Ня судзеце, каб і вас ня судзілі;
бо якім судом судзіце, такім вас судзіць будуць; і якою мераю мерыце, такою і вам будуць мерыць (Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце 7:1-2)
Хрысьціянін ня мае права захоўваць дар веры толькі для сябе
Што значыць быць сьведкамі Хрыста ў сьвеце – сваё разважаньне на гэтую тэму прапанаваў беларускім удзельнікам XXVI Сусьветнага Дня моладзі ў Мадрыдзе Мітрапаліт Менска-Магілёўскі архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч падчас катэхезы 19 жніўня 2011 году.
20.08.2011
Бенядыкт XVI да моладзі: ваша радасьць мацней за навальніцу!
Вечарам
20 жніўня на тэрыторыі аэрапорта “Cuatro Ventos” у Мадрыдзе, у рамках
Сусьветных Дзён моладзі, адбылося малітоўнае чуваньне, у якім прынялі
ўдзел каля 2 млн. чалавек. Негледзячы на моцную навальніцу, якая
пачалася перад пачаткам чуваньня, маладыя людзі захоўвалі радасную
атмасферу.
19.08.2011
Бенядыкт XVI: без Хрыста цяжка быць па-сапраўднаму шчасьлівымі і свабоднымі
18 жніўня пачаўся чатырохдзённы візіт папы Бенядыкта XVI у Мадрыд, дзе праходзіць XXVI Сусветны Дзень моладзі. Каля 12.00 самалёт Рымскага Архірэя прызямліўся ў аэрапорце “Баярас”, дзе яго сустракалі прадстаўнікі гішпанскай каралёўскай сям’і, кардыналы, біскупы, сьятары, прадстаўнікі ўладаў Гішпаніі, а таксама шматлікія вернікі.
18.08.2011
У Пінску зьявіцца вуліца Казіміра Сьвёнтка Адна з вуліцаў Пінску будзе насіць імя кардынала Казіміра Сьвёнтка. Такое нечакана хуткае рашэньне прынята на пасяджэньні Берасьцейскага аблвыканкаму, якое адбылося 15 жніўня 2011 году.
Бенядыкт XVI: для духоўнага росту неабходна прысьвячаць час Богу
Падчас агульнай аўдыенцыі 17 жніўня 2011 году, якая прайшла на плошчы перад Апостальскім палацам у Кастэль Гандольфа, Бенядыкт XVI прамовіў да вернікаў катэхезу, якая была прысьвечана “малітве розумам” ці медытацыі, цудоўны прыклад якой дала Найсьвяцейшая Дзева Марыя.
16.08.2011
Першы
Сусьветны кангрэс каталіцкіх універсітэтаў
У Гішпаніі напярэдадні Сусьветнага Дня моладзі ў старажытным горадзе Авіла, што ў цэнтры краіны, які вядомы як месца нараджэньня вялікай сьвятой Тэрэзы Авільскай і абвешчаны ЮНЭСКА культурнай спадчынай чалавецтва, з 12 па 14 жніўня 2011 году адбыўся першы Сусьветны кангрэс каталіцкіх універсітэтаў.
16.08.2011
Мадрыд вітае маладых вернікаў
Вечарам, 16 жніўня 2011 году, у Мадрыдзе распачнецца цырымонія адкрыцьця 26-га Сусьветнага Дняь моладзі, мерапрыемствы якога будуць адбывацца на працягу цэлага тыдня. Дэвізам сустрэчы моладзі ў Мадрыдзе зьяўляецца выказваньне апостала Паўла з Пасланьня да Каласянаў: “Укаранёныя і збудаваныя ў Хрысьце, моцныя ў веры”.
Экуменічная малітва з нагоды 50-годдзя ўзьвядзеньня Берлінскага муру
Сёлета споўнілася 50 гадоў ад пачатку ўзьвядзеньня Берлінскага муру. З гэтай нагоды 13 жніўня, у дзень, калі 50 гадоў таму паўстаў мур, які надоўга стаў сымбалем падзелу Нямеччыны і Еўропы на два варожыя сьветы, у цэрквах Берліна адбыліся ўрачыстыя набажэнствы ў памяць пра ахвяры таго трагічнага падзелу. А на тэрыторыі музея, пабудаванага ў памяць пра гістарычныя падзеі, зьвязаныя з Берлінскім мурам, адбыліся мерапрыемствы з удзелам прэзідэнта Нямеччыны Крысьціяна Вульфа і канцлера Ангелы Меркель.
Археолагі знайшлі ў Полацку рэшткі школы, дзе вучыўся Францішак Скарына
Гэтым летам археолагі, якія ажыцьцяўлялі ў Полацку археалагічны нагляд за ходам будаўнічых прац у Запалоцьці, выявілі падмуркі корпуса кляштара бернардынаў, у якім Францішак Скарына атрымаў пачатковую адукацыю.
Францішак Скарына
Паводле зьвестак навукоўцаў, асновы лацінскай мовы знакаміты палачанін верагодна спасьцігаў уласна ў школе манахаў-бернардынаў, якая працавала пры кляштары, існаваньне якога вядома ўжо пад 1498 годам.
Да апошняга часу дакладнае месца разьмяшчэньня бернардынскага кляштару ў Запалоцьці было невядомае: час не захаваў нават руінаў. Гісторыкі толькі прыблізна меркавалі, дзе ён мог знаходзіцца, і мелі планы гэтага кляштара. Кляштар і касьцёл бернардынаў у Запалоцьці згарэлі падчас Лівонскай вайны ў 1563 годзе. У XVIII стагоддзі бернардыны пабудавалі ў Полацку новы кляштар і касьцёл, але гэтым разам у Задзьвіньні, рэшткі гэтых збудаваньняў захаваліся да нашых дзён. Загадчык катэдры айчыннай і ўсеагульнай гісторыі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэту кандыдат гістарычных навук дацэнт Дзяніс Дук, які ўзначальваў раскопкі, паведаміў БелТА, што гэтым летам, падчас археалагічнага нагляду за ходам будаўнічых прац, былі выяўлены рэшткі падмурка будынка, якія супалі з наяўным планам бернардынскага кляштару. У тым, што гэта сапраўды частка кляштарнага комплексу, навукоўцаў пераканалі і знаходкі: царкоўнае начыньне, якое належала манахам-бернардынам, посуд, кафля, накладкі на кнігі. Паводле словаў Дзяніса Дука, музеефікаваць знойдзеныя рэшткі кляштара, на жаль, не ўяўляецца магчымым, бо ў гэтым раёне шчыльная прыватная забудова. Тым ня менш, нягледзячы на гэта,
турыстычная карта старажытнага Полацка можа папоўніцца яшчэ адной гістарычнай мясьцінай.