Вось таму няма апраўданьня табе, кожны чалавеча, што судзіш другога; бо тым самым судом, якім судзіш другога, асуджаеш сам сябе (Пасланьне сьв. ап. Паўла да Рымлянаў 2:1)
«Слова сталася целам і пасялілася між намі» З нагоды сьвятаў Раства Хрыстовага 2020 году Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек) накіраваў вернкіам сваё пасланьне і віншаваньне, у якім адзначыў, што радасьць сьвята зьмешваецца з смуткам у гэты складаны для Бацькаўшчыны час. Ён таксама заклікаў вернікаў сьведчыць сваю веру, надзею і любоў, будаваць еднасьць і салідарнасьць у нашым грамадзтве, падмуркам для якіх павінны быць праўда, справядлівасьць і міласэрнасьць.
24.12.2020
У Віцебску напярэдадні Раства судзілі двух сьвятароў 24 сьнежня 2020 году, напярэдадні сьвята Раства Хрыстовага, у Віцебску судзілі грэка-каталіцкага сьвятара Аляксея Варанко, рыма-каталіцкага сьвятара-езуіта Віктара Жука, а таксама верніка Аляксея Каракова.
Папа Францішак накіраваў Сьпецпасланьніка ў Беларусь 17 сьнежня 2020 году Апостальскі нунцый у Вялікабрытаніі архібіскуп Клаўдыё Гуджэроці прыбыў у Беларусь у статусе Сьпецыяльнага пасланьніка Сьвятога Айца. Ён будзе праводзіць сустрэчы з уладамі краіны.
Грэка-каталіцкі сьвятар арыштаваны на 10 сутак Сёньня, 30 лістапада 2020 году, у Івацэвічах быў асуджаны па арт. 23.34 на 10 сутак грэка-каталіцкі сьвятар а. Віталь Быстроў, душпастыр грэка-католікаў з парафіі Маці Божай Жыровіцкай.
28.11.2020
У Польшчы створана новая грэка-каталіцкая япархія 25 лістапада 2020 году ў Ватыкане было паведамлена, што Папа Рымскі Францішак ухваліў рашэньне Сіноду біскупаў Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы і абвясьціў пра стварэньне новай япархіі УГКЦ — Альштынска-Гданьскай япархіі ў Польшчы.
08.08.2020
30 гадоў таму выйшаў першы нумар часопісу «Унія» На сьвята Перамяненьня, 6 жніўня 1990 году, пабачыў сьвет рэлігійны часопіс «Унія», які выдаваўся ў Менску ў 1990—1995 гадах. Стваральнікі часопісу ставілі сваёй задачай дасьледаваць беларускую духоўнасьць і ініцыяваць адраджэньне Грэка-Каталіцкай (Уніяцкай) Царквы ў Беларусі.
Сёньня, 30 лістапада 2020 году, у Івацэвічах быў асуджаны па арт. 23.34 на 10 сутак грэка-каталіцкі сьвятар а. Віталь Быстроў, душпастыр грэка-католікаў з парафіі Маці Божай Жыровіцкай.
На а. Віталя склалі пратакол за тое, што ён, знаходзячыся ў нядзелю, 25 кастрычніка 2020 году ў Берасьці, спыніўся на пешаходнай вуліцы Савецкай і нібыта ўдзельнічаў у масавай акцыі, на якую не было дазволу гарадзкіх уладаў. Айцец Віталь Быстроў, які паходзіць з Камянца, дзе жыве яго маці і сваякі, у верасьні-кастрычніку часам прыязджаў з Івацэвічаў у Берасьце, каб у нядзелю замяніць а. Ігара Кандрацьева і адслужыць літургію ў грэка-каталіцкай парафіі сьвятых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя.
Угледзеўшы надуманае парушэньне заканадаўства ў самім факце прысутнасьці сьвятара на пешаходнай вуліцы ў цэнтры горада, калі супрацоўнікі міліцыі спынілі там веласіпедыста з бела-чырвона-белым сьцягам, і адправіўшы яго на 10 сутак пад арышт, суд нават не падумаў улічыць ня толькі аргументы сьвятара, але і тое, што ў а. Віталя трое малалетніх дзетак. Адразу пасьля суда супрацоўнікі міліцыі адправілі сьвятара адбываць пакараньне ў ізалятар. Да такога, тыповага сёньня, на жаль, рашэньня суда а. Віталь быў гатовы маральна, і таму адразу ўзяў з сабою ў суд усе неабходныя рэчы.
На фоне непрыхаванага незадаволеньня ўладамі пазіцыяй Каталіцкай Царквы ў Беларусі ў сувязі з гуманітарным і прававым крызісам у краіне пасьля выбараў, на Берасьцейшчыне назіраецца асаблівы ціск з боку мясцовых уладаў на грэка-католікаў. Арышт на 10 сутак грэка-каталіцкага сьвятара а. Віталя Быстрова — гэта працяг папярэдніх рэпрэсіўных захадаў цяперашняй улады.
Вялікую незадаволенасьць берасьцейскіх уладаў выклікала актыўная пазіцыя грэка-каталіцкага сьвятара з Берасьця а. Ігара Кандрацьева, які выступіў на шматтысячным агульнагарадзкім мітынгу 16 жніўня і заклікаў тады мясцовыя ўлады неадкладна вызваліць некалькі сотняў затрыманых і жорстка зьбітых АМАПам удзельнікаў пасьлявыбарчых пратэстаў, а ў шматлікіх інтэрв’ю даваў прынцыповую маральна-этычную ацэнку сітуацыі пасьля выбараў згодна з Катэхізмам Каталіцкай Царквы і навукай яе ярархаў. У канцы жніўня сьвятара выклікалі ў пракуратуру і пісьмова папярэдзілі за яго актыўную пазіцыю. Таксама Берасьцейскі аблвыканкам вынес пісьмовае папярэджаньне за дзейнасьць душпастыра Грэка-каталіцкай парафіі сьвятых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя ў Берасьці.