420 гадоў Берасьцейскай Уніі адзначылі ў Рыме Першаярарх УГКЦ Яго Блаславенства Сьвятаслаў (Шаўчук) 15 сьнежня 2016 году ў Папскім Латэранскім саборы сьв. Яна Хрысьціцеля ў Рыме ўзначаліў падзячную Архірэйскую Боскую Літургію з нагоды 420-годдзя Берасьцейскай царкоўнай уніі. Разам з шматлікімі вернікамі і духавенствам Зьверхнік УГКЦ дзякаваў Богу за «дар еднасьці Царквы».
22.12.2016
Апостальскі Візітатар БГКЦ павіншаваў вернікаў з сьвятам Раства Хрыстова У сваім пастырскім Слове на сьвята Нараджэньня Хрыстова 2016 году Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек) пажадаў, каб сьледам за Францішкам Скарынам і нашымі праайцамі, захапляючыся Таямніцай Уцелаўленьня Спрадвечнага Слова Божага, вернікі чыталі Слова Божае ды знаходзілі ў ім сьвятло і моц для свайго хрысьціянскага жыцьця.
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч павіншаваў з асьвячэньнем новай царквы ў Лондане Ад імя Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі і ўсіх вернікаў лацінскага абраду ў краіне архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч павіншаваў кіраўніка Беларускай каталіцкай місіі ў Лондане а. Сяргея Стасевіча і супольнасьць мясцовых вернікаў з асьвячэньнем новай сьвятыні ў сталіцы Вялікай Брытаніі.
Манах-базыльянін з Горадні ўзгадвае пра а. Віктара Данілава Сваімі ўспамінамі пра нядаўна спачылага вядомага на постсавецкай прасторы каталіцкага місіянера, грэка-каталіцкага душпастыра і былога дэкана БГКЦ а. Віктара Данілава дзеліцца ўраджэнец Горадні, манах-базыльянін Максіміліян Грыгорыў, які цяпер жыве і навучаецца ў Львове ў Базыльянскім інстытуце філасофска-багаслоўскіх студыяў імя Язэпа Вельяміна Руцкага.
14.12.2016
Памяці сьвятара, які гарэў вераю Сьвятар-рэдэмптарыст з Горадні Зьміцер Чарнель піша пра свайго духоўнага настаўніка і былога душпастыра грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай у Горадні а. Віктара Данілава, які спачыў на 90 годзе жыцьця ў Яраслаўлі.
12.12.2016
У Маскве разьвіталіся з сьвятаром Віктарам Данілавым 10 сьнежня 2016 году ў рыма-каталіцкай катэдры Беззаганага Зачацьця Найсьвяцейшай Дзевы Марыі ў Маскве адбылася сьвятая Імша за супакой душы сьвятара Віктара Данілава, які спачыў 7 сьнежня на 90 годзе жыцьця ў яго родным горадзе Яраслаўлі. Пра гэта паведамляе Інфармацыйная служба Архіяпархіі Божай Маці ў Маскве.
Памёр былы дэкан Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы У ноч на 7 сьнежня 2016 году, на 90-м годзе жыцьця, у Яраслаўлі (Расея) адышоў да Госпада вядомы душпастыр беларускіх грэка-католікаў, протапрасьвітар Віктар Данілаў.
Манах-базыльянін з Горадні ўзгадвае пра а. Віктара Данілава
Сваімі ўспамінамі пра нядаўна спачылага вядомага на постсавецкай прасторы каталіцкага місіянера, грэка-каталіцкага душпастыра і былога дэкана БГКЦ а. Віктара Данілава дзеліцца ўраджэнец Горадні, манах-базыльянін Максіміліян Грыгорыў, які цяпер жыве і навучаецца ў Львове ў Базыльянскім інстытуце філасофска-багаслоўскіх студыяў імя Язэпа Вельяміна Руцкага.
Айца Віктара я знаў яшчэ з таго часу, калі сам жыў у Горадні. Упершыню я яго пабачыў у 1992 годзе ў гарадзенскім фарным касьцёле пасьля нядзельнае імшы, калі а. Віктар праводзіў заняткі па вывучэньні Бібліі для ўсіх жадаючых. Тады ў постсавецкай Беларусі такіх нядзельных прыкасьцёльных груп для ахвотных вывучаць Біблію было шмат. Шмат было і людзей, якія пасьля дзясяткаў гадоў забароны рэлігіі спрагла хацелі штосьці для сябе пазнаць новага. Памятаю, тады а. Віктар распавядаў пра Кнігу Быцьця, пра Абрагама, Сару, Ісака — адным словам, праводзіў лекцыю па самай першай з кніг Бібліі. Тады ён некалькі разоў згадаў і пра сваё жыцьцё, і тады я ўпершыню пачуў, што а. Віктар за свае погляды адбываў пакараньне ў сталінскіх лагерах для палітычных вязьняў, дзе прыйшоў да Бога і да Каталіцкай Царквы.
Другі раз я пабачыў а. Віктара Данілва на мітынгу, які ладзілі сябры гарадзенскай арганізацыі БНФ з нагоды сьвята «Дзяды», дзе а. Віктар, апрануўшыся ў епітрахіль, чытаў малітвы за ўсіх памёрлых у Беларусі. Пазьней, у 1991 – 1994 гадах, хто гарадзенскі — думаю, добра памятае, была спроба мясцовых грэка-каталікоў вярнуць для сваёй парафіі царкву ў колішнім манастыры базыльянак, што па вуліцы Давыда Гарадзенскага. Тады там месьціўся Музей гісторыі рэлігіі і а. Віктар пачаў там адпраўляць першыя літургіі. Аднак манастыр базыльянак аддалі праваслаўным, а грэка-каталікі вымушаныя былі адпраўляць свае набажэнствы ў Гарадзенскім гарадзкім Доме культуры, што па вуліцы Дзяржынскага. І зноў сустракаў там а. Віктара разам з сваёю пастваю…
Як тады, так і да сёньня грэка-каталікі ў Горадні ня маюць добрых умоваў для правядзеньня набажэнстваў, і тым ня менш увесь той час пакуль а. Віктар жыў у гэтым горадзе, ён з сапраўднаю хрысьціянскаю пакораю выконваў свае душпастырскае служэньне Богу, людзям і Беларускай Грэка-Каталіцкай Царкве, што несла, нясе і будзе несьці сапраўдную веру беларусам.
Дзесьці, пачынаючы ад 1995 году, мне пашанцавала асабіста пазнаёміцца з а. Віктарам. Я часта бываў у ягонай кватэры па вуліцы Курчатава, і менавіта тады я вельмі блізка пазнаў усходні абрад Каталіцкае Царквы. Тады я быў практыкуючым рыма-каталіком і пра грэка-каталікоў знаў толькі, што яны калісьці былі ў Беларусі, але потым былі зьнішчаныя царскай уладаю. Айцец Віктар часта даваў мне чытаць усялякую літаратуру пра ўсходні абрад, і я, практыкуючы рыма-каталік, пачаў ужо тады разумець да таго незразумелыя для мяне словы: праскамідыя, трапар, кандак, пракімен, ектэнія і гэтак далей…
Айцец Віктар заўжды дбаў пра будучыню Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы. Ён заўжды вельмі заахвочваў і падтрымваў кожнага, хто адчуваў пакліканьне да сьвятарства, хоць, на жаль, некаторыя з семінарыстаў дзеля лёгкага жыцьця і грошаў здрадзілі каталіцкую веру і адыйшлі на праваслаўе. Пакуль дазваляла а. Віктару здароўе, ён шчыра служыў Богу і сваім вернікам. Калі ўжо зусім ня стала сілы – тады выехаў на сваю радзіму ў Яраслаўль.
Сталася так, што я ў 2002 годзе пакінуў Беларусь і, атрымаўшы ўкраінскае грамадзянства, выехаў на Бацькаўшчыну сваіх продкаў. Я ўступіў у Ордэн Базыльянаў, пачаў вучыцца ў семінарыі. Але тое, адкуль я і дзе ўпершыню пазнаў Грэка-Каталіцкую Царкву, я памятаю і буду памятаць. Як дарослы чалавек памятае свайго першага настаўніка, так і я памятаю з удзячнасьцю сьвятара, які ўпершыню пазнаёміў мяне з Грэка-Каталіцкаю Царквою — а. Віктара Данілава.
Дзякуючы а. Віктару Данілаву ў Горадні адрадзілася і жыве сапраўдная супольнасьць прыхільнікаў «сапраўднай веры беларусаў» — вернікаў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы, якую ўжо ніякія пякельныя брамы, ніякія д’яблы, як бы яны не пераафарбоўваліся, ня змогуць перамагчы.