Ярархі УГКЦ і РКЦ ва Ўкраіне разам разважалі пра евангелізацыю і секты
26 кастрычніка 2011 году ў прыгарадзе Львова м. Брухавічы адбылася сумесная сустрэча сябраў Сіноду Біскупаў Кіеўска-Галіцкага Вярхоўнага Архібіскупства Ўкраінскай Грэка-Каталіцкай Царквы і Канферэнцыі Біскупаў Рыма-Каталіцкай Царквы ва Ўкраіне. У нарадзе бралі ўдзел каталіцкія біскупы лацінскага і візантыйскага абрадаў, якія ажыцьцяўляюць сваё служэньне на тэрыторыі Ўкраіны. На сустрэчы прысутнічаў новы Апостальскі нунцый ва Ўкраіне архібіскуп Томас Галіксан.
27.10.2011
Каталіцкая Царква прафінансуе дасьледаваньні ствалавых клетак дарослых
Міжнародная
кампанія “NeoStem” з філіяламі ў ЗША і Кітаі ўклала беспрэцэдэнтны
кантракт у галіне дасьледаваньняў ствалавых клетак, атрыманых ад
дарослых людзей. Яе партнёрам стала Каталіцкая Царква, якая вядома сваім
насьцярожаным стаўленьнем да падобных дасьледаваньняў, піша “Los
Angeles Times”.
26.10.2011
Ва Ўкраіне адбыліся сумесныя духоўныя рэкалекцыі для каталіцкіх біскупаў абодвух абрадаў
Вядомы сучасны багаслоў і мастак айцец Марка Іван Рупнік, (SJ), 24-25 кастрычніка 2011 году ў Львове-Брухавічах правёў духоўныя практыкаваньні (рэкалекцыі) для біскупаў Рыма-Каталіцкай і Ўкраінскай Грэка-Каталіцкай Цэркваў. Паводле словаў Зьверхніка УГКЦ Вярхоўнага Архібіскупа Сьвятаслава Шаўчука, для правядзеньня рэкалекцыяў «запрасілі аднаго з самых цікавых сучасных каталіцкіх
багасловаў».
26.10.2011
Першаярарх УГКЦ: дыялог патрэбны, каб зьнішчыць стэрэатыпы і загаіць раны мінулага
Зьверхнік Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Вярхоўны Архібіскуп Сьвятаслаў Шаўчук лічыць, што сустрэчы ярарахаў Маскоўскага Патрыярхату і УГКЦ вельмі неабходныя, але “не для таго, каб адзін з бакоў ішоў на нейкія ахвяры, тады яны ніколі не адбудуцца”. Пра дыялог з праваслаўнымі і шлях да еднасьці Першаярарх УГКЦ Сьвятаслаў
Шаўчук распавёў сярод іншага ў інтэрв’ю Galinfo.
26.10.2011
Мітрапаліт Філарэт прыняў новага Апостальскага нунцыя ў Беларусі
25 кастрычніка 2011 году праваслаўны Мітрапаліт Менскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усёй Беларусі Філарэт прыняў у Менскім епархіяльным упраўленьні Апостальскага нунцыя ў Беларусі архібіскупа Клаўдыё Гуджароцьці, які прыбыў у нашую краіну 10 кастрычніка.
26.10.2011
Міжнародная канферэнцыя ў Менску на тэму праваслаўна-каталіцкага дыялогу
Афіцыйны партал Беларускай Праваслаўнай Царквы інфармуе, што з 13 па 15 лістапада 2011 году ў Менску адбудзецца міжнародная канферэнцыя на тэму «Праваслаўна-каталіцкі дыялог: хрысьціянскія этычныя каштоўнасьці
як унёсак у сацыяльнае жыцьцё Еўропы».
25.10.2011
Кардынал Кох пра экуменічны асьпект у дзейнасьці Папы
Кардынал Курт Кох, старшыня Папскай Рады спрыяньня хрысьціянскай еднасьці, у інтэрв’ю французскай газеце “La Croix” сказаў, што экуменізм для Бенядыкта ХVI зьяўляецца “абсалютным” прыярытэтам яго пантыфікату. “Сьвяты Айцец гэта выяўляе з першага дня выбару на Пятровы Пасад”, – сказаў кардынал Кох.
21.10.2011
У Новасібірску разважалі пра ідэнтычнасьць грэка-католікаў і
сучасны экуменізм
У Новасібірску 11-13 кастрычніка 2011 году адбылася штогадовая сустрэча грэка-каталіцкіх сьвятароў Расеі. У сустрэчы, як паведамляе прэс-служба Ўкраінскага каталіцкага ўніверсітэту, узялі ўдзел ардынарый грэка-католікаў на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі біскуп Ёзаф Верт, а таксама 12 сьвятароў і 6 сясьцёр-манахіняў усходняга абраду.
20.10.2011
Успамін аднаўленьня царкоўнай еднасьці ў 1596 годзе ў Берасьці
16-18
кастрычніка 2011 году грэка-каталіцкія парафіі і супольнасьці ў
Беларусі падчас набажэнстваў узгадвалі 415-ую гадавіну Берасьцейскай
царкоўнай уніі. Абвяшчэньне пра царкоўную еднасьць Кіеўскай
мітраполіі
Праваслаўнай Царквы Рэчы Паспалітай з Рымскай Апостальскай Сталіцай
адбылося на царкоўным Саборы ў Берасьці 16-18 кастрычніка 1596 году (6-8
кастрычніка паводле старога юльянскага календара, якім карысталіся тады
праваслаўныя).
Кардынал Кох пра экуменічны асьпект у дзейнасьці Папы
Кардынал Курт Кох, старшыня Папскай Рады спрыяньня хрысьціянскай еднасьці, у інтэрв’ю французскай газеце “La Croix” сказаў, што экуменізм для Бенядыкта ХVI зьяўляецца “абсалютным” прыярытэтам яго пантыфікату. “Сьвяты Айцец гэта выяўляе з першага дня выбару на Пятровы Пасад”, – сказаў кардынал Кох. Кардынал Курт КохСтаршыня Папскай Рады спрыяньня хрысьціянскай еднасьці кажа пра “экуменічны прымат” Рымскага Архірэя ў “дыялогу любові і праўды”. Як адзначае кардынал Кох, пра гэта сьведчыць той факт, што “шматлікія лютаране, англікане і праваслаўныя жадаюць сустрэцца, паразмаўляць і паглыбіць адносіны з Папам”. Старшыня ватыканскай дыкастэрыі заявіў, што “Папа жадае духоўнага паглыбленьня экуменізму, а не перагавораў, якія вядуцца падчас заключэньня розных кантрактаў, як робіцца гэта ў бізнэсе”. Гаворачы пра сустрэчу з лютаранамі Германіі, якую Сьвяты Айцец меў падчас свайго візіту ў гэтую краіну, кардынал Кох спыніўся на некаторых вузлавых пунктах. Ён адзначыў, што калі Папа сустракаецца з прадстаўнікамі
Лютаранскай Царквы пэўнай краіны, нельга чакаць рашэньняў, якія будуць датычыць Паўсюднай Царквы. “Мне здаецца, што чаканьні некаторых СМІ былі нерэальнымі, і яны спрычынілі толькі расчараваньні”, – сказаў ярарх. Гаворачы пра дыялог з праваслаўнымі Цэрквамі, кардынал Кох адзначыў, што “падзелы ўнутры праваслаўных Цэркваў спрычыняюць цяжкасьці ў дыялогу з імі, і мы з вялікай ўвагай глядзім на будучы Ўсеправаслаўны Сабор”. Што да персьпектывы сустрэчы паміж Бенядыктам ХVI і Патрыярхам Кірылам, кардынал Кох лічыць, што “сітуацыя паміж Масквой і Рымам не была ніколі такой добрай як у сёньняшні час”. Адносна сустрэчы за мір у Асізі кардынал Кох сказаў, што “Цэрквы, рэлігіі і агностыкі будуць імкнуцца падчас гэтага форуму да таго, каб сказаць, што
ідэяй рэлігіі ёсьць ня гвалт але мір”. “Гэты дзень у Асізі зьяўляецца сумесным засяроджаньнем і малітвай прадстаўнікоў розных рэлігіяў, а не супольнай малітвай”, – падкрэсьліў кардынал Кох. Паводле Ватыканскага радыё