Толькі 50% беларусаў лічаць сябе вернікамі 5 кастрычніка 2011 году ў Кобрыне адбылося пасяджэньне выязной калегіі апарату Ўпаўнаважанага па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў Рэспублікі Беларусь. Тэмай выязной калегіі сталі ўзаемаадносіны органаў дзяржаўнай улады з рэлігійнымі арганізацыямі.
12.10.2011
Неўміручая толькі душа
Скарбонка беларускай хрысьціянскай літаратуры папоўнілася яшчэ адным каштоўным выданьнем. Рыма-каталіцкая парафія сьв. Сымона і Алены выдала новую кнігу Народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, якая мае назву “Anima”, што азначае душа ў перакладзе з лаціны.
Грэка-каталіцкія і праваслаўныя ярархі хочуць сустракацца
“Вельмі рады, што паміж Апостальскай Сталіцай і Маскоўскім Патрыярхатам праходзяць сустрэчы”, – сказаў Першаярарх УГКЦ Сьвятаслаў (Шаўчук) падчас прэс-канферэнцыі для інфармацыйнага агенцтва УНІАН, каментуючы сустрэчу Папы Бенядыкта XVI і мітрапаліта Іларыёна (Алфеева). Пры гэтым Зьверхнік УГКЦ адзначыў, што такія сустрэчы вельмі патрэбныя: “Мы будзем усё рабіць, каб ніколі ня быць перашкодаю для такіх сустрэчаў, а ўсяляк ім садзейнічаць”, – заявіў Уладыка Сьвятаслаў.
08.10.2011
Абвяшчаць Добрую Навіну ў новы спосаб
Выступаючы перад журналістамі, Старшыня Рады Біскупскіх Канферэнцыяў Еўропы (СCEE) кардынал Петэр Эрдзё адзначыў, што новая евангелізацыя ёсьць абвяшчэньнем Добрай Навіны ў новы спосаб, адаптаваны да сучаснасьці.
Каталіцкія біскупы Еўропы абмеркавалі тэму новай евангелізацыі
З 29 верасьня па 2 кастрычніка 2011 году ў Тыране (Албанія) адбылося штогадовае пленарнае пасяджэньне Рады Біскупскіх Канферэнцыяў Еўропы (Consilium Conferentiarum Episcoporum Europae, CCEE), у якім прымалі ўдзел зьверхнікі і паўнамоцныя прадстаўнікі 34 нацыянальных біскупскіх канферэнцыяў Еўропы. Сёлетняе пасяджэньне было 40-ым з часу правядзеньня першай асамблеі ў 1971 годзе.
05.10.2011
Папа ў нямецкім парламенце: “Калі прыбраць закон – тады чым будзе адрозьнівацца
дзяржава ад вялікай банды?”
Падчас свайго Апостальскага падарожжа ў Нямеччыну 22-25 верасьня 2011 году Бенядыкт XVI выступіў у Берліне ў Рэйхстагу перад федэральным парламентам (Бундэстагам). Гэты выступ Сьвятога Айца перад нямецкімі палітыкамі адбыўся ў першы дзень яго візіту, 22 верасьня 2011 году, і быў чаканы многімі. Як адзначае нямецкая прэса, прамова Папы ў Бундэстагу не расчаравала і пакінула моцнае ўражаньне. Нямецкая прэса, якая даволі крытычна і скептычна выказвалася ў адрас Папы, цалкам зьмяніла тое сваіх каментароў і аналітычных матэрыялаў. “
Die Welt”, у прыватнасьці, напісала, што Бенядыкт XVI змог уразіць і зьдзівіць як сваіх праціўнікаў, так і прыхільнікаў.
30.09.2011
У Львове навукоўцы гаварылі пра гісторыю станаўленьня грэка-каталіцкіх структур у
сьвеце
“Грэка-католікі ва Ўкраіне і ў сьвеце: служэньне еднасьці ў разнастайнасьці культур” – пад такой назвай 22 верасьня 2011 году ў Інстытуце гісторыі Царквы Ўкраінскага каталіцкага ўніверсітэту ў Львове адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя ў памяць двух грэка-каталіцкіх уладыкаў – блаславёнага біскупа Прэшаўскага Паўла Гойдыча, ЧСВВ, і мітрапаліта Філадэльфійскага Канстанціна Багачэўскага.
Зьверхнік УГКЦ чакае вялікіх посьпехаў ад разьвіцьця экуменічнага дыялогу паміж каталікамі і праваслаўнымі
Першаярарх УГКЦ Сьвятаслаў (Шаўчук)Выступаючы 12 кастрычніка 2011 году з інаўгурацыйнай прамовай перад выкладчыкамі і студэнтамі факультэту кананічнага права сьв. Пія Х у Венецыі, Першаярарх УГКЦ Сьвятаслаў (Шаўчук) зрабіў даклад “Унёсак УГКЦ у дыялог з праваслаўнымі ў каталіцка-праваслаўнай сумеснай
камісіі” – паведамляе Дэпартамент інфармацыі УГКЦ.
Напачатку свайго служэньня на пасадзе Зьверхніка УГКЦ Архібіскуп Сьвятаслаў Шаўчук падкрэсьліў, што імкненьне да еднасьці і сулучнасьці паміж Цэрквамі зьяўляецца для УГКЦ прыярытэтам. “У духу маіх непасрэдных папярэднікаў паўтараю словы “прабачаю і прашу прабачэньні” і спадзяюся на такой жа адказ з боку праваслаўных субратоў”, – сказаў тады Першаярарх УГКЦ. “Грэка-Каталіцкія Цэрквы, у прыватнасьці ў апошнія два дзесяцігоддзі, імкнуцца даць праўдзівае сьведчаньне іх поўнай праваслаўнасьці і саборнасьці, – адзначыў Зьверхнік УГКЦ. – Пасьля апублікаваньня Кодэкса Канонаў Усходніх Цэркваў яны яшчэ глыбей пачалі пераасэнсоўваць свой асаблівы статус і прыкладаюць намаганьні, каб знайсьці сінтэз паміж каталіцкай і праваслаўнай эклезіялогіяй. Мы добра ўсьведамляем цяжкасьці, якія могуць зьяўляцца ў гэтым працэсе, але згаджаемся з абсалютнай неабходнасьцю, што такі дыялог паміж каталікамі і праваслаўнымі належыць працягваць». На думку ўкраінскага першаярарха, Усходнія Каталіцкія Цэрквы могуць зрабіць істотны ўнёсак у разьвіцьцё багаслоўскага дыялогу з праваслаўнымі, у першую чаргу дзякуючы сваёй поўнай адпаведнасьці ўсходняй традыцыі. “Пасьля сустрэчы з мітрапалітам УПЦ (МП) Уладзімірам у мяне
склалася перакананьне, што мы ўсталявалі адносіны адкрытасьці і шчырасьці. Мы ведаем пра рознагалосьсі, але мы абяцалі працаваць разам там, дзе гэта магчыма. Менавіта ў гэтай персьпектыве я хачу працягваць намаганьні да еднасьці нашай Царквы», – адзначыў Зьверхнік УГКЦ. Падчас знаходжаньня ў Венецыі Першаярарха УГКЦ суправаджаў Уладыка Дзіянісі (Ляховіч), Апостальскі візітатар для ўкраінскіх грэка-каталікоў у Італіі і Гішпаніі.