэрыял. ...
30.05.2012 Уніяцкі сьвятар на “Тытаніку” Сьвятар Ёзас Мантвіла з Ліпска, што недалёка ад Горадні, да апошняга падтрымліваў людзей падчас катастрофы славутага брытанскага параходу, якая адбылася роўна 100 гадоў таму — 14 красавіка 1912 году. Пра гэты цікавы факт піша на старонках “Нашай Нівы” беларускі грэка-каталіцкі сьвятар а. Ігар Лабацэвіч з Мінеапалісу ў ЗША. ...
23.05.2012 Гвалт над нашымі духоўнымі каранямі (Кананізацыя Сямашкі. Скон народу-2) “Нашу сьвядомасьць і нават мараль наўсьцяж працінае канфесійнасьць. Тое вынікла з нашай трагічнай гісторыі, і мы сёньня такія слабыя і маніпуляваныя больш моцнымі суседзямі таму, што ня можам гэтай канфесійнасьці пазбыцца і замяніць яе на адзіна правільны нацыянальны падыход да ўсяго”, — піша ў сваім блогу на Радыё Свабода Сяргей Абламейка. Яго першы матэрыял “Кананізацыя Сямашкі. Скон народу” выклікаў бурную рэакцыю на сайце. Журналіст вырашыў працягнуць гэтую гаворку. У сваім новым тэксьце ён разважае пра маральна-этычныя праблемы, выкліканыя канфесійным падыходам беларусаў да ўласнай гісторыі. Яскравым прыкладам гэтага, на яго думку, стала выкіданьне мошчаў славутых продкаў з адноўленай царквы Сьвятога Духа ў Менску, што аўтар называе гвалтам над нашымі духоўнымі каранямі. Ніжэй прапануем гэты матэрыял з сайту Радыё Свабода. ...
23.05.2012 Рымскі кардынал асьвяціў легендарны беларускі “Марыян Хаўз” у Лондане
13 траўня 2012 году ў Лондане адбылося ўрачыстае адкрыцьцё пасьля рэканструкцыі сядзібы Беларускай Каталіцкай Місіі ў Англіі “Марыян Хаўза” (Marian House), дзе разьмесьціца Беларускі рэлігійны і культурны цэнтр імя сьвятога Кірылы Тураўскага. Прапануем рэпартаж і фота карэспандэнта TUT.BY Кастуся Лашкевіча з месца падзеі. ...
21.05.2012 Кожны з нас адказны за рэалізацыю чалавечай годнасьці ва ўласным жыцьці
Разважаньнем пра Царкву, пра яе розныя вымярэньні, пра асобу чалавека, які ёсьць храм Бога Жывога, а таксама пра незьнішчальнасьць Хрыстовай Царквы падзяліўся Сакратар Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў архібіскуп Цырыл Васіль у сваім казаньні 9 траўня 2012 году ў менскім касьцёле сьвятых Сымона і Алены. ...
16.05.2012 Ватыканскі ярарх назваў адраджэньне БГКЦ сапраўдным цудам На прэсавай канферэнцыі, якую Сакратар Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў архібіскуп Цырыл Васіль правёў 9 траўня 2012 году ў канферэнц-залі Чырвонага касьцёлу, ацэньваючы стан Грэка-Каталіцкай Царквы Беларусі з пункту гледжаньня разбудовы структураў, ён назваў яе пакуль што “беднай і слабой”, але сам факт яе адраджэньня ў Беларусі ён акрэсьліў, як “сапраўдны цуд”. Знаёмства з жыцьцём беларускіх грэка-католікаў, сустрэчы з вернікамі і размовы з каталіцкімі сьвятарамі і ярархамі ў Беларусі далі падставу ватыканскаму ярарху сьцьвярджаць, што сёньня гэта ёсьць жывая Царква. ...
15.05.2012 Архібіскуп Кірыла (Васіль): на беларускай зямлі сустракаецца Ўсход і Захад “Значэньне традыцыі хрысьціянскага Ўсходу для Паўсюднай Царквы” — над такой тэмай прапанаваў паразважаць прысутным у канферэнц-зале менскага Чырвонага касьцёлу архібіскуп Цырыл Васіль, Сакратар Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў. Ватыканскі ярарх знаходзіўся ў нашай краіне з 7 па 10 траўня 2012 году па запрашэньні Міністэрства замежных справаў. ...
14.05.2012 Захоўваць ідэал Еднасьці, абвяшчаць моц маленькіх, прыніжаных і непрызнаных “У сьвеце вялікіх і моцных мы пакліканы разам з Марыяй, Маці Божай, абвяшчаць моц маленькіх, прыніжаных, непрызнаных”, – сказаў 8 тарўня 2012 году Сакратар Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў архібіскуп Кірыла Васіль падчас архірэйскай Боскай Літургіі, якую ён адслужыў па-беларуску ў дзень парафіяльнага сьвята івацэвіцкай грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Жыровіцкай. Уладыка прамовіў таксама і казаньне па-беларуску. ...
14.05.2012 Прадстаўнік Сьвятога Айца ўзначаліў паніхіду ў Хатыні У Дзень Перамогі, 9 траўня 2012 году, у мемарыяльным комплексе “Хатынь” пасьля ўрачыстага мітынгу, арганізаванга ўладамі, адбылася паніхіда па ахвярах вайны з удзелам архібіскупа Кірылы Васіля, Сакратара Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў, сьвятароў і вернікаў візантыйскага і лацінскага абрадаў, а таксама прадстаўнікоў менскай абласной і мясцовай улады. ...
12.05.2012 Ватыканскі ярарх наведаў Альбярцін і ўшанаваў Жыровіцкую ікону Багародзіцы Падчас свайго візіту ў Беларусь Сакратар Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў архібіскуп Цырыл Васіль, які належыць да Таварыства Ісуса, 8 траўня 2012 году наведаў Альбярцін, дзе ў міжваенны час месьцілася Ўсходняя місія айцоў-езуітаў і дзе нёс служэньне беларускі грэка-каталіцкі экзарх-мучанік а. Антон Неманцэвіч, SJ. Таксама ён памаліўся перад Жыровіцкай іконай Багародзіцы ў касьцёле ў Слоніме і на парафіяльным сьвяце грэка-католікаў у Івацэвічах. ...
12.05.2012 Айцец Яўген Усошын: Працэс кананізацыі вельмі складаны З 7 да 10 траўня 2012 году ў Беларусі з візітам знаходзіўся высокі госьць з Ватыкану — Сакратар Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў славацкі грэка-каталіцкі архібіскуп Кірыла Васіль. ...