Памёр былы прэфект Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў 2 чэрвеня 2014 году ва ўзросьце 90 гадоў у Рыме адыйшоў у вечнасьць індыйскі кардынал Дурайсамі Сымон Лурдусамі (Duraisamy Simon Lourdusamy), які ўзначальваў Кангрэгацыю Ўсходніх Цэркваў у перыяд адраджэньня каталіцкіх супольнасьцяў ва Ўсходняй Еўропе.
Папа Францішак пра тры рысы хрысьціянскай супольнасьці Кожная хрысьціянская супольнасьць павінна параўноўваць сваё жыцьцё з Царквой першых стагоддзяў, гэта значыць, павінна праверыць сваю здольнасьць жыць у згодзе, сьведчыць пра ўваскрасеньне Ісуса Хрыста і дапамагаць бедным, адзначыў Папа Францішак 29 красавіка 2014 году падчас сьв. Імшы ў капліцы сваёй ватыканскай рэзідэнцыі.
01.05.2014
Зьверхнік УГКЦ: сьвята кананізацыі двух папаў дае нам надзею 27 красавіка 2014 году Першаярарх УГКЦ Яго Блаславенства Сьвятаслаў (Шаўчук) прыняў удзел у кананізацыі двух выдатных Біскупаў Рыму мінулага стагоддзя: Папы Яна XXIII і Папы Яна Паўла II. З Сьвятым Айцом Францішкам саслужылі зьверхнікі розных Усходніх Каталіцкіх Цэркваў, 150 кардыналаў і больш 700 біскупаў — паведамляе Дэпартамент інфармацыі УГКЦ.
30.04.2014
Дар розуму дапамагае зазірнуць у глыбіню Божых думак Прасіць Бога аб дары розуму, каб разумець жыцьцёвыя сітуацыі так, як іх разумее Бог, заклікаў Сьвяты Айцец Францішак падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы сьв. Пятра 30 красавіка 2014 году.
26.04.2014
У сэрцы Яна Паўла ІІ знайшлі месца ўсе народы, мовы і культуры “Я шчасьлівы абвясьціць пра сьвятасьць Яна Паўла ІІ — вялікага чалавека і Папы”, — прызнаўся Сьвяты Айцец Францішак у відэапасланьні да народу Польшчы, трансьляцыя якога прайшла вечарам 24 красавіка 2014 году на першым канале Польскага тэлебачаньня і Польскім радыё з нагоды кананізацыі іх славутага земляка.
11.04.2014
Пантыфік выказаў спачуваньні ў сувязі з сьмерцю халдэйскага кардынала 8 красавіка 2014 году ў ЗША на 87-м годзе жыцьця памёр былы Патрыярх Халдэйскай Каталіцкай Царквы, кардынал Эмануэль ІІІ Дэлі. Ён праходзіў лячэньне ў адным з шпіталёў Сан-Дыега ў Каліфорніі. Папа Францішак выказаў спачуваньне ў сувязі з сьмерцю гэтага ўсходне-каталіцкага ярарха з Іраку, паведамляе афіцыйны ватыканскі інтэрнэт-сайт News.va.
09.04.2014
Мудрасьць – гэта здольнасьць бачыць Божымі вачыма Падчас агульнай аўдыенцыі 9 красавіка 2014 году Папа Францішак пачаў новы цыкл катэхезаў, прысьвечаны дарам Сьвятога Духа — паведамляе Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё.
2 чэрвеня 2014 году ва ўзросьце 90 гадоў у Рыме адыйшоў у вечнасьць індыйскі кардынал Дурайсамі Сымон Лурдусамі (Duraisamy Simon Lourdusamy), які ўзначальваў Кангрэгацыю Ўсходніх Цэркваў у перыяд адраджэньня каталіцкіх супольнасьцяў ва Ўсходняй Еўропе.
Спачылы індыйскі кардынал Сымон Лурдусамі.Індыйскі кардынал Сымон Лурдусамі быў прэфектам Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў з 1985 па 1991 год — у перыяд, калі ва Ўсходняй Еўропе адраджаліся і выходзілі з падпольля каталіцкія супольнасьці, у тым ліку і візантыйскага абраду.
Кардынал Сымон Лурдусамі нарадзіўся ў на поўдні Індыі ў мястэчку Калеры (штат Тамілнад на ўзьбярэжжы Бенгальскай затокі) 5 лютага 1924 гады. Быў высьвячаны на сьвятара ў 1951 годзе пасьля грунтоўнай багаслоўскай падрыхтоўкі ў Каледжы Ігната Лаёлы ў Мадрасе. У 1956 годзе а. Сымон Лурдусамі абараніў доктарскую дысертацыю па кананічным праве ў Папскім універсітэце “Урбаніяна”. Пасьля атрыманьня сьвятарства займаў розныя пасады: быў епархіяльным канцлерам і сакратаром архібіскупа выдаваў каталіцкі часопіс на тамільскай мове, узначальваў Гільдыю каталіцкіх лекараў і Гільдыю католікаў-студэнтаў медыцыны; кіраваў Асацыяцыяй Ньюмена і апекаваўся Аб’яднаньнем студэнтаў каталіцкіх універсітэтаў.
У 1962 годзе быў прызначаны тытулярным біскупам Созусы Лівійскай і дапаможным біскупам Бангалору. З 1964 году прымае кіраваньне гэтай архідыяцэзіяй спачатку як каад’ютар, а з 11 студзеня 1968 году да 30 красавіка 1971 году ён быў архібіскупам Бангалору.
Уладыка Сымон Лурдусамі браў удзел у працы Другога Ватыканскага Сабору, стаў адным з тых, хто прыклаў шмат намаганьняў для рэалізацыі яго рашэньняў і ідэяў у Індыі. Архібіскуп Сымон Лурдусамі быў прэзідэнтам Нацыянальнай літургічнай камісіі Індыі, актыўна падтрымліваў дзейнасьць Нацыянальнага катехетычна-літургічнага цэнтру ў Бангалоре. Ён браў удзел у асамблеі Сінода Біскупаў у 1967 году. Удзельнічаў таксама ў розных канферэнцыях і кангрэсах, прысьвечаных катехетыцы і катэхізацыі.
У 1971 годзе быў закліканы ў Рым для працы ў Кангрэгацыі евангелізацыі народаў, а ў 1973-м стаў сакратаром гэтага ватыканскага ведамства, прэзідэнтам Папскіх місіянерскіх таварыстваў і віцэ-канцлерам Папскага ўніверсітэту “Урбаніяна”.
25 траўня 1985 году Папа Ян Павел II узьвёў яго ў сан кардынала, а 30 кастрычніка 1985 году кардынал Сымон Лурдусамі быў прызначаны прэфектам Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў. На гэтай пасадзе ён нёс служэньне да 24 траўня 1991 году, калі пасьля інсульту быў вымушаны пакінуць пасаду па стане здароўя. Тады яго ў гэтай кангрэгацыі зьмяніў кардынал Акіле Сільвестрыні. Кардынал Лурдусамі быў таксама сьпецыяльным папскім легатам на пахаваньні маці Тэрэзы ў Калькуце 13 верасьня 1997 году.
Ведаючы кардынала Лурдусамі як выдатнага эксьперта і грунтоўнага працаўніка, папа Ян Павел II прызначыў яго чальцом цэлага шэрагу дыкастэрыяў Рымскай курыі: Кардынал Сымон Лурдусамі з папам Янам Паўлам II і будучым папам кардыналам Ёзафам Рацынгерам.Кангрэгацыі навукі веры, Кангрэгацыі па кананізацыі сьвятых, Кангрэгацыі каталіцкай адукацыі, Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў, Папскай Рады па справах сям’і, Папскай Рады па міжрэлігійным дыялогу, Папскай Рады па тлумачэньні праўных тэкстаў, Папскай камісіі міжнародных эўхарыстычных кангрэсаў, Папскай Камісіі па пераглядзе Кодэксу ўсходняга кананічнага права, Папскай камісіі па пераглядзе Кодэкса кананічнага права, Папскай камісіі па Лацінскай Амерыцы, Папскай Рады па справах душпастырства мігрантаў і падарожнікаў, Камісіі кардыналаў і біскупаў, створанай Сьвятым Айцом для падрыхтоўкі Катэхізму Каталіцкай Царквы.
Кардынал Сымон Лурдусамі суправаджаў папу Яна Паўла II падчас яго Апостальскіх падарожжаў у Афрыцы, Азіі, Акіяніі і Амерыцы. Ён свабодна валодаў многімі мовамі і наведаў 110 краінаў на ўсіх кантынентах падчас служэньня папаў Яна XXIII, Паўла VI, Яна Паўла I, і Яна Паўла II, а таксама атрымаў шматлікія ўзнагароды за сваю працу ад урадаў розных краінаў сьвету.
У Рыме цырымонію пахаваньня 5 чэрвеня 2014 году ўзначаліць кардынал Анджэла Садана, а напрыканцы набажэнства Папа Францішак узначаліць абрад пахаваньня і разьвітаньня. Затым астанкі кардынала Сымона Лурдусамі даставяць на радзіму ў Індыю, дзе пасьля 2-дзённай цырымоніі разьвітаньня пахаваюць на сьвятарскіх могілках ля рыма-каталіцкай архікатэдры Беззаганнага Зачацьця Багародзіцы ў Пудучэры.
Пасьля сьмерці кардынала Лурдусамі Калегія Кардыналаў налічвае 214 чальцоў, з якіх 119 — з правам голасу на канклаве.