Галоўная
Навіны за 2021 год
З гэтай нагоды багаслужбы ў інтэнцыі хутчэйшай беатыфікацыі Слугі Божага біскупа Баляслава (Слосканса) адбыліся 17 красавіка ў храме грэка-каталіцкага душпастырскага цэнтру Праведнага Язэпа і ў рыма-каталіцкім катэдральным касьцёле Найсьвяцейшага Імя Дзевы Марыі ў Менску. У нядзелю, 18 красавіка, за Слугу Божага Баляслава Слосканса маліліся і ў іншых грэка-каталцкіх парафіях Беларусі.
Калі ў СССР не засталося аніводнага каталіцкага біскупа, па даручэньні Папы Рымскага Пія XI папскі пасланец біскуп Мішэль Д’Эрбіньі 10 траўня 1926 году ў Маскве таемна зьдзейсьніў хіратонію Баляслава Слосканса на біскупа і прызначыў яго Апостальскім адміністратарам Магілёўскай мітраполіі. Аднак савецкая бязбожная ўлада не давала яму нармальна кіраваць вялікай Магілёўскай архідыяцэзіяй і Менскай дыяцэзіяй, увесь час яго перасьледавалі за рэлігійную дзейнасьць. 16 верасьня 1927 году ў Магілёве біскуп быў арыштаваны, абвінавачаны ў шпіянажы і асуджаны на 3 гады ў Салавецкі канцлагер для сьвятароў. Там ён высьвяціў на грэка-каталіцкага сьвятара Даната Навіцкага, які пасьля вызваленьня з бальшавіцкіх лагераў служыў ва ўніяцкай парафіі ў Таракані на Заходнім Палесьсі. Па заканчэньні тэрміну пакараньня біскуп Баляслаў Слосканс вярнуўся 29 кастрычніка 1930 году на сваю катэдру ў Магілёў, але ўжо 8 лістапада быў зноў арыштаваны, асуджаны і сасланы ў Сібір. Пасьля некалькіх гадоў зьняволеньня ў Іркуцку, дзякуючы заступніцтву Ватыкану, біскупа ўдалося абмяняць на савецкага шпіёна і ён змог выехаць у Латвію.
Гл. таксама:
Першы папа, які прамовіў да беларусаў на іх мове. 10 фактаў пра Яна Паўла ІІ і Беларусь
Архімандрыт Сяргей (Гаек) пра чаканьні беларусаў ад сустрэчы з Папам у краінах Балтыі
Апостальскі нунцый: праз некалькі месяцаў мы зможам убачыць канкрэтныя крокі па ўпарадкаваньні жыцьця грэка-каталіцкай супольнасьці
Мітрапаліт Кандрусевіч: жыць у поўнай царкоўнай еднасьці — каштоўны дар Божы
Бэтлеемскі агонь – сымбаль полымя веры

20.04.2021
У Менску маліліся за беатыфікацыю біскупа Баляслава Слосканса
18 красавіка 2021 году мінула 40 гадоў ад дня спачыну Слугі Божага біскупа Баляслава Слосканса, які на працягу многіх гадоў, у вельмі складаныя часы, быў архіпастырам беларускіх католікаў лацінскага і візантыйскага абрадаў як у Беларусі, так і за яе межамі.

У рыма-каталіцкай катэдры ў Менску сьв. Імшу ўзначаліў архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Разам з ім і рыма-каталіцкімі сьвятарамі маліўся грэка-каталіцкі сьвятар з Менску а. Аляксей Філіпенка. Архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у 1989 годзе стаў наступнікам біскупа Баляслава Слосканса ў якасьці Апостальскага адміністратара беларускіх католікаў. Падчас сьвятой Імшы архібіскуп нагадаў прысутным пра поўны гераічнага хрысьціянскага сьведчаньня жыцьцёвы шлях Слугі Божага біскупа Баляслава Слосканса.
Архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч падкрэсьліў, што ажно да сьмерці біскуп Слосканс, які жыў у Бельгіі, заставаўся Апостальскім адміністратарам Менскай і Магілёўскай дыяцэзіяў. Такім чынам, хоць у пасьляваенныя часы ў Беларусі фізічна і не было біскупа, але ён малітваю атуляў сваю паству, якая цярпела ад атэістычнага перасьледу камуністычнага рэжыму. «Гэта вельмі важна ў кантэксьце адраджэньня Касьцёла на Беларусі, а таксама сьвяткаваньня 30-годдзя аднаўленьня яго еріхічных структур. Божы Провід дазволіў мне ў 1989 годзе стаць непасрэдным наступнікам Слугі Божага біскупа Баляслава Слосканса праз 8 гадоў пасьля яго сьмерці», — цытуе словы архібіскупа Кандрусевіча Catholic.by.
Вельмі вымоўна ў гэтым сэньсе гучыць дэвіз біскупскага служэньня Баляслава Слосканса: «Hostia pro fratribus» — «Ахвяра за братоў». «Будучы па паходжаньні латышом, ён па пакліканьні быў сапраўдным хрысьціянінам, для якога няма “ні грэка, ні юдэя”, але ўсе браты ў Хрысьце», — адзначыў архібіскуп Кандрусевіч. Сваю гамілію ён завяршыў словамі: «Добры Бог, які паклікаў біскупа Баляслава Слосканса да служэньня беларускім католікам у складаныя часы ваяўнічага атэізму, няхай спрыяе хутчэйшай яго беатыфікацыі, каб мы мелі новага нябеснага заступніка».
Баляслаў Слосканс нарадзіўся 31 (19) жніўня 1893 году ў латышскай каталіцкай сям’і, якая жыла на беларуска-латышскім памежжы ў колішняй Віцебскай губэрні. У 1916 годзе скончыў рыма-каталіцкую духоўную семінарыю ў Пецярбургу, а 21 студзеня 1917 году быў высьвячаны ў сьвятары. Сваю душпастырскую дзейнасьць пачаў на пасадзе вікарыя пры касьцёле сьв. Кацярыны ў Петраградзе. У 1925-1926 гг. служыў у Віцебску, у касьцёле сьв. Барбары.

Да свайго пастырскага служэньня ў Беларусі біскуп Баляслаў Слосканс ужо ня змог вярнуцца. У 1944 годзе ён быў арыштаваны нацыстамі і вывезены ў лагер для ваеннапалонных у Германіі. Пасьля заканчэньня вайны, да сваёй сьмерці, ён жыў у эміграцыі ў Бельгіі. 19 сьнежня 1952 году Папа Пій XII прызначыў біскупа Слосканса, добра вядомага беларусам, Апостальскім візітатарам для беларускіх і іншых католікаў візантыйскага абраду з СССР, якія жылі ў выгнаньні, а з 14 лютага 1953 году — таксама Адказным за душпастырства для беларусаў лацінскага абраду ў Заходняй Еўропе. Біскуп Слосканс аказваў матэрыяльную падтрымку беларускім рэлігійным перыядычным выданьням «Божым шляхам» і «Зьніч». Разам з беларускім грэка-каталіцкім біскупам Чэславам Сіповічам ён браў удзел у Другім Ватыканскім Саборы.
Стаўшы біскупам у 1926 годзе, Баляслаў Слосканс ажно да самай сьмерці 18 красавіка 1981 году заставаўся пастырам беларускіх католікаў, хоць арышты, зьняволеньне ў савецкіх і нацысцкіх лагерах і далейшае вымушанае жыцьцё ў эміграцыі суправаджалі ўсё ягонае служэньне. Гераічнае сьведчаньне веры і сьвятое жыцьцё нязломнага біскупа стала падставаю для распачацьця ў 2000 годзе яго беатыфікацыйнага працэсу. А 20 сьнежня 2004 году папа Ян Павел ІІ падпісаў дэкрэт аб гераічнасьці цнотаў біскупа Баляслава Слосканса, ён быў абвешчаны вызнаўцам веры.
Гл. таксама:
Першы папа, які прамовіў да беларусаў на іх мове. 10 фактаў пра Яна Паўла ІІ і Беларусь
Архімандрыт Сяргей (Гаек) пра чаканьні беларусаў ад сустрэчы з Папам у краінах Балтыі
Апостальскі нунцый: праз некалькі месяцаў мы зможам убачыць канкрэтныя крокі па ўпарадкаваньні жыцьця грэка-каталіцкай супольнасьці
Мітрапаліт Кандрусевіч: жыць у поўнай царкоўнай еднасьці — каштоўны дар Божы
Бэтлеемскі агонь – сымбаль полымя веры
Гэты артыкул чыталі 23 разоў (-ы)