Галоўная
Навіны за 2011 год
Вечарам 20 жніўня на тэрыторыі аэрапорта “Cuatro Ventos” у Мадрыдзе, у рамках Сусьветных Дзён моладзі, адбылося малітоўнае чуваньне, у якім прынялі ўдзел каля 2 млн. чалавек. Негледзячы на моцную навальніцу, якая пачалася перад пачаткам чуваньня, маладыя людзі захоўвалі радасную атмасферу.

Фота з сайту Daylife
Паводле Ватыканскага радыё

20.08.2011
Бенядыкт XVI да моладзі: ваша радасьць мацней за навальніцу!
Вечарам 20 жніўня на тэрыторыі аэрапорта “Cuatro Ventos” у Мадрыдзе, у рамках Сусьветных Дзён моладзі, адбылося малітоўнае чуваньне, у якім прынялі ўдзел каля 2 млн. чалавек. Негледзячы на моцную навальніцу, якая пачалася перад пачаткам чуваньня, маладыя людзі захоўвалі радасную атмасферу.

З
прычыны моцнага дажджу Папа Бенядыкт XVI вымушаны быў
перарваць сваю
прамову, аднак прывітаў прысутных на розных мовах. “Дзякую Богу за гэту
радасьць і супраціў, за вашу сілу, мацнейшую за гэты дождж. Госпад разам
з навальніцай пасылае нам свае шматлікія блаславеньні”, – сказаў Папа.
Бенядыкт XVI адзначыў, што гэтае малітоўнае чуваньне застанецца ў памяці яе ўдзельнікаў: “Захоўвайце полымя, якое Бог запаліў у вашых сэрцах гэтай ноччу: падтрымлівайце яго, насычайце кожны дзень, і дзяліцеся ім з вашымі братамі, якія жывуць у цемры і шукаюць сьвятла для свайго шляху”.
Падчас Еўхарыстычнай адарацыі на тэрыторыі ўсяго аэрапорту захоўвалася глыбокая цішыня. 2 мільёны чалавек укленчылі разам ў малітве перад Еўхарыстычным Ісусам у час моцнай навальніцы на тэрыторыі “Cuatro Ventos”.
Кульмінацыйным момантам чуваньня стала прысьвячэньне моладзі Сэрцу Ісуса. “Госпадзе, Ісусе Хрысьце, Браце, Сябра і Адкупіцель чалавека, паглядзі з любоўю на маладых людзей тут сабраных і адкрый іх сэрцы на бясконцую крыніцу Тваёй міласэрнасьці, якая выцякае з Твайго Сэрца, адкрытага на Крыжы. Зрабі іх сэрцы да Твайго падобнымі: ціхімі і пакорнымі, каб заўсёды слухалі Твой голас і Тваё навучаньне, каб спаўнялі Тваю волю і былі ў гэтым сьвеце Тваім праслаўленнем. Каб людзі, калі ўбачаць іх справы, праслаўлялі Цябе”, – сказаў Папа.

Гэты артыкул чыталі 342 разоў (-ы)