На пачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Слова было Богам.
Яно было на пачатку ў Бога:
усё празь Яго пачалося, і безь Яго нішто не пачалося з таго, што пачало быць (Паводле Яна Сьвятое Дабравесьце 1:1-3)
30 гадоў таму ў Барунах пачалося адраджэньне Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі З пілігрымкі беларускай моладзі і інтэлігенцыі 12 лістапада 1989 году на ўрачыстасьць сьв. Язафата ў мястэчка Баруны, што на Ашмяншчыне, у былы базыльянскі санктуарыюм Маці Божай, дзе служыў тады пробашчам мясцовай рыма-каталіцкай парафіі сьв. Пятра і Паўла а. Ян Матусевіч, пачалося адраджэньне Уніі ў Беларусі.
У грэка-католікаў Горадні пабывалі міністранты з Шчучына 21 верасьня 2019 году грэка-каталіцкаую парафію Маці Божай Фацімскай у Горадні наведала вялікая група міністрантаў з рыма-каталіцкай парафіі Сьвятой Тэрэзы Авільскай у Шчучыне на чале з іх душпастырам а. Віталём Слукой з ордэна айцоў-піяраў.
12.09.2019
Католікі Берасьця падзякавалі Богу за 1000-годдзе гораду Дні 6-8 ліпеня 2019 году сталі ў Берасьці кульмінацыяй сьвяткаваньня Міленіюму, да якога актыўна далучыліся таксама мясцовыя каталіцкія вернікі лацінскага і візантыйскага абрадаў разам з сваімі душпастырамі.
10.09.2019
Грэка-католікі Берасьця павіншавалі сваіх братоў лацінскага абраду з новай сьвятыняй 6-8 ліпеня 2019 году Берасьце адзначыў сваё 1000-годдзе, і да гэтай знакавай даты было прымеркавана шэраг мерапрыемстваў у духоўным і рэлігійным жыцьці. Адным з іх стала ўрачыстае бласлаўленьне новазбудаванага рыма-каталіцкага касьцёлу ў гонар Найсьвяцейшага Сэрца Ісуса ў мікрараёне Рэчыца.
09.09.2019
Берасьцейцаў з юбілеем 1000-годдзя гораду павіншавалі з Рыму 6-8 верасьня 2019 году Берасьце ўрачыста адзначыў свой 1000-гадовы юбілей. З гэтай нагоды віншаваньне вернікам і ўсім жыхарам гораду на адрас старшыні Берасьцейскага гарвыканкаму сп. Аляксандра Рагачука было накіраванае з Рыму, з ватыканскай кангрэгацыі.
08.07.2019
Адменена грэка-каталіцкая пілігрымка: улады запатрабавалі аплаціць паслугі па ахове грамадзкага парадку Юбілейная 25-ая пілігрымка беларускіх грэка-католікаў з Віцебску ў Полацак у памяць Полацкіх мучанікаў-базыльянаў, якая мела праходзіць з 9 па 13 ліпеня 2019 году пад дэвізам «Хрыстос жыве», адменена. Пра гэта паведаміў вернікаў канцлер Курыі Апостальскага візітатара для грэка-католікаў Беларусі а. Яўген Усошын, зьмясьціўшы на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Фэйсбук паведамленьне аднаго з арганізатараў пілігрымкі а. Аляксандра Шаўцова з Полацку.
07.07.2019
Юбілейная 25-я грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск — Полацак У аўторак, 9 ліпеня 2019 году, з Літургіі ў грэка-каталіцкай царкве Ўваскрасеньня Хрыстова ў Віцебску пачынаецца 25-ая юбілейная пілігрымка беларускіх грэка-католікаў для ўшанаваньня Полацкіх мучанікаў.
04.06.2019
Папа стварыў Адміністратуру для грэка-католікаў Казахстану і Сярэдняй Азіі У Ватыкане паведамлена пра стварэньне новай царкоўнай структуры для католікаў усходняга абраду. 1 чэрвеня 2019 году Францішак заснаваў Апостальскую адміністратуру для католікаў візантыйскага абраду ў Казахстане і Сярэдняй Азіі. Яе рэзідэнцыя будзе знаходзіцца ў Карагандзе.
У грэка-католікаў Горадні пабывалі міністранты з Шчучына
21 верасьня 2019 году грэка-каталіцкаую парафію Маці Божай Фацімскай у Горадні наведала вялікая група міністрантаў з рыма-каталіцкай парафіі Сьвятой Тэрэзы Авільскай у Шчучыне на чале з іх душпастырам а. Віталём Слукой з ордэна айцоў-піяраў.
Літургічная служба алтара ў шчучынскай рыма-каталіцкай парафіі «Каласанс» (ад імя заснавальніка ордэна піяраў сьв. Язэпа Каласанса) налічвае каля 30 міністрантаў, у асноўным гэта вучні 5–11 класаў.
Душпастыр гарадзенскіх грэка-католікаў айцец Андрэй Крот распавёў гасьцям пра еднасьць хрысьціянаў, гісторыю Уніі і Ўніяцкай Царквы ў Беларусі, пра адраджэньне ў Горадні грэка-каталіцкай супольнасьці, пра асаблівасьці ўсходняга (грэцкага, або інакш візантыйскага) абраду і сучаснае жыцьцё парафіі і Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы. Таксама ён паказаў маладым служкам алтара старыя ўніяцкія выданьні і абразы, расказаў пра гісторыю іншых рэчаў з музейнай калекцыі парафіі. Госьці засталіся вельмі задаволеныя знаёмствам і запрасілі параха гарадзенскіх грэка-каталікоў а. Андрэя Крата наведаць іх парафію ў Шчучыне — паведамляе сайт гарадзенскіх грэка-католікаў Facimskaja.by.