Царква
Памятай дзень суботні, каб сьвяціць яго; шэсьць дзён працуй і рабі ўсякія дзеі твае, а дзень сёмы - субота Госпаду, Богу твайму: не рабі ў гэты ніякай працы... таму дабраславіў Гасподзь дзень суботні і асьвяціў яго
(4 запаведзь, Выхад 20:8-11)
Навіны за 2009 год
23.09.2009
«Царква павінна быць самастойнаю»
«Ёсьць старая, старая, спакуса, каб быць блізка да ўлады, а не блізка да людзей. Гэтая спакуса праяўляецца ў розных часьцінах сьвету, у розныя часы і ёсьць сапраўды вялікаю спакусаю. Царква, калі хоча быць сапраўды Царквой, не павінна быць ворагам дзяржавы, абсалютна не, але яна павінна быць самастойнаю. Яна павінна жыць згодна з Божымі прынцыпамі. Яна павінна мець адвагу сказаць, нават дзяржаўным структурам, што тое, што вы робіце, няправільна. Гэта ня лёгка, але гэта частка нашага хрысьціянскага жыцьця, нашага хрысьціянскага заданьня», – сказаў 27 ліпеня 2009 году Першаярарх УГКЦ кардынал Любамір Гузар у прамым эфіры на ўкраінскім тэлеканале ТВi. ...
21.09.2009
Адкрыцьцё Году Жыровіцкай іконы Маці Божай
У 2010 годзе спаўняюцца 280-ыя ўгодкі каранацыі іконы Маці Божай Жыровіцкай папскімі каронамі. Гэта была першая каранацыя цудатворнай іконы Маці Божай залатымі папскімі каронамі на тэрыторыі ВКЛ і сучаснай Беларусі. ...
19.09.2009
Бенядыкт XVI у 2010 годзе прыедзе ў Беларусь?
У планах Папы Рымскага Бенядыкта XVI на 2010 год пазначаны магчымы прыезд у Беларусь. ...
10.09.2009
Пры аднаўленьні царквы Сьвятога Духа знайшлі крыпты з астанкамі фундатараў
У Менску пры аднаўленьні легендарнага храму XVII ст. знайшлі склеп з пахаваньнем фундатараў царквы. Сам храм зьнішчылі саветы, але да трунаў не дабраліся. Крыпта можа стаць сымбалем незьнішчальнасьці Менску і турыстычнай пярлінай. ...
05.09.2009
Катэхетычныя сустрэчы для моладзі і студэнтаў у Менску
У капліцы грэка-каталіцкага душпастырскага цэнтра сьв. Язэпа (вул. Арджанкідзэ 6) пачынаючы з 2 верасьня 2009 г. кожную сераду будуць праходзіць катэхетычныя сустрэчы для моладзі і студэнтаў Менску. ...
01.09.2009
Новыя душпастыры ў сталічнай парафіі
Новым парахам грэка-каталіцкай парафіі сьвятога і праведнага Язэпа ў Менску замест а. Андрэя Абламейкі, які накіраваны на вучобу ў Аўстрыю, будзе Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей (Гаек). ...
31.08.2009
У Полацку ўпершыню пасьля скасаваньня Уніі высьвячаны сьвятар
23 жніўня 2009 году ў Полацку ў грэка-каталіцкай царкве сьвятой Параскевы Полацкай быў рукапакладзены на сьвятара дыякан Аляксандр Аўдзяюк. Ён стаў другім каталіцкім сьвятаром візантыйскага абраду, які быў высьвячаны ў Беларусі пасьля скасаваньня Уніі ў 1839 годзе (першым быў а. Яўген Усошын, якога высьвяцілі ў Маладэчна). Іншыя беларускія грэка-каталіцкія сьвятары, у тым ліку і ў міжваенны час, рукапакладаліся па-за межамі Беларусі. ...
28.08.2009
Дэкан БГКЦ айцец А.Абламейка будзе студыяваць у Аўстрыі
16 жніўня, у дзень Нерукатворнага вобразу Гасподняга, парах менскай парафіі сьвятога і праведнага Язэпа і протапрасьвітар Цэнтральна-Заходняга дэканату БГКЦ а. Андрэй Абламейка адслужыў разьвітальную літургію – цяпер ён накіраваны для навуковых студыяў у Аўстрыю. ...
15.08.2009
Прыміцыйная архірэйская літургія новага Сакратара Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў
У Рыме, у царкве сьв. Антонія Вялікага пры папскім калегіюме «Русікум», 15 чэрвеня 2009 году адбылася прыміцыйная архірэйская Боская Літургія новага Сакратара Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў, славацкага езуіта Ўладыкі Цырыла Васіля (Cyril Vasiľ). ...
19.06.2009
Юбілей Апостальскага Візітатара БГКЦ
23 чэрвеня 2009 году Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек) адзначае 35-годдзе свайго сьвятарства. Сёлета таксама ў яго 60-гадовы юбілей. ...
18.06.2009
«Мой Улюбёны — нібы гор вышыні»
На пачатку чэрвеня 2009 году выйшаў дыск “Песьні Духа вялікіх містыкаў Кармелю”, які запісалі берасьцейскія грэка-католікі з харызматычнай супольнасьці “Маран ата”. ...
16.06.2009
Менскім грэка-католікам не дазволілі будаваць царкву
Улада дала адмоўны адказ на зварот сьвецкіх уніятаў да Аляксандра Лукашэнкі ...
12.06.2009
Пілігрымка грэка-каталікоў Віцебск-Полацак
З 7 па 12 ліпеня 2009 году адбудзецца 15-ая штогадовая пілігрымка беларускіх грэка-каталікоў з Віцебску ў Полацак у памяць пра манахаў-базыльянаў, забітых расейскім царом Пятром I ва ўніяцкай катэдры сьв. Сафіі ў Полацку 11 ліпеня 1705 году. ...
Старонкі: 1 ... 1 | 2 | 3 ... 3
Апошнія навіны
28.05.2020 Навіны хрысьціянскага сьвету
Адышоў да Бога вядомы тэолаг і экуменіст а. Вацлаў Грыневіч
23.05.2020 Відэа
Паходжаньне герба Жыровічаў можа тлумачыцца пашырэньнем шанаваньня сьв. Язафата Кунцэвіча
22.05.2020 Навіны хрысьціянскага сьвету
Папа Францішак прызначыў новага Апостальскага нунцыя ў Беларусі
20.05.2020 Навіны хрысьціянскага сьвету
Першы папа, які прамовіў да беларусаў на іх мове. 10 фактаў пра Яна Паўла ІІ і Беларусь
19.05.2020 Навіны хрысьціянскага сьвету
Францішак: Ян Павел ІІ – чалавек міласэрнасьці і справядлівасьці
18.05.2020 Навіны хрысьціянскага сьвету
Каталіцкія біскупы Беларусі ўзгадваюць сьвятога Яна Паўла ІІ і дзеляцца сьведчаньнямі пра яго
13.05.2020 Навіны хрысьціянскага сьвету
Ярархі Беларусі заклікаюць вернікаў далучыцца 14 траўня да дня малітвы і посту для спыненьня пандэміі
07.05.2020 Навіны хрысьціянскага сьвету
Больш за пяць стагоддзяў цудаў на беларускай зямлі
05.05.2020 Навіны хрысьціянскага сьвету
Беларускія грэка-католікі павіншавалі з юбілеем Першаярарха УГКЦ
21.04.2020 Царква і грамадзтва
«Шукаць і знаходзіць Бога ва ўсім» у часы пандэміі
Літургічны каляндар

панядзелак
ЧЭРВЕНЯ
ДЗЕНЬ СЬВЯТОГА ДУХА
Чытаньне:

Пошук у літургічным календары
Перакідны царкоўны каляндар БГКЦ на 2020 год можна набыць ва ўсіх парафіях БГКЦ, а таксама праз Рэдакцыю газеты «Царква»
Памятка для вернiкаў
Біблія па-беларуску
Катэдральны пляц
27.10.2016
Дзе можна адвучыцца на сьвятара БГКЦ і набыць Біблію па-беларуску?
Міхаіл Батура, Бягомаль
15.09.2015
Хто мой сын па вераспавяданьні?
Андрэй, г. Магілёў
08.07.2015
Пра царкоўныя запіскі і інтэнцыі падчас Літургіі
Алег, г. Менск
Наш канал
Радыё Марыя

Найбольш чытанае
14.03.2020
Часовыя нормы паводзінаў у храмах і душпастырскіх цэнтрах Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі
25.03.2020
Малітва падчас згубнай пошасьці
13.05.2020
Ярархі Беларусі заклікаюць вернікаў далучыцца 14 траўня да дня малітвы і посту для спыненьня пандэміі
13.04.2020
Разьвітаньне з пінскім журналістам Васілём Мацкевічам
21.04.2020
«Шукаць і знаходзіць Бога ва ўсім» у часы пандэміі
Апытаньне
Царкоўная Унія 1596 году ў Берасьці: памылка, шанец, непазьбежнасьць?..
Шкодная інтрыга палякаў і езуітаў супраць рускага праваслаўнага насельніцтва
Памылка, якая прывяла да паланізацыі
Шанец, каб аднавіць Царкву часоў першых хрысьціянаў
Выкананьне Хрыстовага запавету
Непазьбежнасьць гісторыі: мы жывём паміж Захадам і Ўсходам
Нешта для мяне зусім незразумелае
Ня ведаю
Прагляд адказаў
Статыстыка сайту
Хто Вы па веравызнаньні?
Праваслаўны
Рыма-католік
Грэка-католік
Евангельскі хрысьціянін
Проста хрысьціянін
Атэіст
Язычнік
Яшчэ ня ведаю
Іншае
Прагляд адказаў