Дазволім сагрэць сэрцы пяшчотай Бога У пасланьні перад бласлаўленьнем “Urbi et Orbi” (“Гораду і сьвету”) Папа Францішак заклікаў людзей дазволіць пяшчоце Бога, Які стаўся Дзіцяткам, сагрэць іхныя сэрцы. Сьвяты Айцец зьвярнуўся да вернікаў з цэнтральнай лоджыі базылікі сьв. Пятра 25 сьнежня 2013 году, ва ўрачыстасьць Нараджэньня Хрыстова.
25.12.2013
Каляднае віншаваньне Апостальскага нунцыя ў Беларусі Апостальскі нунцый у Беларусі архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцьці праз каталіцкі інтэрнэт-партал Catholic.by павінашаваў беларускі народ з сьвятам Нараджэньня Хрыстовага.
25.12.2013
Слова на Каляды З нагоды сьвята Нараджэньня Хрыстовага Апостальскі Візітатар для беларусаў грэка-католікаў у замежжы айцец Аляксандар Надсан зьвярнуўся да вернікаў з сваім сьвяточным пасланьнем.
24.12.2013
Кардынал Курт Кох: навучыцца нанова фармуляваць каштоўнасьці хрысьціянства Пра тое, як Царква павінна размаўляць з сьветам, які забыўся пра Бога, ці можа сама Царква зьмяняцца і наколькі — гэтыя пытаньні закрануў у сваіх адказах Старшыня Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў кардынал Курт Кох на прэс-канферэнцыі ў Маскве 17 сьнежня 2013 году, паведамляе “Благовест-инфо”.
Ватыканскі ярарх: складанасьць экуменізму – у адрозьненьнях унутры праваслаўных Цэркваў Складанасьці дыялогу з праваслаўнымі Цэрквамі палягаюць на тым, што часам існуе больш адрозьненьняў паміж імі самімі, чым паміж памеснымі праваслаўнымі Цэрквамі і Каталіцкай Царквой, адзначыў кардынал Курт Кох, старшыня Папскай Рады спрыяньня еднасьці хрысьціянаў, 16 сьнежня 2013 г. падчас сустрэчы ў Санкт-Пецярбургу з каталіцкімі семінарыстамі і духавенствам паўночна-заходняга рэгіёну архідыяцэзіі Маці Божай у Маскве.
23.12.2013
Сьвяты Айцец пра заўсёды незадаволеных хрысьціянаў На трывожную зьяву ў Царкве, якой зьяўляецца катэгорыя заўсёды незадаволеных хрысьціянаў, у якіх алергія на прапаведнікаў, зьвярнуў увагу 13 сьнежня 2013 году падчас Імшы Папа Францішак. Паводле Сьвятога Айца гэтыя людзі баяцца адчыніць дзьверы для Сьвятога Духа, і адсюль іх стан пастаяннага смутку, незадаволенасьці.
Першаярарх УГКЦ адслужыў Боскую Літургію на галоўным алтары ў базыліцы Сьвятога Пятра 25 лістапада 2013 году, у сьвята сьвятамучаніка Язафата, архібіскупа Полацкага (паводле старога стылю), Першаярарх УГКЦ Яго Блаславенства Сьвятаслаў (Шаўчук), з асаблівага дазволу Біскупа Рыму Папы Францішка на галоўным алтары ватыканскай базылікі Сьвятога Пятра ўзначаліў урачыстую Архірэйскую Боскую Літургію з нагоды 50-годдзя перанясеньня ў Рым мошчаў сьвятога Язафата, мучаніка за еднасьць Царквы — паведамляе Ўкраінская служба Радыё Ватыкану. Ва ўрачыстасьці брала ўдзел і дэлегацыя беларускіх грэка-католікаў.
27.11.2013
Папа на заканчэньне Году веры: паставіць Хрыста ў цэнтар жыцьця Сваю гамілію падчас Еўхарыстыі ва ўрачыстасьць Хрыста Валадара Сусьвету 24 лістапада 2013 году Папа Францішак прысьвяціў цэнтральнаму месцу Госпада Ісуса Хрыста ў жыцьці чалавека і гісторыі. Гэтае набажэнства сталася ўрачыстым заканчэньнем Году веры, які быў абвешчаны Бенядыктам XVI, паведамляе Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё.
З Блаславеньня Апостальскага нунцыя ў Беларусі Высокадастойнага Ўладыкі Архібіскупа Клаўдзія (Гуджэроцьці) была арганізавана пілігрымка беларускіх грэка-католікаў у Рым на ўрачыстае закрыцьцё Году веры, а таксама з нагоды 390-х угодкаў мучаніцкай сьмерці сьв. Язафата i 50-х угодкаў ўскладаньня ягоных мошчаў у базыліцы сьв. Пятра.
Першая група беларускіх пілігрымаў, якую духова апякалі протапрасьвітар Андрэй Абламейка, віцэ-дэкан Аляксандар Шаўцоў і ераманах-рэдэмптарыст Зьміцер (Чарнель), адправіліся ў Рым на аўтобусе і на шляху пілігрымкі наведала санктуарыюм Найсьвяцейшай Багародзіцы на Яснай Гары ў Чанстахове ды храм сьв. Барбары ў Вене, дзе пэўны час пасьля вайны захоўваліся мошчы сьвятамучаніка Язафата, архібіскупа Полацкага.
Іншая група пілігрымаў, якую духова апякаў протапрасьвітар Яўген Усошын, адправілася на самалёце з Вільні, дзе перад адлётам вернікі маліліся перад іконай Маці Божай Вострабрамскай і ў грэка-каталіцкім храме Сьвятой Тройцы, пры якім у свой манаскі подзьвіг распачынаў шлях сьвятамучанік Язафат (Кунцэвіч).
У панядзелак, 25 лістапада, у сьвята сьвятамучаніка Язафата, архібіскупа Полацкага (паводле юльянскага календара), беларускія грэка-каталіцкія пілігрымы (з Беларусі і з замежжа) разам з грэка-каталіцкімі пілігрымамі з усяго сьвету ўдзельнічалі ў Боскай Літургіі, якую ў базыліцы Сьвятога Пятра, на галоўным Труна з мошчамі сьвятамучаніка Язафата ў базыліцы сьв. Пятра.алтары адслужыў Першаярарх Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Яго Блаславенства Сьвятаслаў (Шаўчук) у саслужэньні шматлікіх ярархаў Усходніх Каталіцкіх Цэркваў, сярод якіх быў і Архімандрыт Сяргей (Гаек), Апостальскі Візітатар БГКЦ. Літургічныя чытаньні падчас гэтай Архірэйскай Боскай Літургіі ў базыліцы сьв. Пятра былі ў тым ліку і на беларускай мове. Напрыканцы свайго казаньня Вярхоўны Архібіскуп УГКЦ Яго Блаславенства Сьвятаслаў (Шаўчук) павіншаваў усіх, хто прыбыў у паломніцтва ў Вечны горад, а асабліва, пілігрымаў з Беларусі, з зямлі, якую сьвятамучанік Язафат асьвяціў сваёй крывёй. “Няхай Усячыстая Дзева Марыя, праслаўленая ў Жыровіцкай іконе, якую так любіў Язафат і якая стагоддзямі ўшаноўвецца тут, у Рыме, нястомна моліцца разам з ім за нашую Царкву перад пасадам Усявышняга”, — пажадаў усім пілігрымам Зьверхнік УГКЦ.
Абноўленая старажытная рыза цудатворнай Жыровіцкай іконы Маці Божай у Рыме.Пасьля набажэнства ўдзельнікаў урачыстасьці вітаў Папа Францішак. У сваёй прамове ён асобна прывітаў дэлегацыю беларускіх грэка-католікаў. Зьвяртаючыся да пілігрымаў, Рымскі Архірэй адзначыў, што “лепшы спосаб, каб ушанаваць сьв. Язафата заключаецца ў тым, каб любіць адно аднаго, любіць і служыць еднасьці Царквы”. Ён таксама сказаў: “У гэтым нас падтрымлівае таксама мужнае сьведчаньне шматлікіх мучанікаў мінулых часоў, якія зьяўляюцца вялікім багацьцем і суцяшэньнем для вашай Царквы”.
Затым беларускія пілігрымы ўшанавалі мошчы сьвятамучаніка Язафата, што захоўваюцца ў алтары сьв. Васіля Вялікага ў базыліцы сьв. Пятра. 50 гадоў таму, 22 лістапада 1963 году, сьвятыя рэліквіі сьв. Язафата, архібіскупа Полацкага, былі дастаўлены з Вены ў Рым і разьмешчаны ў алтары сьв. Васілія Вялікага ў галоўным храме ўсіх католікаў.
У Рыме беларускія пілігрымы таксама памаліліся перад цудатворнай іконай Жыровіцкай Маці Божай у грэка-каталіцкім храме сьвятых Сяргея і Вакха. 24 лістапада Першаярарх УГКЦ Сьвятаслаў (Шаўчук) асьвяціў адрэстаўраваную каштоўную старажытную рызу для гэтай цудатворнай іконы.
На зваротным шляху беларускія пілігрымы наведалі Венецыю, дзе прысутнічалі на сьв. Імшы ў саборы Евангеліста Марка, а таксама санктуарыюм у Велеградзе (Чэхія) — месца, зьвязанае з місійнай дзейнасьцю сьвятых роўнаапостальных Кірылы і Мятода, Настаўнікаў славянаў. Сёлета ва ўсім сьвеце ўрачыста адзначаліся 1150-ыя ўгодкі пачатку іх місійнай працы сярод славянаў.