I калі я раздам усю маёмасьць маю і аддам цела маё на спаленьне, а любові ня маю, - няма мне ў тым ніякай карысьці (Пасланьне сьв. ап. Паўла да Карынфянаў 13:3)
Архібіскуп Воэлькі: мы павінны сумесна сьведчыць пра Хрыста
Архібіскуп Бярлінскі Райнэр Марыя Воэлькі сказаў у інтэрв’ю Ватыканскаму радыё, што толькі сумеснае сьведчаньне хрысьціянаў розных дэнамінацыяў можа быць знакам для загубленага грамадзтва. “Найлепшым прыкладам гэтага – сітуацыя ў Берліне, у якім хрысьціяне зьяўляюцца меншасьцю”, – сказаў нямецкі ярарх.
22.01.2012
Экуменічны тыдзень: малітва ў Менску
21 студзеня 2012 году на экуменічную малітву ў менскім архікатэдральным касьцёле Найсьвяцейшай Панны Марыі сабраліся прадстаўнікі Рыма- і Грэка-Каталіцкай Царквы, Праваслаўнай, Лютаранскай Царквы, а таксама супрацоўнікі Біблейскага таварыства з пратэстанцкіх супольнасьцяў.
Архібіскуп Гуджароцьці на 10-годдзе сваёй хіратоніі:
вялікая радасьць служыць народу, які напоўнены любоўю
5 студзеня 2012 году ў менскім касьцёле сьв. Сымона і Алены адбылася літургія з нагоды 10-годдзя біскупскай хіратоніі Апостальскага нунцыя ў Беларусі архібіскупа Клаўдыё Гуджароцьці. Разам з юбілярам маліліся ўсе беларускія біскупы, Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек і шматлікія сьвятары абодвух абрадаў.
07.01.2012
Свабода ня можа быць без духоўнасьці Архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцьці, Апостальскі нунцый у Беларусі адзначыў 5 студзеня 10-гадовы юбілей біскупскага пасьвячэньня. У інтэрв’ю журналістам Ватыканскага радыё ярарх узгадаў падзеі 10-гадовай даўніны, а таксама падзяліўся першымі ўражаньнямі ад служэньня ў Беларусі.
06.01.2012
Экзарх Антон Неманцэвіч – узор вернасьці Царкве 6 студзеня 1943 году, у менскай турме СД закончыў сваё зямное жыцьцё а. Антон Неманцэвіч, Экзарх беларускіх усходніх католікаў. З гэтай нагоды Апостальскі Візітатар Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы Архімандрыт Сяргей (Гаек) заклікаў сьвятароў і вернікаў асабліва ўзгадаць яго падчас малітваў.
05.01.2012
Хор «Прасфара» запрашае на калядны канцэрт У нядзелю, 8 студзеня 2012 году хор «Прасфара» менскай грэка-каталіцкай парафіі Сьвятога і праведнага Язэпа запрашае на Калядны канцэрт. Сёлета хору спаўняецца 5 гадоў.
Архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцьці, Апостальскі нунцый у Беларусі адзначыў 5 студзеня 10-гадовы юбілей біскупскага пасьвячэньня. У інтэрв’ю журналістам Ватыканскага радыё ярарх узгадаў падзеі 10-гадовай даўніны, а таксама падзяліўся першымі ўражаньнямі ад служэньня ў Беларусі. Архібіскуп Клаўдыё Гуджароцьці“Я шчасьлівы адзначаць 10-годдзе майго біскупскага пасьвячэньня ў Беларусі. Я памятаю гэты сьвяты дзень, калі бл. Ян Павел ІІ усклаў на мяне рукі ў базыліцы сьв. Пятра. Дагэтуль адчуваю на маім твары яго пяшчотны дотык пасьля цырымоніі. Я імкнуўся сьведчыць аб любові Божай і прысутнасьці Папы там, дзе правёў гэтыя 10 гадоў, і прашу мне дараваць за ўсе тыя выпадкі, калі ня здолеў сьведчыць гэта на той вышыні, якой хацеў ад мяне Бог. Калі прыехаў у Беларусь, я наведаў усе каталіцкія япархіі і сустрэўся з грэка-каталіцкай супольнасьцю. Сьвятары, дыяканы і манахі тут моляцца, медытуюць, працуюць. Гэтая Царква – маладая, дынамічная, жывая”, – сказаў архібіскуп Гуджэроцьці. Узгадваючы вялікую міжнародную канферэнцыю, прысьвечаную каталіцка-праваслаўнаму дыялогу, што прайшла восеньню ў Менску і выпала як раз на пачатак служэньня архібіскупа Клаўдыё Гуджэроцьці ў Беларусі, ён адзначыў: “Канферэнцыя была знакам таго, як можна і трэба разам сьведчыць пра Хрыста. Таксама кардынал Кох, удзельнік сустрэчы, быў вельмі ўражаны кліматам сяброўскіх стасункаў і расказаў аб гэтым Папе. Вельмі сымбалічным жэстам можна лічыць “Рэквіем” Моцарта ў Дзяржфілармоніі, які Мітрапаліт Філарэт пажадаў прысьвяціць памяці кардынала Казіміра Сьвёнтка. Гэта вельмі высокі і тонкі жэст пашаны”. У інтэрв’ю беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё Апостальскі нунцый закрануў таксама праблему змаганьня супраць таталітарызму, за свабоду і высокія ідэалы: “Разбурэньня “жалезнай завесы” чакалі са стойкасьцю вялікія людзі. Як нам заўсёды нагадвае Папа Бенядыкт XVI, недастаткова ствараць арганізацыі для ажыцьцяўленьня мары. Цяпер многія згубілі нават сьмеласьць марыць і змагацца за ідэалы: паважаць кожнага чалавека і цэлыя народы з іх адметнасьцямі, сьпецыфікай і культурай. Многія згубілі сьмеласьць высокага палёту, ахвярнасьць – асабістую і калектыўную. І, такім чынам, мы не памножылі свабоду, а таксама і згубілі многія нашыя матэрыяльныя даброты. Свабода бяз духоўнасьці – гэта маска”. Што да сваіх першых кантактаў з сьвецкімі ўладамі і прадстаўнікамі Праваслаўнай Царквы, архібіскуп Гуджэроцьці адзначыў наступнае: “Я меў у Беларусі вельмі цікавыя сустрэчы з прадстаўнікамі сьвецкай улады і праваслаўнымі лідарамі. Цяпер чакаю сьвяткаваньня праваслаўнага Раства, каб паяднацца таксама з праваслаўнымі Беларусі ад імя Сьвятога Айца на сьвяце падзякі”. А свае ўражаньні ад Беларусі Апостальскі нунцый падсумаваў так: “Вы, беларусы, цудоўны народ!” Паводле Ватыканскага радыё