Ня судзеце, каб і вас ня судзілі;
бо якім судом судзіце, такім вас судзіць будуць; і якою мераю мерыце, такою і вам будуць мерыць (Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце 7:1-2)
Айцец Яўген Усошын: Працэс кананізацыі вельмі складаны З 7 да 10 траўня 2012 году ў Беларусі з візітам знаходзіўся высокі госьць з Ватыкану — Сакратар Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў славацкі грэка-каталіцкі архібіскуп Кірыла Васіль.
11.05.2012
Беларускія грэка-католікі – перашкода для Ватыкану?
Пра візіт Сакратара Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў архібіскупа Цырыла Васіля ў Беларусь і персьпектывы Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы гутарка карэспандэнта “Нашага Магілёва” Ігара Барысава з гісторыкам Анатолем Сідарэвічам.
11.05.2012
Адкрыцьцё адрэстаўраванага Marian House Як паведамляе сайт “Беларусы ў Вялікабрытаніі”, на 13 траўня 2012 году запланавана ўрачыстае адкрыцьцё адрэстраўраванага “Марыян Хаўз”, які ад гэтага часу станецца сядзібай Беларускага рэлігійнага і культурнага цэнтру імя сьвятога Кірылы Тураўскага.
10.05.2012
Ватыканскі ярарх разам з грэка-католікамі памаліўся за Менск і за ахвяры вайны Малебен за горад Менск, усіх яго жыхароў і тых, хто аддаў сваё жыцьцё за вызваленьне Беларусі падчас ІІ Сусьветнай вайны, адбыўся ў Грэка-каталіцкім душпастырскім цэнтры сьв. Язэпа ў Менску 7 траўня 2012 году. У малітве, якая адбывалася ў дзень літургічнага ўспаміну Маці Божай Жыровіцкай, прыняў удзел Сакратар Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў славацкі грэка-каталіцкі архібіскуп Цырыл Васіль, SJ. Уладыка ўзначаліў малебен за жыхароў Менску, а таксама за ахвяраў ІІ Сусьветнай вайны.
10.05.2012
Кананізацыя Сямашкі. Скон народу...
Журналіст Радыё Свабода Сяргей Абламейка разважае пра беларускую памесную Царкву і пра тое, як беларусы яе страцілі, дзякуючы дзейнасьці ліквідатара Уніі мітрапаліта Ёсіфа Сямашкі, прыводзіць некалькі малавядомых фактаў з яго жыцьця.
Душпастырская праграма візіту ў Беларусь Сакратара Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў 7–10 траўня 2012 году ў Беларусі з візітам будзе знаходзіцца Сакратар Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў архібіскуп Цырыл Васіль, SJ. У гэтыя дні, падчас сьвяткаваньня сьвята Жыровіцкай іконы Божай Маці, якая лічыцца заступніцай беларускага народу, ватыканскі ярарх сустрэнецца на малітве з католікамі візантыйскага і лацінскага абрадаў у Менску, Слоніме і Івацэвічах. 9 траўня, у Дзень памяці па ахвярах вайны, ярарх памоліцца ў Хатыні, а таксама выступіць з дакладам пра каштоўнасьць традыцыяў хрысьціянскага Ўсходу ды адкажа на пытаньні журналістаў. Прапануем поўную праграму візіту ватыканскага госьця ў Беларусь.
04.05.2012
У Беларусь прыедзе Сакратар Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў Паводле інфармацыі з Апостальскай нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь з 7 па 10 траўня 2012 году з візітам у Беларусі будзе знаходзіцца Ўладыка Цырыл Васіль (Cyril Vasil’), з Таварыства Ісуса (Ордэн Езуітаў), тытулярны архібіскуп Пталемаіды ў Лівіі, Сакратар Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў.
Радаўніца ў Бабровічах: успамін уніятаў — ахвяраў вайны Ушаноўваючы разам з праваслаўнымі братамі ў сьветлы велікодны перыяд нашых продкаў, у панядзелак 23 красавіка 2012 году, напярэдадні сьвята Радаўніцы, вернікі івацэвіцкай грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Жыровіцкай разам з віцэ-дэканам БГКЦ для Гарадзенскай і Берасьцейскай абласьцей айцом Андрэем Кратом зьдзейсьнілі пілігрымку ў спаленую фашыстамі ў вайну ўніяцкую вёску Бабровічы. Гэтая пілігрымка стала адным з этапаў малітоўнага ўспаміну, які сёлета распачалі вернікі Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы з нагоды 70-х угодкаў мучаніцкага подзьвігу беларускага грэка-каталіцкага экзарха а. Антона Неманцэвіча і ў памяць аб даручаных яго апецы верніках-уніятах Палесься і Гарадзеншчыны.
Радаўніца ў Бабровічах: успамін уніятаў — ахвяраў вайны
Ушаноўваючы разам з праваслаўнымі братамі ў сьветлы велікодны перыяд нашых продкаў, у панядзелак 23 красавіка 2012 году, напярэдадні сьвята Радаўніцы, вернікі івацэвіцкай грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Жыровіцкай разам з віцэ-дэканам БГКЦ для Гарадзенскай і Берасьцейскай абласьцей айцом Андрэем Кратом зьдзейсьнілі пілігрымку ў спаленую фашыстамі ў вайну ўніяцкую вёску Бабровічы. Гэтая пілігрымка стала адным з этапаў малітоўнага ўспаміну, які сёлета распачалі вернікі Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы з нагоды 70-х угодкаў мучаніцкага подзьвігу беларускага грэка-каталіцкага экзарха а. Антона Неманцэвіча і ў памяць аб даручаных яго апецы верніках-уніятах Палесься і Гарадзеншчыны.
Крыж на бабровіцкіх могілкахВёска Бабровічы, якая сёньня знаходзіцца ў Івацэвіцкім раёне, у 1920-30-ыя гады стала адным з важных асяродкаў Уніі ў Заходняй Беларусі. З 1926 году душпастырам мясцовых вернікаў, якія тады сабралі подпісы і зьвярнуліся да біскупа З. Лазінскага з просьбай прыслаць ім уніяцкага сьвятара, быў айцец Баляслаў Пачопка – вядомы беларускі культурна-асьветніцкі і рэлігійны дзеяч. У свой час ён быў рэдактарам першай беларускай каталіцкай газеты “Biełarus”, падчас 1-й Сусьветнай вайны займаўся стварэньнем беларускіх прытулкаў і школ на Віленшчыне, выкладаў і кіраваў навучальным працэсам у першай беларускай настаўніцкай семінарыі ў Сьвіслачы.
Працуючы ў парафіі Бабровічы, ён і яго жонка Марцыяна асабліва запомніліся баброўцам сваёй дабрачыннай дзейнасьцю, шчырай любоўю да ўсіх людзей. Айцец Баляслаў заўчасна памёр напрыканцы 1940 году ў шпіталі ў Целяханах, змучаны і зьнясілены шматлікімі “гутаркамі”, пагрозамі высылкі ў Сібір, паборамі з царквы ды рознымі зьдзекамі і перасьледаваньнямі, якія чыніла яму і Царкве новая бязбожная ўлада. А ў верасьні 1942 году трагічны лёс напаткаў Бабровічы, а таксама тры іншыя вёскі, якія належалі да Бабровіцкай уніяцкай парафіі – Вяда, Тупічыцы і Красьніца. Яны былі спаленыя фашысцкімі карнікамі разам з жыхарамі. Па вайне з чатырох гэтых вёсак адрадзілася толькі вёска Бабровічы, частка жыхароў якой цудам уратавалася і выжыла пасьля гэтай страшнай трагедыі. Іх успаміны трапілі ў дакументальную аповесьць “Я з вогненнай вёскі” Алеся Адамовіча, Янкі Брыля і Ўладзіміра Калесьніка.
Падчас сёлетняй пілігрымкі ў гэтыя мясьціны айцец Андрэй Крот, які сам мае бабровіцкія карані, адслужыў пасхальную паніхіду на каталіцкіх могілках у Целяханах ля магілы айца Баляслава Пачопкі, на якой устаноўлены драўляны помнік-каплічка з выявай уваскрослага Хрыста. На шляху ў Бабровічы вернікі коратка памаліліся каля памятнага знаку на месцы спаленай фашыстамі вёскі Красьніца. Жыцьцесьцьвярджальны велікодны сьпеў “Хрыстос уваскрос з мёртвых, сьмерцю сьмерць зваяваў, і тым, што ў магілах, жыцьцё дараваў” гучаў таксама і падчас памінальнай службы, што адбылася затым на старых уніяцкіх могілках у Бабровічах. Там, на месцы, дзе пасьля вайны мясцовыя жыхары пахавалі парэшткі сваіх загінулых аднавяскоўцаў, у 2000 годзе вернікі івацэвіцкай грэка-каталіцкай парафіі ўсталявалі памятны крыж. З месцаў, дзе былі спаленыя і дзе потым былі перапахаваныя бабровіцкія ўніяты, пілігрымы ўзялі з сабою зямлю, якая будзе цяпер захоўвацца вернікамі івацэвіцкай грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Жыровіцкай як рэліквія і напамін аб мучаніцтве нашых продкаў.
Івацэвіцкія вернікі каля помніка на магіле а. Баляслава Пачопкі ў Целяханах.
Малітва на месцы спаленай фашыстамі вёскі Красьніца.
Пасхальная паніхіда ля памятнага крыжа на бабровіцкіх могілках.
Пасхальная паніхіда ля памятнага крыжа на бабровіцкіх могілках.