Царква
Ніхто ня можа служыць двум гаспадарам: бо альбо аднаго будзе ненавідзець, а другога любіць; альбо аднаго пачне трымацца, а другім будзе пагарджаць. Ня можаце служыць Богу і мамоне
(Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце 6:24)
"Царква", № 2 (29), 2001
Галоўная Навіны за 2011 год
Памер шрыфту

19.07.2011

Валанцёраў і непаўнаспраўных асобаў запрашаюць у летнік у Полацку

З 26 па 31 ліпеня 2011 году ў Полацку пры грэка-каталіцкай парафіі Сьвятамучаніка Язафата пройдзе летнік для непаўнаспраўных асобаў і валанцёраў. Арганізаваны ён хрысьціянскім валанцёрскім рухам сьв. Мікалая пры падтрымцы міжнароднага дабрачыннага руху «Бэтэль».
 
Падчас правядзеньня летніка непаўнаспраўныя асобы і валанцёры разьдзеляць між сабою ўсю радасьць сумеснага адпачынку і ўзаемнага клопату. У расклад летніка ўваходзіць духоўная праграма (духоўныя разважаньні, малітвы, набажэнствы), практычныя заняткі і проста адпачынак, для якога будзе шмат вольнага часу (экскурсія па Полацку, паход на рэчку, вечар ля вогнішча).

Калі ты хочаш прыняць удзел у летніка ў якасьці валанцёра, напішы на sw.mikalaj@gmail.com. Удзел у летніку бясплатны.

Паводле svjazep.org
Сістэма Orphus
Гэты артыкул чыталі 305 разоў (-ы)