А Я кажу вам: любеце ворагаў вашых, дабраслаўляйце кляцьбітоў вашых, рабеце дабро ненавісьнікам вашым і малецеся за крыўдзіцеляў вашых і за ганіцеляў вашых;
каб сталіся вы сынамі Айца вашага (Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце 5:44-45)
У Менску, успамінаючы настаўнікаў славянаў сьв. Кірылу і Мятода, адзначылі 70-годдзе Апостальскага Візітатара БГКЦ У грэка-каталіцкім храме душпастырскага цэнтру сьв. Язэпа ў Менску 9 лютага 2019 году адбылося сьвяткаваньне памяці сьвятых Кірылы і Мятода, Апосталаў славянаў і Апекуноў Еўропы. Сёлета спаўняецца 1150-ая гадавіна спачыну сьв. Кірылы ў Рыме 14 лютага 869 году. Падчас гэтай урачыстасьці адзначалася таксама 70-годдзе Архімандрыта Сяргея (Гаека), які вось ужо 25 гадоў спаўняе служэньне Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі.
09.02.2019
Першаярарх УГКЦ ад імя Сіноду сваёй Царквы павіншаваў Архімандрыта Сяргея (Гаека) з 70-годдзем Вярхоўны Архібіскуп Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Яго Блаславенства Сьвятаслаў (Шаўчук) асабіста і ад імя Сіноду Біскупаў УГКЦ павіншаваў патрыяршай граматай Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў у Беларусі Архімандрыта Сяргея (Гаека) з нагоды 70-годдзя — паведамляе Дэпартамент інфармацыі УГКЦ.
08.02.2019
Разьвітаньне з Васілём Сёмухам — перакладчыкам, які зрабіў Біблію даступнай для беларусаў 3 лютага на 84 годзе жыцьця памёр выдатным беларускі перакладчык Васіль Сёмуха. Грамадзкае разьвітаньне з ім у Менску адбылося 6 лютага 2019 году ў рытуальнай залі, што на вуліцы Альшэўскага. Паніхіду па спачыламу адслужылі беларускія грэка-каталіцкія сьвятары з Менску.
Справядлівасьць у цэнтры ўвагі сёлетняга Тыдня малітваў за еднасьць хрысьціянаў 18 студзеня 2019 году распачаўся Тыдзень малітваў за еднасьць хрысьціянаў. З гэтай нагоды Папа Францішак узначаліў у гэты дзень урачыстую вячэрнюю слубу Нешпараў у рымскай базыліцы сьв. Паўла за Мурамі, паведамляе беларуская рэдакцыя парталу Vatican News.
«Статус-кво радыкальна зьменены». Эксьперт – пра выклікі і персьпектывы ўкраінскай Царквы
6 студзеня ва Ўкраіне ў выніку атрыманьня Томасу аб аўтакефаліі ад Канстанцінопальскага патрыярхату канчаткова паўстала незалежная праваслаўная Царква, якую заснавалі падчас сабору ў Кіеве 15 сьнежня мінулага году.
«У рэшце рэшт, гэта прывядзе да таго, што легітымнасьць новай Царквы будзе адпавядаць яе легальнасьці», — заявіў ён.
Вельмі мяккая форма сімфоніі
Паводле архімандрыта, ні статут новай Царквы, ні Томас не адрозьніваюцца ў паўнамоцтвах і суверэннасьці ад іншых аўтакефальных Цэркваў, якія былі ўтвораныя ў XIX – XX стагоддзях на Балканах і ва Ўсходняй Еўропе. Больш за тое, яна значна больш незалежная ад дзяржавы за такія аўтакефаліі.
Гэтак, адзначыў Кірыл (Гаварун), Эладзкая Царква была абвешчаная аўтакефаліяй проста ўказам караля, які адначасова абвяшчаўся яе кіраўніком, а япіскапаў якой прызначаў урад.
«Гэта была беспрэцэдэнтная, нават у параўнаньні з Сярэднявеччам, форма прыгнёту Царквы дзяржавай. Безумоўна, ні пра што такое ня ідзе гаворка ва ўкраінскім выпадку. Гэта вельмі мяккая форма сімфоніі і ў параўнаньні з папярэднімі выпадкамі», — заявіў суразмоўца.
Разам з тым архімандрыт прызнаў, што да новай Царквы пакуль ня вельмі ахвотна далучаюцца прадстаўнікі Ўкраінскай Праваслаўнай Царквы Маскоўскага патрыярхату — два япіскапы і менш за 40 парафій з моманту сабора. Прычыны палягаюць у тым, што толькі з сёньняшняга дня (з моманту атрыманьня Томасу) Царква можа лічыцца створанай.
«Шмат хто чакаў гэтага дня. Паглядзім, што будзе, пачынаючы з заўтрашняга дня і ў нейкай агляднай будучыні», — падкрэсьліў эксьперт.
Таксама, дадаў ён, яшчэ да канца незразумелыя механізмы пераходу ў новую Царкву і «многія чакаюць сфармаванага выразнага алгарытму, па якім можна перайсьці ў Царкву, не губляючы сваіх папярэдніх магчымасьцяў і рэсурсаў».
Статус-кво зьменены радыкальна
Складана ацэньваць пакуль і персьпектывы міжнароднага прызнаньня Праваслаўнай царквы Украіны. Але, упэўнены Кірыл (Гаварун), «пытаньне стаіць ня ў тым, ці будзе новая Царква прызнана, а ў тым, калі яна будзе прызнаная».
Архімандрыт Кірыл (Гаварун). (Фота: Аляксандар Чэкмянёў, www.kiev-orthodox.org).На яго думку, працэс будзе паступовым. Але «гэта ня будзе працягвацца некалькі дзесяцігоддзяў, як у выпадку многіх іншых памесных Цэркваў». Ужо ў гэтым годзе новая Царква можа быць прызнана грэцкімі Цэрквамі (Эладзкай, Кіпрскай і іншымі) і, магчыма, Румынскай.
Прычыны таго, што Канстанцінопаль актыўна ўключыўся ў працэс наданьня аўтакефаліі ПЦУ, архімандрыт бачыць у яго імкненьні «зьмяніць той статус-кво, які ўжо быў ня цалкам функцыянальны». Праваслаўная Царква ў сьвеце разьядналася — балканізавалася і ператварылася ў канфедэрацыю, што выявілася падчас Усеправаслаўнага сабора на Крыце ў 2016 годзе, які некаторыя Цэрквы праігнаравалі, а рашэньні якога «апынуліся вельмі слабымі» з прычыны адсутнасьці згоды паміж праваслаўнымі Цэрквамі. Эксьперт асабліва падкрэсьліў, што здарылася гэта задоўга да Кіеўскага сабора і ўкраінскай аўтакефаліі.
«На мой погляд, Канстанцінопальскі патрыярхат выкарыстоўвае ўкраінскае пытаньне, каб пераадолець гэты крызіс», — заявіў суразмоўца. Бо рашэньнем Канстанцінопальскага патрыярхату статус-кво радыкальна зьменены.
Таму, мяркуе ён, у статуце новай Царквы яна называецца не ўкраінскай, а менавіта Царквой Украіны.
«Нацыяналістычныя элементы, якія глыбока праніклі ў большасьць памесных Цэркваў, ад пачатку былі выключаныя Канстанцінопалем з асноватворных дакументаў новай Царквы. Гэта частка стратэгіі Канстанцінопаля па зьмяненьні агульнаправаслаўнага ландшафту і па выкараненьні з яго этнафілетызму і канфедэратызму», — падкрэсьліў прафесар.
Праваслаўны сьвет глядзіць на Украіну з надзеяй
Цяпер адзін з галоўных выклікаў для ПЦУ — не ператварыцца ў нацыяналістычную Царкву.
«Захаваць той характар, які быў закладзены ў новую Царкву Канстанцінопалем, каб заставацца адзінай структурай, адкрытай розным групам, якая б не атаясамлівалася з нейкімі нацыянальнымі ці нават нацыяналістычнымі праграмамі», — адзначыў Кірыл (Гаварун).
Таксама новая Царква мусіць дэманстраваць адкрытасьць на міжправаслаўным узроўні. Бо ў праваслаўным сьвеце з ёй зьвязваюць надзеі на станоўчыя зьмены ў агульнаправаслаўным кантэксьце. І хоць суразмоўца ня ўпэўнены, што ў сёньняшнім стане ўкраінская Царква здолее генераваць такія зьмены, але «надзея застаецца». І ад гэтай адкрытасьці будзе залежаць, наколькі яна можа стаць кропкай зьмяненьняў і росту.