Аснова мудрасьці: набывай мудрасьць і за ўсё, што маеш, набывай розум.
Высока цані яе, і яна ацэніць цябе; яна акрые славай цябе, калі ты прыгорнеш яе;
ускладзе на галаву тваю прыгожы вянок, падаруе табе цудоўны вянок (Кніга Выслоўяў Саламонавых 4:7-9)
23.07.2021 Сусьветны дзень дзядуль, бабуль і пажылых людзей Гэты Дзень будзе адзначацца штогод у чацьвёртую нядзелю ліпеня ў непасрэднай блізкасьці да літургічнага ўспаміну сьвятых Яўхіма і Ганны, дзядулі і бабулі Ісуса — паведамляе Vatican News. ...
10.07.2021 Папа Рымскі скіраваў пасланьне да Сірыйска-Малабарскай Царквы Апостальская Сталіца апублікавала ліст Папы Францішка да біскупаў, духавенства, богапасьвячаных асобаў і сьвецкіх вернікаў Сірыйска-Малабарскай Царквы з нагоды зацьверджаньня ёю новага ўніфікаванага службоўніка для адпраўленьня ўрачыстай формы еўхарыстычнай багаслужбы — паведамляе Vatican News. ...
04.07.2021 Біскуп Алег Буткевіч: молімся, каб Беларусь стала краінай для годнага жыцьця На Будслаўскім фэсьце 2 ліпеня 2021 году сьв. Імшу апоўначы, якой папярэднічала шматлюдная ўрачыстая працэсія з сьвечкамі, узначаліў старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч — паведамляе Catholic.by. ...
11.06.2021 Сьвяты Пасад зрабіў заяву па Беларусі Кіраўнік Залы Друку Сьвятога Пасаду Матэа Бруні апублікаваў заяву па Беларусі. Яна стала адказам на шматлікія запыты журналістаў. ...
09.06.2021 Францішак да сьвятароў: ня марыць пра веліч і быць апосталамі радасьці Адрачыся ад саміх сябе і мараў пра веліч, каб паставіць Бога і людзей у цэнтар штодзённых клопатаў заклікаў Папа Рымскі Францішак французскіх сьвятароў, якія атрымліваюць адукацыю ў Рыме — паведамляе Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News. ...
30.05.2021 Апостальскі нунцый памаліўся перад цудатворнай іконай Маці Божай Жыровіцкай Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь архібіскуп Антэ Ёзіч у прыватным парадку наведаў праваслаўны Сьвята-Ўсьпенскі манастыр у Жыровічах, дзе памаліўся перад адной з самых шанаваных хрысьціянскіх сьвятыняў Беларусі — цудатворнай іконай Маці Божай Жыровіцкай, паведамляе Catholic.by. ...
27.05.2021 У Пружане Апостальскі нунцый асьвяціў абраз Маці Божай Апякункі лясоў 22 траўня 2021 году Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь архібіскуп Антэ Ёзіч наведаў рыма-каталіцкую парафію Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Пружане (Пінская дыяцэзія), дзе падчас урачыстай сьвятой Імшы зьдзейсьніў асьвячэньне абраза Маці Божай Апякункі лясоў — паведамляе Catholic.by. ...
17.05.2021 Апекуна Палесься ўшанавалі ў Янаве У Янаве на Палесьсі адзначылі ўрачыстасьць у гонар сьвятога Андрэя Баболі — апекуна Пінскай рыма-каталіцкай дыяцэзіі. Ва ўрачыстасьці бралі ўдзел і грэка-католікі. ...
15.05.2021 У Стоўпцах ушанавалі памяць архімандрыта Льва Гарошкі Група грэка-каталіцкіх пілігрымаў з Менску і Івацэвічаў 11 траўня 2021 году прыехала ў Стоўпцы, каб памаліцца і ўшанаваць памяць беларускага грэка-каталіцкага сьвятара Льва Гарошкі, які пэўны час служыў там, паведамляе сайт Svjazep.org. ...
12.05.2021 Зварот Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі ў сувязі з пажарам у Будславе 11 траўня 2021 году Нацыянальны санктуарыюм Маці Божай Будслаўскай, дзе здарыўся пажар, у той жа дзень наведалі каталіцкія біскупы Беларусі, паведамляе Catholic.by. Ярархі заклікалі ўсіх да малітвы і далучыцца да збору ахвяраваньняў на аднаўленьне старажытнай сьвятыні. ...
12.05.2021 Пажар у Нацыянальным санктуарыюме Маці Божай у Будславе Раніцай 11 траўня 2021 году ў Нацыянальным санктуарыюме Маці Божай у Будславе здарыўся пажар у выніку ўзгараньня на даху. Патушыць агонь не ўдавалася на працягу некалькіх гадзінаў, у выніку чаго дах абрынуўся на скляпеньні. ...
20.04.2021 У Менску маліліся за беатыфікацыю біскупа Баляслава Слосканса 18 красавіка 2021 году мінула 40 гадоў ад дня спачыну Слугі Божага біскупа Баляслава Слосканса, які на працягу многіх гадоў, у вельмі складаныя часы, быў архіпастырам беларускіх католікаў лацінскага і візантыйскага абрадаў як у Беларусі, так і за яе межамі. ...
16.04.2021 Абраны новы старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч абраны новым старшынём Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі (ККББ). Выбары прайшлі 14 красавіка 2021 году на 80-м пленарным пасяджэньні біскупскай асамблеі. Пасяджэньне было прымеркаванае да 30-годдзя адраджэньня структураў Каталіцкай Царквы ў Беларусі. ...