Урачыстасьць у гонар сьвятога, які заахвочвае рабіць нас цуды для іншых
12 траўня 2013 году ў грэка-каталіцкім Цэнтры праведнага Язэпа ў Менску маліліся за разьвіцьцё дабрачыннага служэньня ў Царкве і пакліканьне новых валанцёраў, паведамляе сайт Хрысьціянскага валанцёрскага руху сьв. Мікалая Valancer.by.
Вакол хрысьціянскага Ўсходу
Міжнародны навукова-пастаральны сімпозіюм з цыклу “Вакол хрысьціянскага Ўсходу”, у якім бралі ўдзел прадстаўнікі Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы, адбыўся ў Сандаміры (Польшча) 13 красавіка 2013 году, паведамляе каталіцкае інфарацыйнае агенцтва KAI.
20.04.2013
Апостальскі Візітатар БГКЦ адслужыў паніхіду ў Майданэку У Міжнародны дзень вызваленьня вязьняў нацысцкіх лагераў, які штогод адзначаецца 11 красавіка, Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек) адслужыў памінальную паніхіду на тэрыторыі былога нацысцкага канцлагеру “Майданэк” у Любліне (Польшча).
19.04.2013
Дэлегацыя УГКЦ на Сьвятой Зямлі
10 красавіка 2013 году завяршылася паломніцтва на Сьвятую Зямлю дэлегацыі Ўкраінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, якую ўзначальваў Зьверхнік УГКЦ Вярхоўны Архібіскуп Сьвятаслаў Шаўчук. Паломніцтва было арганізавана з нагоды Году веры і адбывалася з 4 па 10 красавіка, паведамляе Дэпартамент інфармацыі УГКЦ.
15.04.2013
На юбілейны фэст у Будслаў прыедзе пасланьнік Папы Папа Рымскі Францішак прызначыў кардынала Жана-Луі Тарана, старшыню Папскай Рады па міжрэлігійным дыялогу, сваім сьпецыяльным пасланьнікам на сьвяткаваньне 400-годдзя прыбыцьця іконы Найсьвяцейшай Дзевы Марыі ў Будслаў, паведамляе Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё.
Узьвялічваць пасхальную перамогу Ўваскрослага Хрыста З нагоды сьвята Пасхі Хрыстовай Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі накіраваў вернікам БГКЦ сваё пастырскае Велікоднае пасланьне, у якім заклікае вернікаў у сьвятле Ўваскрослага Хрыста асэнсаваць пачатак служэньня новага Рымскага Архірэя Папы Францішка, ушанаваць мучаніцкі подзьвіг Экзарха а. Антона Неманцэвіча ў 70-ыя ўгодкія яго сьмерці, падзякаваць Госпаду за два дзесяцігоддзі магчымасьці адкрытай дзейнасьці БГКЦ на Бацькаўшчыне. А ў любові да роднай мовы і духоўнай культуры, сьведчаньні вернасьці Богу і Царкве Архімандрыт Сяргей (Гаек) нагадвае вернікам прыклад ахвярнага служэньня сьв. Кірылы і Мятода, Настаўнікаў славянскіх, і сьв. Язафата, Архібіскупа Полацкага.
01.04.2013
Збаўленыя Божаю любоўю Велікоднае віншаваньне Апостальскага нунцыя ў Беларусі архібіскупа Клаўдыё Гуджэроцьці.
31.03.2013
Патрыярх Канстанцінопальскі: еднасьць становіцца ўсё больш магчымай «Ёсьць канкрэтная надзея на зьяднаньне Царквы Ўсходу і Захаду», — сьцьвярджае Патрыярх Канстанцінопальскі Барталамей I. Паводле словаў праваслаўнага ярарха, «будучыя пакаленьні ўбачаць зьяднаную Царкву», што пакладзе канец трагічнаму падзелу 1054 году. Пра гэта Канстанцінопальскі патрыярх гаварыў у сваім выступе ва ўніверсітэце Кадыр Гас у Стамбуле, паведамяле Ватыканскае радыё.
Айцец Надсан: cкажам «браты» і тым, што ненавідзяць нас
Апостальскі Візітатар для беларусаў-католікаў замежжа айцец Аляксандар Надсан зьвярнуўся з Велікодным пасланьнем да суайчыньнікаў.
Першыя крокі Папы Францішка выклікалі шмат каментароў у сусьветнай прэсе. Не абышлося і бяз крытыкі, асабліва з боку некаторых царкоўных дастойнікаў, якім ня вельмі быў даспадобы ягоны сьціплы спосаб жыцьця, а таксама ягоная любоў да бедных, якая не сканчаецца толькі словамі, і ў якой некаторыя хацелі б бачыць паказуху.
А між іншым, папа не зрабіў і ня робіць нічога, чаго не рабіў Той, чыім намесьнікам на зямлі ён зьяўляецца, і Які сказаў: «Лісы маюць норы, птушкі нябесныя — гнёзды свае, а Сын Чалавечы ня мае, дзе б галаву прытуліць» (Лк 9:58). Ягоная асоба і навучаньне не супадалі з уяўленьнем чаканага Збаўцы сярод тых, якія ўважалі сябе духоўнымі праваднікамі і настаўнікамі свайго народу. Сапраўды, «Прыйшоў да сваіх, і свае Яго не пазналі» (Ян 1:11); і ня толькі не пазналі, але адкінулі і ўзьненавідзелі, і сталі прычынаю Ягонай крыжовай сьмерці. І ў гэтым вялікая трагедыя абранага народу.
Але магіла і сьмерць не маглі ўтрымаць Таго, Хто сказаў пра сябе «Я — уваскрасеньне і жыцьцё» (Ян 11:25). Госпад і Бог наш Ісус Хрыстос устаў з мёртвых на трэці дзень, абнавіўшы сваім устаньнем увесь сусьвет і даючы нам дарогу да вечнага і непрамінальнага жыцьця з Богам.
Вялікдзень — доказ усёабдымнай Божай любові да людзкога роду, любові несумяшчальнай з ніякімі праявамі злосьці ці нянавісьці да каго-колечы. Узгадаем малітву Хрыста за тых, што Яго ўкрыжавалі: «Ойча, прабач ім, бо яны ня ведаюць, што чыняць» (Лк 23:34). Гэтыя словы даюць нам шмат да роздуму.
Пра гэта гаворыцца і ў песьні, якую сьпяваем падчас Велікоднай службы:
«Уваскрасеньня дзень! Прасьвятлімся ўрачыстасьцю і адзін аднаго абдымем; cкажам «браты» і тым, што ненавідзяць нас, прабачыўшы ўсё дзеля ўваскрасеньня; і ўсклікнем вось так: «Хрыстос уваскрос з мёртвых, сьмерцю сьмерць зваяваў, і тым, што ў магілах, жыцьцё дараваў».