Толькі 50% беларусаў лічаць сябе вернікамі 5 кастрычніка 2011 году ў Кобрыне адбылося пасяджэньне выязной калегіі апарату Ўпаўнаважанага па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў Рэспублікі Беларусь. Тэмай выязной калегіі сталі ўзаемаадносіны органаў дзяржаўнай улады з рэлігійнымі арганізацыямі.
12.10.2011
Неўміручая толькі душа
Скарбонка беларускай хрысьціянскай літаратуры папоўнілася яшчэ адным каштоўным выданьнем. Рыма-каталіцкая парафія сьв. Сымона і Алены выдала новую кнігу Народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, якая мае назву “Anima”, што азначае душа ў перакладзе з лаціны.
Грэка-каталіцкія і праваслаўныя ярархі хочуць сустракацца
“Вельмі рады, што паміж Апостальскай Сталіцай і Маскоўскім Патрыярхатам праходзяць сустрэчы”, – сказаў Першаярарх УГКЦ Сьвятаслаў (Шаўчук) падчас прэс-канферэнцыі для інфармацыйнага агенцтва УНІАН, каментуючы сустрэчу Папы Бенядыкта XVI і мітрапаліта Іларыёна (Алфеева). Пры гэтым Зьверхнік УГКЦ адзначыў, што такія сустрэчы вельмі патрэбныя: “Мы будзем усё рабіць, каб ніколі ня быць перашкодаю для такіх сустрэчаў, а ўсяляк ім садзейнічаць”, – заявіў Уладыка Сьвятаслаў.
08.10.2011
Абвяшчаць Добрую Навіну ў новы спосаб
Выступаючы перад журналістамі, Старшыня Рады Біскупскіх Канферэнцыяў Еўропы (СCEE) кардынал Петэр Эрдзё адзначыў, што новая евангелізацыя ёсьць абвяшчэньнем Добрай Навіны ў новы спосаб, адаптаваны да сучаснасьці.
Каталіцкія біскупы Еўропы абмеркавалі тэму новай евангелізацыі
З 29 верасьня па 2 кастрычніка 2011 году ў Тыране (Албанія) адбылося штогадовае пленарнае пасяджэньне Рады Біскупскіх Канферэнцыяў Еўропы (Consilium Conferentiarum Episcoporum Europae, CCEE), у якім прымалі ўдзел зьверхнікі і паўнамоцныя прадстаўнікі 34 нацыянальных біскупскіх канферэнцыяў Еўропы. Сёлетняе пасяджэньне было 40-ым з часу правядзеньня першай асамблеі ў 1971 годзе.
05.10.2011
Папа ў нямецкім парламенце: “Калі прыбраць закон – тады чым будзе адрозьнівацца
дзяржава ад вялікай банды?”
Падчас свайго Апостальскага падарожжа ў Нямеччыну 22-25 верасьня 2011 году Бенядыкт XVI выступіў у Берліне ў Рэйхстагу перад федэральным парламентам (Бундэстагам). Гэты выступ Сьвятога Айца перад нямецкімі палітыкамі адбыўся ў першы дзень яго візіту, 22 верасьня 2011 году, і быў чаканы многімі. Як адзначае нямецкая прэса, прамова Папы ў Бундэстагу не расчаравала і пакінула моцнае ўражаньне. Нямецкая прэса, якая даволі крытычна і скептычна выказвалася ў адрас Папы, цалкам зьмяніла тое сваіх каментароў і аналітычных матэрыялаў. “
Die Welt”, у прыватнасьці, напісала, што Бенядыкт XVI змог уразіць і зьдзівіць як сваіх праціўнікаў, так і прыхільнікаў.
30.09.2011
У Львове навукоўцы гаварылі пра гісторыю станаўленьня грэка-каталіцкіх структур у
сьвеце
“Грэка-католікі ва Ўкраіне і ў сьвеце: служэньне еднасьці ў разнастайнасьці культур” – пад такой назвай 22 верасьня 2011 году ў Інстытуце гісторыі Царквы Ўкраінскага каталіцкага ўніверсітэту ў Львове адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя ў памяць двух грэка-каталіцкіх уладыкаў – блаславёнага біскупа Прэшаўскага Паўла Гойдыча, ЧСВВ, і мітрапаліта Філадэльфійскага Канстанціна Багачэўскага.
Выступаючы перад журналістамі, Старшыня Рады Біскупскіх Канферэнцыяў Еўропы (СCEE) кардынал Петэр Эрдзё адзначыў, што новая евангелізацыя ёсьць абвяшчэньнем Добрай Навіны ў новы спосаб, адаптаваны да сучаснасьці.
Кардынал Петэр ЭрдзёКардынал Эрдзё адзначыў, што Еўропа зьяўляецца самым секулярызаваным кантынентам у сьвеце. У той жа час ва ўсіх культурах еўрапейскіх народаў прысутнічаюць хрысьціянскія элементы. Жыхары гэтых краінаў ведаюць хрысьціянства, але не заўсёды ведаюць Ісуса Хрыста. Таму неабходна заняцца новай евангелізацыяй, да якой заклікаў ужо блаславёны Ян Павел II. У якасьці прыкладу магчымых формаў новай евангелізацыі вянгерскі кардынал Петэр Эрдзё, нядаўна пераабраны на другі тэрмін Старшынём Рады Біскупскіх Канферэнцыяў Еўропы (СCEE), назваў вулічныя тэатралізаваныя імпрэзы, канцэрты сучаснай музыкі з рэлігійным зьместам у гандлёвых цэнтрах, а таксама экуменічныя сустрэчы, грамадзкія і дабрачынныя ініцыятывы. Пры гэтым кардынал падкрэсьліў, што няма евангелізацыі без канкрэтнага сьведчаньня хрысьціянскай любові, пра што сьведчыць яскравы прыклад албанскай
блаславёнай Маці Тарэзы з Калькуты. Старшыня Рады Біскупскіх Канферэнцыяў Еўропы таксама адзначыў, што новай евангелізацыя ўяўляе вялікую цікавасьць для хрысьціянаў іншых канфесіяў. І ў гэтай сферы магчыма разьвіцьцё міжхрысьціянскай салідарнасьці. Аднак мы ня можам разам весьці ўсю евангелізацыю, бо паміж намі няма поўнай еднасьці, таму і місія ня можа быць цалкам супольная, сказаў кардынал. У сувязі з тым, што новая евангелізацыя будзе тэмай нарады Сіноду Біскупаў у 2012 годзе, Рада Біскупскіх Канферэнцыяў Еўропы прадставіць канкрэтныя прапановы ярархам і падзеліцца досьведам працы, якая ўжо праведзеная ў гэтай сферы.