Калі сядзеш есьці ежу з валадаром, дык уважай, што перад табою;
і пастаў заслону ў горле тваім, калі ты ненаедны.
Не спакушайся ласнымі прысмакамі; гэта - уяўная ежа (Кніга Выслоўяў Саламонавых 23:1-3)
03.04.2021 Наша Бацькаўшчына перажывае сваю Вялікую пятніцу 2 красавіка, у Вялікую пятніцу, архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у рыма-каталіцкай катэдры ў Магілёве ўзначаліў набажэнства Мукі Госпада, якой папярэднічаў Крыжовы шлях на пляцы перад храмам, паведамляе Catholic.by. ...
25.03.2021 У сьвята Дабравешчаньня біскуп Юры Касабуцкі заклікае маліцца за Беларусь Біскуп Юры Касабуцкі заклікае ў дзень 25 сакавіка, калі католікі лацінскага і візантыйскага абраду ў Беларусі адзначаюць сьвята Дабравешчаньня Найсьвяцейшай Багародзіцы, маліцца за Беларусь і за беларускі народ, за нашую еднасьць і салідарнасьць, за спыненьне рэпрэсіяў у краіне, за палітвязьняў і ўсіх перасьледаваных. ...
17.02.2021 Пасланьне Папы на Вялікі пост: аднавіць веру, надзею і любоў 12 лютага ў Ватыкане было абнародавана пасланьне Папы Францішка на Вялікі пост 2021 году. Сёлета ён распачнецца 15 лютага — у беларускіх грэка-католікаў, а 17 лютага, у Папяльцовую сераду — у рыма-католікаў. ...