«Люблю прыказаньні Твае, Госпадзе!» 7 ліпеня 2015 году вырушыла пілігрымка з Віцебску ў Полацак, якую штогод ладзіць Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква. За 5 дзён, з 7 па 11 ліпеня, удзельнікі пілігрымкі пройдуць каля 110 км.
05.07.2015
Парафіяльны фэст у грэка-католікаў Берасьця 27-28 чэрвеня 2015 году берасьцейскія грэка-католікі адзначалі сваё парафіяльнае сьвята ў гонар братоў-апосталаў Пятра і Андрэя, апекуноў хрысьціянскага Захаду і Ўсходу.
20.06.2015
Беларускія грэка-каталікі маюць новага сьвятара Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква мае яшчэ аднаго сьвятара — айца Аляксея Філіпенку. У мінулую нядзелю ў Кастамлотах сьвятарскае пасьвячэньне на просьбу Апостальскага Візітатара для грэка-каталікоў Беларусі архімандрыта Сяргея Гаека ўдзяліў дапаможны біскуп Перамышальска-Варшаўскай архіяпархіі Яўген Паповіч.
05.06.2015
За прымірэньне паміж хрысьціянамі і народамі Прадстаўнік Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы архім. Сяргей Гаек, а таксама расейскі грэка-каталіцкі сьвятар з Санкт-Пецярбургу а. Кірыла Міронаў прынялі ўдзел у працы міжканфесійнай духоўнай канферэнцыі, прысьвечанай прымірэньню хрысьціянаў і міру паміж народамі «Kairos-2015», якая адбылася 30-31 траўня 2015 году ў Бары (Італія).
28.04.2015
Яна абараняла беларускасьць і вучыла любіць Бацькаўшчыну 22 красавіка 2015 году ў грэка-каталіцкай царкве ў Берасьці прайшло адпяваньне і грамадзкае разьвітаньне з Марыяй Лукашук — маці дырэктара Беларускай службы Радыё Свабода Аляксандра Лукашука.
25.04.2015
Верш у памяць а. Аляксандра Надсана Беларускі паэт, празаік і перакладчык Віктар Шніп напісаў верш з нагоды адыходу ў вечнасьць а. Аляксандра Надсана.
23.04.2015
Лекцыя ў Маладэчна па гісторыі Ўніяцкай Царквы У нядзелю, 26 красавіка 2015 году, у Маладэчна адбудзецца публічная лекцыя Дзяніса Лісейчыкава «Уніяцкая Царква ў Беларусі 1596-1839 гг.: міфы, штампы, стэрэатыпы».
22.04.2015
Памёр марыянін, які дапамагаў БГКЦ 20 красавіка 2015 году ў Лондане на 51-ым годзе жыцьця раптоўна памёр польскі марыянін а. Пётра Смалінскі, які шмат дапамагаў беларускім грэка-католікам.
20.04.2015
Грэка-каталіцкі сьвятар: Айцец Надсан быў аўтарытэтам і для беларусаў па-за Царквой Беларуская супольнасьць сьвету 29 красавіка ў Лондане разьвітаецца з а. Аляксандрам Надсанам, Апостальскім візітатарам каталікоў усходняга абраду на эміграцыі, адным з духоўных лідараў беларусаў сьвету. Асэнсаваць маштаб асобы а. Надсана карэспандэнт КРЫНІЦЫ.INFO паспрабавала ў гутарцы са сьвятаром грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай у Горадні а. Андрэем Кратом.
18.04.2015
Народжаны для Неба «Калі даведаўся, што памёр айцец Аляксандар Надсан, напэўна, павінен быў смуткаваць», — піша грэка-каталіцкі сьвятар з Горадні а. Андрэй Крот.
«Калі даведаўся, што памёр айцец Аляксандар Надсан, напэўна, павінен быў смуткаваць», — піша грэка-каталіцкі сьвятар з Горадні а. Андрэй Крот.
Гэтага сьветлага Чалавека, з яго нязьменнай усьмешкай на твары, сустракаў некалькі разоў у жыцьці, размаўляў з ім (ці хучэй — слухаў). Вечаровыя размовы за гарбатай з айцом Аляксандрам у Лондане, 2009 г.Быў пад уражаньнем ад той сапраўднай хрысьціянскай радасьці, якую выпраменьваў Айцец, і ад яго надзеі, якой ён напаўняў іншых, у тым ліку мяне.
Аднак смутку няма. Такое адчуваньне, нібы чалавек жывы, толькі знаходзіцца недзе далёка. Трохі далей, чым беларускі горад Лондан, як жартаваў сам Айцец. І там ён жыве сваім жыцьцём, працягвае свае звычайныя справы...
Старажытныя хрысьціяне называлі сьмерць нараджэньнем для неба. Менавіта гэта адбылося з айцом Аляксандрам некалькі дзён таму — ён не памёр, ён нарадзіўся для Неба.
Цяпер многія ўзгадваюць тое, што зрабіў Айцец: стварыў музей, бібліятэку, пераклаў багаслужбовыя тэксты, напісаў кнігі... Аднак для мяне галоўнае дасягненьне яго жыцьця — гэта штодзённая малітва за Беларусь: раніцай — сьв. Літургія, увечары — вячэрня.
Былі, напэўна, іншыя людзі, якія спрабавалі ствараць беларускія музеі і бібліятэкі, хто пісаў кнігі, нават тыя, хто перакладаў багаслужбы. Аднак іх справа ня мела такога плёну, як у айца Аляксандра. Сьвятары а. Аляксандар Надсан і а. Андрэй Крот у Лондане, 2009 г.Чаму? Для мяне адказ відавочны: плённасьць яго працы — плён яго малітвы.
Цяпер Айцец у Небе. Думаю, там ён працягвае сваю галоўную Справу. Ён за нас моліцца. Служыць нябесную Літургію. І там у малітве ён ужо не самотны, як было часамі тут, на зямлі. Ён служыць разам з уладыкам Сіповічам, айцамі Германовічам, Падзяваю, Гарошкам, архімандрытамі Абрантовічам і Цікотам (спадзяюся, яны ўжо высьветлілі ўсе непаразуменьні з гэтым таямнічым калье Магдалены Радзівіл), са сьвятым Язафатам, са сьвятым Кірылам Тураўскім і сьвятой Еўфрасіньняй, з Францішкам Скарынам, з ангельскай перакладчыцай і паэткай Верай Рыч...
Для нас, беларусаў, сьмерць айца Аляксандра Надсана ня толькі страта, але і набытак. Бо зараз перад пасадам Айца Нябеснага мы маем чарговага Заступніка, чарговага Малітоўніка, чарговага Беларуса.
Ойча Аляксандар, малі Бога за нас!
а. Андрэй Крот,
парах грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай у Горадні