Ярархі УГКЦ і РКЦ ва Ўкраіне разам разважалі пра евангелізацыю і секты
26 кастрычніка 2011 году ў прыгарадзе Львова м. Брухавічы адбылася сумесная сустрэча сябраў Сіноду Біскупаў Кіеўска-Галіцкага Вярхоўнага Архібіскупства Ўкраінскай Грэка-Каталіцкай Царквы і Канферэнцыі Біскупаў Рыма-Каталіцкай Царквы ва Ўкраіне. У нарадзе бралі ўдзел каталіцкія біскупы лацінскага і візантыйскага абрадаў, якія ажыцьцяўляюць сваё служэньне на тэрыторыі Ўкраіны. На сустрэчы прысутнічаў новы Апостальскі нунцый ва Ўкраіне архібіскуп Томас Галіксан.
27.10.2011
Каталіцкая Царква прафінансуе дасьледаваньні ствалавых клетак дарослых
Міжнародная
кампанія “NeoStem” з філіяламі ў ЗША і Кітаі ўклала беспрэцэдэнтны
кантракт у галіне дасьледаваньняў ствалавых клетак, атрыманых ад
дарослых людзей. Яе партнёрам стала Каталіцкая Царква, якая вядома сваім
насьцярожаным стаўленьнем да падобных дасьледаваньняў, піша “Los
Angeles Times”.
26.10.2011
Ва Ўкраіне адбыліся сумесныя духоўныя рэкалекцыі для каталіцкіх біскупаў абодвух абрадаў
Вядомы сучасны багаслоў і мастак айцец Марка Іван Рупнік, (SJ), 24-25 кастрычніка 2011 году ў Львове-Брухавічах правёў духоўныя практыкаваньні (рэкалекцыі) для біскупаў Рыма-Каталіцкай і Ўкраінскай Грэка-Каталіцкай Цэркваў. Паводле словаў Зьверхніка УГКЦ Вярхоўнага Архібіскупа Сьвятаслава Шаўчука, для правядзеньня рэкалекцыяў «запрасілі аднаго з самых цікавых сучасных каталіцкіх
багасловаў».
26.10.2011
Першаярарх УГКЦ: дыялог патрэбны, каб зьнішчыць стэрэатыпы і загаіць раны мінулага
Зьверхнік Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Вярхоўны Архібіскуп Сьвятаслаў Шаўчук лічыць, што сустрэчы ярарахаў Маскоўскага Патрыярхату і УГКЦ вельмі неабходныя, але “не для таго, каб адзін з бакоў ішоў на нейкія ахвяры, тады яны ніколі не адбудуцца”. Пра дыялог з праваслаўнымі і шлях да еднасьці Першаярарх УГКЦ Сьвятаслаў
Шаўчук распавёў сярод іншага ў інтэрв’ю Galinfo.
26.10.2011
Мітрапаліт Філарэт прыняў новага Апостальскага нунцыя ў Беларусі
25 кастрычніка 2011 году праваслаўны Мітрапаліт Менскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усёй Беларусі Філарэт прыняў у Менскім епархіяльным упраўленьні Апостальскага нунцыя ў Беларусі архібіскупа Клаўдыё Гуджароцьці, які прыбыў у нашую краіну 10 кастрычніка.
26.10.2011
Міжнародная канферэнцыя ў Менску на тэму праваслаўна-каталіцкага дыялогу
Афіцыйны партал Беларускай Праваслаўнай Царквы інфармуе, што з 13 па 15 лістапада 2011 году ў Менску адбудзецца міжнародная канферэнцыя на тэму «Праваслаўна-каталіцкі дыялог: хрысьціянскія этычныя каштоўнасьці
як унёсак у сацыяльнае жыцьцё Еўропы».
25.10.2011
Кардынал Кох пра экуменічны асьпект у дзейнасьці Папы
Кардынал Курт Кох, старшыня Папскай Рады спрыяньня хрысьціянскай еднасьці, у інтэрв’ю французскай газеце “La Croix” сказаў, што экуменізм для Бенядыкта ХVI зьяўляецца “абсалютным” прыярытэтам яго пантыфікату. “Сьвяты Айцец гэта выяўляе з першага дня выбару на Пятровы Пасад”, – сказаў кардынал Кох.
21.10.2011
У Новасібірску разважалі пра ідэнтычнасьць грэка-католікаў і
сучасны экуменізм
У Новасібірску 11-13 кастрычніка 2011 году адбылася штогадовая сустрэча грэка-каталіцкіх сьвятароў Расеі. У сустрэчы, як паведамляе прэс-служба Ўкраінскага каталіцкага ўніверсітэту, узялі ўдзел ардынарый грэка-католікаў на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі біскуп Ёзаф Верт, а таксама 12 сьвятароў і 6 сясьцёр-манахіняў усходняга абраду.
20.10.2011
Успамін аднаўленьня царкоўнай еднасьці ў 1596 годзе ў Берасьці
16-18
кастрычніка 2011 году грэка-каталіцкія парафіі і супольнасьці ў
Беларусі падчас набажэнстваў узгадвалі 415-ую гадавіну Берасьцейскай
царкоўнай уніі. Абвяшчэньне пра царкоўную еднасьць Кіеўскай
мітраполіі
Праваслаўнай Царквы Рэчы Паспалітай з Рымскай Апостальскай Сталіцай
адбылося на царкоўным Саборы ў Берасьці 16-18 кастрычніка 1596 году (6-8
кастрычніка паводле старога юльянскага календара, якім карысталіся тады
праваслаўныя).
Каталіцкая Царква прафінансуе дасьледаваньні ствалавых клетак дарослых
Міжнародная
кампанія “NeoStem” з філіяламі ў ЗША і Кітаі ўклала беспрэцэдэнтны
кантракт у галіне дасьледаваньняў ствалавых клетак, атрыманых ад
дарослых людзей. Яе партнёрам стала Каталіцкая Царква, якая вядома сваім
насьцярожаным стаўленьнем да падобных дасьледаваньняў, піша “Los
Angeles Times”.
Каталіцкая Царква
адмоўна ставіцца да эксьперыментаў і выкарыстаньня эмбрыянальных
ствалавых клетак у медыцыне з той жа прычыны, з якой яна выступае
супраць абортаў: абедзьве гэтыя сферы зьвязаны са зьнішчэньнем
эмбрыёнаў, якія, з хрысьціянскага пункту гледжаньня, ужо зьяўляюцца
чалавечым жыцьцём. Выступаючы катэгарычна супраць эксьперыментаў на
эмбрыянальных ствалавых клетках, Каталіцкая Царква, аднак, ставіцца
прыхільна да падобных дасьледаваньняў ствалавых клетак дарослых і нават
жадае стымуляваць іх.
а. Томаш ТрафныКіраўнік
Дэпартаменту навукі і веры Папскай Рады па культуры, выканаўчы дырэктар
дасьледчыцкага праекту STOQ (Навука, тэалогія і анталагічныя пытаньні)
а. Томаш Трафны заявіў, што ніколі раней Каталіцкая Царква не ўкладала
падобных дамоваў. Паводле яго словаў, для падпісаньня згаданага
кантракту (на 1 мільён даляраў) ёсьць дзьве прычыны.
“Па-першае,
[“NeoStem”] вельмі зацікаўлена ў разуменьні культурных наступстваў сваёй
працы, што вельмі незвычайна. Многія кампаніі шукаюць прыбытку, і
nтолькі прыбытку. І, па-другое, яны падзяляюць нашу адчувальнасьць да
маральна-этычных пытаньняў. Зважаючы на такую этычную пазіцыю мы
распачалі такое ўнікальнае супрацоўніцтва”, – растлумачыў а. Тамаш
Трафны.
Для кампаніі ж,
паводле словаў яе ўладальніцы і генеральнага дырэктара Робін Сьміт,
кантракт стаў “знакам асаблівай падтрымкі Ватыкану”. Як адзначыла
кіраўнічка “NeoStem”, сумесны праект з Каталіцкай Царквой у сферы
дасьледаваньняў дарослых ствалавых клетак арыентаваны на чатыры рэчы:
“разьвіцьцё навукі, зьмяншэньне чалавечых пакутаў, навучаньне сучаснага
грамадзтва і будучых пакаленьняў, а таксама заахвочваньне супрацоўніцтва
ў падтрымку гэтых мэта”.
Пры гэтым
Каталіцкая Царква не
ўкладае сродкі непасрэдна ў “NeoStem”. Іх
узаемадзеяньне стасуецца пераважна заснаванага гэтай кампаніяй
некамерцыйнага фонду “Stem for Life Foundation”.
Асноўнай дзейнасьцю
Царквы ў рамках супрацоўніцтва стане рошук мецэнатаў і прыцягненьне
ахвяраваньняў, правядзеньне асьветніцкіх кампаніяў, удзел у
дасьледаваньнях і фінансаваньне сумесных навуковых канферэнцыяў.
Першая буйная
міжнародная канфернцыя з прыцягненьнем вялікай колькасьці вядучых
сусьветных эксьпертаў па ствалавых клетках дарослых, якую ладзяць
партнёры – “Stem for Life Foundation” і Папская Рада па справах культуры,
адбудзецца 9-11 лістапада 2011 году ў Рыме.
span> Дасьледаваньні
ствалавых клетак адкрываюць вялікія магчымасьці для рэгенератыўнай
медыцыны пры лячэньні шэрагу сур’ёзных захворваньняў. Медыкі-дасьледчыкі
лічаць, што ствалавыя клеткі можна выкарыстоўваць для лячэньня
анкалагічных захворваньняў, некаторых захворваньняў крыві і імуннай
сістэмы, хваробы Паркінсона, цукровага дыябету, цырозу пячонкі,
гепатыту, пашкоджаньняў сьпіннога мозгу і інш. Аднак, каталіцкія тэолагі
перакананыя, што забойства чалавечага жыцьця (калі выкарыстоўваюцца
эмбрыянальныя ствалавыя клеткі) ніколі ня можа быць апраўдана, нават
тады, калі мэтай зьяўляецца карысьць іншых людзей. На жаль, да гэтага
часу дасьледаваньні з выкарыстаньнем ствалавых клетак дарослага
арганізму застаюцца ў цені эксьперыментаў над эмбрыянальнымі ствалавымі
клеткамі – ім удзяляецца непараўнальна менш увагі і сродкаў.
div>