Не давай вадзе выхаду, ні злы жонцы - улады, а калі яна не ідзе пад рукою тваёю, то адатні яе ад плоці тваёй
(Кніга Прамудрасці Ісуса, сына Сірахова 25:28-29)
Толькі 50% беларусаў лічаць сябе вернікамі 5 кастрычніка 2011 году ў Кобрыне адбылося пасяджэньне выязной калегіі апарату Ўпаўнаважанага па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў Рэспублікі Беларусь. Тэмай выязной калегіі сталі ўзаемаадносіны органаў дзяржаўнай улады з рэлігійнымі арганізацыямі.
12.10.2011
Неўміручая толькі душа
Скарбонка беларускай хрысьціянскай літаратуры папоўнілася яшчэ адным каштоўным выданьнем. Рыма-каталіцкая парафія сьв. Сымона і Алены выдала новую кнігу Народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, якая мае назву “Anima”, што азначае душа ў перакладзе з лаціны.
Грэка-каталіцкія і праваслаўныя ярархі хочуць сустракацца
“Вельмі рады, што паміж Апостальскай Сталіцай і Маскоўскім Патрыярхатам праходзяць сустрэчы”, – сказаў Першаярарх УГКЦ Сьвятаслаў (Шаўчук) падчас прэс-канферэнцыі для інфармацыйнага агенцтва УНІАН, каментуючы сустрэчу Папы Бенядыкта XVI і мітрапаліта Іларыёна (Алфеева). Пры гэтым Зьверхнік УГКЦ адзначыў, што такія сустрэчы вельмі патрэбныя: “Мы будзем усё рабіць, каб ніколі ня быць перашкодаю для такіх сустрэчаў, а ўсяляк ім садзейнічаць”, – заявіў Уладыка Сьвятаслаў.
08.10.2011
Абвяшчаць Добрую Навіну ў новы спосаб
Выступаючы перад журналістамі, Старшыня Рады Біскупскіх Канферэнцыяў Еўропы (СCEE) кардынал Петэр Эрдзё адзначыў, што новая евангелізацыя ёсьць абвяшчэньнем Добрай Навіны ў новы спосаб, адаптаваны да сучаснасьці.
Каталіцкія біскупы Еўропы абмеркавалі тэму новай евангелізацыі
З 29 верасьня па 2 кастрычніка 2011 году ў Тыране (Албанія) адбылося штогадовае пленарнае пасяджэньне Рады Біскупскіх Канферэнцыяў Еўропы (Consilium Conferentiarum Episcoporum Europae, CCEE), у якім прымалі ўдзел зьверхнікі і паўнамоцныя прадстаўнікі 34 нацыянальных біскупскіх канферэнцыяў Еўропы. Сёлетняе пасяджэньне было 40-ым з часу правядзеньня першай асамблеі ў 1971 годзе.
05.10.2011
Папа ў нямецкім парламенце: “Калі прыбраць закон – тады чым будзе адрозьнівацца
дзяржава ад вялікай банды?”
Падчас свайго Апостальскага падарожжа ў Нямеччыну 22-25 верасьня 2011 году Бенядыкт XVI выступіў у Берліне ў Рэйхстагу перад федэральным парламентам (Бундэстагам). Гэты выступ Сьвятога Айца перад нямецкімі палітыкамі адбыўся ў першы дзень яго візіту, 22 верасьня 2011 году, і быў чаканы многімі. Як адзначае нямецкая прэса, прамова Папы ў Бундэстагу не расчаравала і пакінула моцнае ўражаньне. Нямецкая прэса, якая даволі крытычна і скептычна выказвалася ў адрас Папы, цалкам зьмяніла тое сваіх каментароў і аналітычных матэрыялаў. “
Die Welt”, у прыватнасьці, напісала, што Бенядыкт XVI змог уразіць і зьдзівіць як сваіх праціўнікаў, так і прыхільнікаў.
30.09.2011
У Львове навукоўцы гаварылі пра гісторыю станаўленьня грэка-каталіцкіх структур у
сьвеце
“Грэка-католікі ва Ўкраіне і ў сьвеце: служэньне еднасьці ў разнастайнасьці культур” – пад такой назвай 22 верасьня 2011 году ў Інстытуце гісторыі Царквы Ўкраінскага каталіцкага ўніверсітэту ў Львове адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя ў памяць двух грэка-каталіцкіх уладыкаў – блаславёнага біскупа Прэшаўскага Паўла Гойдыча, ЧСВВ, і мітрапаліта Філадэльфійскага Канстанціна Багачэўскага.
У Беларусі распачынае служэньне новы Апостальскі нунцый
10 кастрычніка 2011 году ў Менск прыляцеў новы Апостальскі нунцый у Беларусі архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцьці, – паведамляе Catholic.by. Адразу пасьля прылёту ярарх выказаў сваю радасьць з таго, што будзе працаваць як прадстаўнік Сьвятога Айца Бенядыкта XVI у Беларусі. Архібіскуп адзначыў, што з самалёта любаваўся прыгажосьцю нашай зямлі, дзе так шмат зелені і лясоў. У аэрапорце “Менск-2” ярарха сустракалі Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі біскуп Аляксандр Кашкевіч, Генеральны сакратар епіскапату біскуп Антон Дзям’янка, Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, сакратар Нунцыятуры кс. пралат Крысьпін Дубель і прадстаўнік службы дзяржаўнага пратаколу Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Прадстаўнік Ватыкану перадаў біскупам найлепшыя пажаданьні ад Сьвятога Айца Бенядыкта XVI і Дзяржаўнага сакратара Яго Сьвятасьці кардынала Тарчызіё Бертонэ. Сустрэча ў Менску новага прадстаўніка Апостальскай Сталіцы ў Беларусі. Фота Catholic.by.Архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцьці быў прызначаны Апостальскім нунцыем у Беларусі 16 ліпеня 2011 году. Да гэтага ярарх зьяўляўся Апостальскім нунцыем у Грузіі, Арменіі і Азербайджане. Новы Апостальскі нунцый у Беларусі зьяўляецца добрым знаўцам хрысьціянскага Ўсходу, доўгі час ён працаваў у Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў.
З біяграфіяй новага прадстаўніка Апостальскай Сталіцы можна пазнаёміцца тут.