Бо ўсякая прырода зьвяроў і птушак, плазуноў і марскіх жывёлін таймуецца і ўтаймавана прыродаю чалавечай,
а язык утаймаваць ніхто зь людзей ня можа: гэта - неўтаймавальнае ліха; ён поўны сьмяротнай атруты (Саборнае Пасланьне Сьв.Ап. Якава 3:7-8)
Быць Усходняй Каталіцкай Царквой сёньня У Італіі 14-17 чэрвеня 2018 году распачалася ХХІ Сустрэча ўсходніх каталіцкіх ярархаў Еўропы (Conventus Hierarchorum Catholicorum Europae). Сёлетняя штогадовая сустрэча ярархаў адбываецца ў г. Лунгра, што ў Калабрыі, на запрашэньне ўладыкі Даната Алівэрыё, які ўзначальвае каталіцкую япархію Лунгра для італа-албанцаў на тэрыторыі кантынентальнай Італіі.
16.06.2018
У Грэцыі прадстаўнікі Каталіцкай і Праваслаўнай Цэркваў дыскутавалі пра прымат і сінадальнасьць 4-7 чэрвеня 2018 году на Крыце (Грэцыя), у мястэчку Ліменас Херсанісу адбылася нарада падкамісіі Каардынацыйнага камітэту Зьмешанай міжнароднай камісіі па багаслоўскім дыялогу паміж Каталіцкай і Праваслаўнай Цэрквамі — паведамляе афіцыйны сайт УГКЦ са спасылкай на прэс-службу Інстытуту экуменічных студыяў Украінскага каталіцкага ўніверсітэту.
14.06.2018
Папа надаў статус япархіі грэка-каталіцкаму экзархату ў Македоніі У Ватыкане было паведамлена, што Папа Францішак 31 траўня 2018 году ўзьняў да ўзроўню япархіі былы Апостальскі экзархат для вернікаў візантыйскага абраду ў Былой Югаслаўскай Рэспубліцы Македоніі і прызначыў першага епархіяльнага біскупа.
25.05.2018
Апостальскі нунцый: праз некалькі месяцаў мы зможам убачыць канкрэтныя крокі па ўпарадкаваньні жыцьця грэка-каталіцкай супольнасьці Мінула два гады, як 13 траўня 2016 году Папа Рымскі Францішак прызначыў вянгерскага каталіцкага сьвятара і ватыканскага дыпламата Габара Пінтэра новым Апостальскім нунцыем у Рэспубліцы Беларусь. З гэтай нагоды журналісты хрысьціянскага інфармацыйнага парталу Krynica.info сустрэліся з прадстаўніком Сьвятога Пасаду ў Беларусі для таго, каб узяць інтэрв’ю і абмеркаваць ўражаньні Ўладыкі Габара ад краіны за гэты час, дачыненьні Царквы з беларускімі ўладамі і некаторыя ўнутрыцаркоўныя праблемы.
Вобразы зямнога і нябеснага У Берасьці 20 красавіка 2018 году ў Музеі «Выратаваныя мастацкія каштоўнасьці» адбылося адкрыцьцё цікавай мастацкай выставы «Абожанае цела», якая паўстала па выніках ІХ Міжнародных майстар-класаў іканапісу ў Навіцы (Польшча).
04.04.2018
Папа: Хрыстова ўваскрасеньне — магчымасьць адкрываць брацтва Брацтва і еднасьць, якія адчуваем у гэтыя велікодныя дні, павінны стаць нашым ладам жыцьця і духам нашых адносінаў, падкрэсьліў Сьвяты Айцец Францішак падчас сустрэчы з вернікамі на малітве «Regina Coeli», якая адбылася 2 красавіка 2018 году на плошчы сьв. Пятра ў Ватыкане.
31.03.2018
Папа пра значэньне велікодных сьвятаў Вялікдзень — гэта самае важнае сьвята літургічнага году, таму што гэта ёсьць успамін сьмерці і ўваскрасеньня Ісуса Хрыста, адзначыў Сьвяты Айцец Францішак падчас агульнай аўдыенцыі, якая адбылася 28 сакавіка 2018 году на плошчы сьв. Пятра ў Ватыкане. Сваю катэхезу Рымскі Архірэй прысьвяціў значэньню велікодных сьвятаў.
Папа надаў статус япархіі грэка-каталіцкаму экзархату ў Македоніі
У Ватыкане было паведамлена, што Папа Францішак 31 траўня 2018 году ўзьняў да ўзроўню япархіі былы Апостальскі экзархат для вернікаў візантыйскага абраду ў Былой Югаслаўскай Рэспубліцы Македоніі і прызначыў першага епархіяльнага біскупа.
Новая царкоўная структура атрымала назву «Япархія Ўсьпеньня Найсьвяцейшай Багародзіцы з сядзібай у Струміца-Скоп’е». Першым япархам Сьвяты Айцец Францішак прызначыў Уладыку Кіро Стаянава.
Найдастойны Ўладыка Кіро Стаянаў (Kiro Stojanov) нарадзіўся ў Радаве ў Македоніі 9 красавіка 1959 году. Сьвятарскія сьвячаньні атрымаў 6 красавіка 1986 году, а 4 студзеня 1999 году быў прызначаны біскупам-памочнікам дыяцэзіі Скоп’е і тытулярным біскупам япархіі Цэнтурыёнэс. Яго хіратонія на біскупа адбылася 1 траўня 1999 году, а галоўным сьвяціцелем быў украінскі грэка-каталіцкі архібіскуп Міраслаў Марусын, сакратар Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў. Сваім біскупскім дэвізам ён абраў фразу «Ut unum sint» («Каб усе былі адно»). Уладыка Стаянаў стаў першым каталіцкім біскупам-македонцам паводле нацыянальнасьці за апошнія больш за сто гадоў. Як сьвятар, а пазьней і біскуп, ён зьяўляецца бірытуалістам — мае права служыць літургію і ў лацінскім, і ў візантыйскім абрадах.
Каталіцкая Царква ў Рэспубліцы Македоніі складаецца з супольнасьці лацінскага абраду (дыяцэзія Скоп’е, каля 3,5 тысячаў вернікаў) і супольнасьці каталікоў візантыйскага абраду (каля 11,5 тысячаў вернікаў). Нягледзячы на незалежнасьць дзьвюх структураў, у сувязі з малалікасьцю, традыцыйна іх узначальвае адзін біскуп-бірытуаліст.
Апостальскі экзархат для католікаў візантыйскага абраду ў Македоніі існаваў у 1883-1924 гадах як частка Баўгарскай Грэка-Каталіцкай Царквы. Тады быў створаны асобны Апостальскі вікарыят у Македоніі (з цэнтрам у Салоніках), які праіснаваў да 1922 году. Пасьля Балканскіх войнаў, 1-й Сусьветнай вайны і далучэньня Македоніі да Югаславіі адбылася рэарганізацыя царкоўна-адміністрацыйнай структуры на Балканах, ранейшыя структуры былі скасаваныя. Македонскія каталіцкія парафіі візантыйскага абраду ўвайшлі ў склад Крыжавацкай япархіі (Харвацкая Грэка-Каталіцкая Царква). Ужо пасьля атрыманьня незалежнасьці Македоніі Сьвяты Пасад аднавіў 11 студзеня 2001 году асобны Апостальскі экзархат, які 31 траўня 2018 году быў узьняты да статусу япархіі.
Ад 20 ліпеня 2005 году Ўладыка Кіро Стаянаў узначальвае дзьве структуры Каталіцкай Царквы ў Былой Югаслаўскай Рэспубліцы Македоніі — рыма-каталіцкую дыяцэзію Скоп’е і былы Апостальскі экзархат для грэка-католікаў, узьняты цяпер да статусу япархіі (Македонскую Грэка-Каталіцкую Царкву).
Паводле зьвестак на 2017 год Македонская Грэка-Каталіцкая Царква мае 8 парафіяў, у якіх працуе 16 сьвятароў (адзін з іх — манах) і 18 манахіняў. Галоўны храм македонскіх грэка-католікаў — катэдра Ўсьпеньня Найсьвяцейшай Багародзіцы — знаходзіцца ў Струміцы (каля 35 тыс. жыхароў), што на паўднёвым усходзе Македоніі, на мяжы з Баўгарыяй і Грэцыяй.
Зьверхнік Македонскай ГКЦ біскуп Кіро Стаянаў займае актыўную пазіцыю ў дыялогу і наладжваньні брацкіх стасункаў паміж рознымі рэлігійнымі групамі Македоніі.Набажэнства ў катэдральным храме Македонскай Грэка-Каталіцкай Царквы ў Струміцы. (Фота: Католици.мк)