Хто кажа: я люблю Бога, а брата свайго ненавідзіць, той ілжэ; бо хто ня любіць брата свайго, якога бачыць, як можа любіць Бога, Якога ня бачыць? (Першае Саборнае Пасланьне Сьв.Ап. Яна Багаслова 4:20)
15.11.2011 Ярархі Беларусі прынялі ўдзел у сустрэчы каталіцкіх валанцёрскіх арганізацыяў Еўропы
Апостальскі візітатар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек разам з Мітрапалітам РКЦ у Беларусі Тадэвушам Кандрусевічам і біскупам Віцебскім Уладзіславам Блінам 10-11 лістапада 2011 году знаходзіліся ў Ватыкане, дзе, як паведамляе Catholic.by, у палацы сьвятога Пія X адбылася сустрэча “Папа і еўрапейскія валанцёры”, арганізаваная Папскай Радай “Cor Unum”. ...
15.11.2011 Асаблівасьці савецкай рэлігійнай палітыкі ў Беларусі ў паваенны час (1944-1956 гг.)
Па вайне ўсе рэлігійныя канфесіі засьведчылі сваю лаяльнасьць уладам. З аднаго боку, гэта была даніна павагі пераможцу, а з іншага – неабходнасьць легальнага існаваньня. Падчас пераходу да мірнага будаўніцтва савецкаму рэжыму быў патрэбны дэмакратычны вобраз і падтрымка ўсяго насельніцтва краіны. У сьнежні 1949 г. праваслаўнае духавенства ўшаноўвала 70-гадовы юбілей Сталіна. У сваіх казаньнях ярархі Царквы вызначалі палітыку Камуністычнай партыі і Савецкага ўраду як “мудрую” і “дальнабачную”. Літургіі і набажэнствы ў гонар “вялікага правадыра ўсіх
народаў” прайшлі ў шмат якіх храмах. Вернікі спадзяваліся, што дзяржава па-новаму будзе ставіцца да сваіх грамадзянаў, незалежна ад рэлігійных перакананьняў, але рэчаіснасьць іх расчаравала.
Артыкул ...
15.11.2011 Кардынал Кох у Менску згадаў пра адсутнасьць справядлівых судоў ва ўмовах дыктатуры
Гэтыя словы Старшыні Папскай Рады спрыяньня хрысьціянскай еднасьці кардынала Курта Коха, якія прагучалі падчас нядзельнай сьв. Імшы 13 лістапада 2011 году ў катэдральным касьцёле Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі на Пляцы Волі ў Менску, асабліва выдзяліла ў сваім рэпартажы Радыё Свабода і іншыя беларускія СМІ. Ватыканскі госьць прыехаў у Беларусь для ўдзелу ў міжнароднай канферэнцыі, прысьвечанай адной з тэмаў каталіцка-праваслаўнага дыялогу. ...
14.11.2011 Брат Алоіс з Тэзэ сустрэўся з моладдзю Менску
Прыёр экуменічнай супольнасьці з Тэзэ брат Алоіс Лазэр 12 лістапада 2011 году сустрэўся з хрысьціянскай моладдзю беларускай сталіцы. У Менск брат Алоіс Лазэр прыбыў з двума братамі – Георгам і Бенуа – па запрашэньні Мітрапаліта Менскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і прымае ўдзел у канферэнцыі, прысьвечанай праваслаўна-каталіцкаму дыялогу. ...
12.11.2011 Халдэйская Каталіцкая Царква – Царква вызнаўцаў
Патрыяршы экзарх Халдэйскай Каталіцкай Царквы ў Ерусаліме, а. Поль Колін, у інтэрв’ю для нямецкага францішканскага часопісу “Im Land des Herrn” ("У краіне Госпада") назваў сваю Царкву Царквой вызнаўцаў. ...
11.11.2011 Разважаньне Ўсходніх Каталіцкіх Цэркваў пра новую евангелізацыю
3-6 лістапада 2011 году ў г. Орадзя (Румынія) адбылася 14-я Сустрэча ўсходніх каталіцкіх біскупаў Еўропы. У гэты раз на штогадовую сустрэчу ўсходніх каталіцкіх біскупаў Еўропы сабралася каля 70 удзельнікаў, як біскупаў, так і эксьпертаў, якія адгукнуліся на запрашэньне
кіруючага біскупа Орадзя-Марэ, Уладыкі Вірджыла Берчы. Сустрэча была прысьвечана абмеркаваньню ўкладу Ўсходніх Каталіцкіх Цэркваў у справу новай евангелізацыі. ...
10.11.2011 У Расеі высьвячаны новы грэка-каталіцкі сьвятар
У Новасібірску 8 лістапада 2011 году на Боскай Літургіі, адслужанай у рыма-каталіцкай катэдры Перамяненьня, быў высьвячаны на сьвятара візантыйскага абраду дыякан Павел Гладкоў, паведамляе Сибирская католическая газета. Літургію ўзначальвалі грэка-каталіцкі біскуп Мукачаўскі Мілан Шашык і ардынарый для католікаў візантыйскага абраду ў Расейскай Федэрацыі рыма-каталіцкі біскуп Ёзаф Верт. ...
09.11.2011 УГКЦ мае тры новыя мітраполіі
29 лістапада ў Львове, 13 сьнежня ў Івана-Франкоўску, 22 сьнежня ў Тарнопалі адбудуцца Архірэйскія Літургіі, падчас якіх будуць зачытаны дэкрэты пра стварэньне ва Ўкраіне Львоўскай, Івана-Франкоўскай і Тарнопальска-Збораўскай мітраполіяў Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы. Пра гэта 8 лістапада 2011 году, падчас вэб-канферэнцыі на tochka.net паведаміў Вярхоўны Архібіскуп Сьвятаслаў (Шаўчук), Зьверхнік Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы. ...
09.11.2011 Бенядыкт XVI: пакліканьне да сьвятарства – дар Божы, а не асабістая заслуга
4 лістапада Бенядыкт XVI прыняў удзел у вячэрняй малітве з нагоды пачатку навучальнага году ў Папскіх універсітэтах Рыму. У малітве, якая прайшла ў Ватыканскай базыліцы, прынялі ўдзел шматлікія студэнты, выкладчыкі, а таксама ярархі Царквы. Папа зьвярнуўся да
прысутных з прамовай, якую прысьвяціў сьвятарскаму служэньню, паведамляе ...
05.11.2011 У Румыніі – сустрэча еўрапейскіх ярархаў Каталіцкіх Цэркваў усходняга абраду
Сёлетняя сустрэча біскупаў Каталіцкіх Цэркваў ўсходняга абраду, якая штогод ладзіцца пад эгідай Рады біскупскіх канферэнцыяў Еўропы, праходзіць 3-6 лістапада 2011 году ў румынскім горадзе Орадзя. Як паведамляе Дэпартамент інфармацыі УГКЦ, у гэтыя дні прадстаўнікі чатырнаццаці Ўсходніх Каталіцкіх Цэркваў будуць разважаць на тэму новай евангелізацыі ў Каталіцкіх Цэрквах ўсходняга абраду Еўропы. ...
03.11.2011 Успамін памерлых у Менску
Восеньскія Дзяды – час, калі беларусы асабліва ўспамінаюць сваіх памерлых продкаў, а таксама ахвяраў палітычных рэпрэсіяў. З гэтай нагоды ў Менску ў шэрагу памінальных мерапрыемстваў узялі ўдзел беларускія грэка-каталіцкія сьвятары і вернікі. ...
02.11.2011 Беларусы адзначылі Дзяды ў Лондане
30 кастрычніка, калі ў Менску адбывалася традыцыйнае шэсьце ў Курапаты, лонданскія беларусы па старой завядзёнцы памянулі продкаў. Раніцой рэктар Беларускай каталіцкай місіі ў Лондане айцец Аляксандар Надсан і айцец Сяргей Стасевіч адслужылі службу ў грэка-каталіцкай царкве сьвятых апосталаў Пятра і Паўла. Па сутнасьці, гэта адзіная дзейная беларуская бажніца ў Вялікабрытаніі. ...
01.11.2011 На Дзяды беларусы Бельгіі і Францыі наведалі магілу Міколы Равенскага У суботу 29 кастрычніка беларусы Бельгіі і Францыі сабраліся разам у беларускай грэка-каталіцкай царкве ў Антвэрпане, каб успомніць сваіх дзядоў і разам памаліцца за душы родных і блізкіх, а таксама за душы тых, хто аддаў сваё жыцьцё за веру сьвятую, незалежнасьць і свабоду роднай Бацькаўшчыны – паведамляе Беларуска-Еўрапейскае задзіночаньне ...
27.10.2011 Ярархі УГКЦ і РКЦ ва Ўкраіне разам разважалі пра евангелізацыю і секты
26 кастрычніка 2011 году ў прыгарадзе Львова м. Брухавічы адбылася сумесная сустрэча сябраў Сіноду Біскупаў Кіеўска-Галіцкага Вярхоўнага Архібіскупства Ўкраінскай Грэка-Каталіцкай Царквы і Канферэнцыі Біскупаў Рыма-Каталіцкай Царквы ва Ўкраіне. У нарадзе бралі ўдзел каталіцкія біскупы лацінскага і візантыйскага абрадаў, якія ажыцьцяўляюць сваё служэньне на тэрыторыі Ўкраіны. На сустрэчы прысутнічаў новы Апостальскі нунцый ва Ўкраіне архібіскуп Томас Галіксан. ...
27.10.2011 Каталіцкая Царква прафінансуе дасьледаваньні ствалавых клетак дарослых
Міжнародная
кампанія “NeoStem” з філіяламі ў ЗША і Кітаі ўклала беспрэцэдэнтны
кантракт у галіне дасьледаваньняў ствалавых клетак, атрыманых ад
дарослых людзей. Яе партнёрам стала Каталіцкая Царква, якая вядома сваім
насьцярожаным стаўленьнем да падобных дасьледаваньняў, піша “Los
Angeles Times”.
...
26.10.2011 Ва Ўкраіне адбыліся сумесныя духоўныя рэкалекцыі для каталіцкіх біскупаў абодвух абрадаў
Вядомы сучасны багаслоў і мастак айцец Марка Іван Рупнік, (SJ), 24-25 кастрычніка 2011 году ў Львове-Брухавічах правёў духоўныя практыкаваньні (рэкалекцыі) для біскупаў Рыма-Каталіцкай і Ўкраінскай Грэка-Каталіцкай Цэркваў. Паводле словаў Зьверхніка УГКЦ Вярхоўнага Архібіскупа Сьвятаслава Шаўчука, для правядзеньня рэкалекцыяў «запрасілі аднаго з самых цікавых сучасных каталіцкіх
багасловаў». ...