Пра эвалюцыю ў кантэксьце веры
Прэзентацыя кнігі, якая ёсьць падсумаваньнем працы кангрэсу «Біялагічная эвалюцыя, факты і тэорыі» адбылася 27 траўня 2011 году ў Папскім Грыгарыянскім універсітэце ў Рыме. Сам кангрэс праходзіў у гэтай навучальнай установе з 3 па 7 сакавіка пад патранатам Папскай Рады па справах культуры ў рамках праекту STOQ, назва якога зьяўляецца абрэвіятурай з англійскай мовы (Science, Theology and the ontological Quest) і азначае «Навука, багаслоўе і анталагічныя пытаньні».
XVII Пілігрымка Віцебск - Полацак З 5 па 10 ліпеня 2011 году пройдзе XVII штогадовая грэка-каталіцкая пілігрымка з Віцебску ў Полацак у памяць пра забітых 11 ліпеня 1705 году ў Полацкай Сафіі базылянскіх манахах. Кожны можа далучыцца да пілігрымкі і прайсьці гэты шлях у супольнай малітве і любові.
08.06.2011
Фотаконкурс “Чалавек — Божае стварэньне” Партал Catholic.by і газета Віцебскай рыма-каталіцкай дыяцэзіі «Каталіцкі веснік» арганізоўваюць фотаконкурс «Чалавек — Божае стварэньне». Мэта конкурсу — нагадаць аб каштоўнасьці, прыгажосьці і годнасьці кожнага чалавечага жыцьця, незалежна ад узросту і сацыяльнага палажэньня.
30.05.2011
Абраны новы зьверхнік Сірыйска-Малабарскай Царквы
Пасьля сьмерці Вярхоўнага Архібіскупа Ернакулам-Ангамалі кардынала Варкея Вітхаятхіла Сінод Біскупаў Сірыйска-Малабарскай Царквы, сабраны 24 траўня 2011 году на Гары сьвятога Тамаша ў Каканад-Кочы (індыйскі штат Керала, дзе жыве найбольш хрысьціянаў гэтага абраду), абраў ягоным пераемнікам 66-гадовага біскупа Тукалайскага Джорджа Аленчэры (George Alencherry).
Беларускі парламент праігнараваў пазіцыю Царквы ў сферы рэпрадуктыўных тэхналогіяў
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 27 красавіка 2011 году прыняла ў першым чытаньні законапраект аб дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогіях і гарантыях правоў грамадзянаў пры іх ужываньні. Гэта выклікала крытычную рэакцыю з боку як Каталіцкай Царквы ў Беларусі, так і Беларускага Экзархату Расейскай Праваслаўнай Царквы.
13.05.2011
У Беларусі з візітам ватыканскі ярарх, адказны за камунікацыю
12-15 траўня 2011 году Беларусь упершыню наведвае старшыня Папскай Рады па сродках масавай камунікацыі архібіскуп Клаўдыё Марыя Чэльлі. Ён прыбыў у Менск з Ватыкану ў чацьвер, 12 траўня, і ў той жа дзень сустрэўся з намесьнікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Аляксандрам Радзьковым.
Папа наменаваў Першаярарха УГКЦ членам Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў
Як паведаміла Ватыканская інфармацыйная служба VIS, 22 чэрвеня 2011 году Папа Бенядыкт XVI прызначыў Яго Сьвятасьць Сьвятаслава Шаўчука, Вярхоўнага Архібіскупа Кіева-
Галіцкага, Зьверхніка і Айца Ўкраінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, членам Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў. Сьвятаслаў ШаўчукКангрэгацыя Ўсходніх Цэркваў – гэта ведамства Рымскай курыі, створанае для таго, каб спрыяць разьвіцьцю Цэркваў візантыйскага, сірыйскага, армянскага, халдэйскагай і копцкага абрадаў, якія знаходзяцца ў еднасьці з Апостальскай Сталіцай, а таксама забясьпечваць захаванасьць літургічнай, духоўнай і дысцыплінарнай спадчыны гэтых Цэркваў. У дачыненьні да япархіяў, ярархаў, духавенства, кліру і вернікаў усходняга абраду яна выконвае
такія самыя задачы, якія для вернікаў лацінскага абраду выконваюць адпаведныя Кангрэгацыі. Акрамя таго, у асобных рэгіёнах (напрыклад, на Блізкім Усходзе) яна мае эксклюзіўную юрысдыкцыю, дзе ёй падлягаюць таксама вернікі лацінскага абраду. Кангрэгацыя складаецца з Прэфекта (кардынала), які кіруе ёй з дапамогаю Сакратара, а таксама з кардыналаў, архібіскупаў і біскупаў, прызначаных Папам. Ад 2007 году Кангрэгацыя Ўсходніх Цэркваў ўзначальвае кардынал Леанарда Сандры, а ў 2009 годзе Сакратаром прызначаны архібіскуп Цырыл Васіль, SJ. З прыроды самога права членамі Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў зьяўляюцца Патрыярхі і Вярхоўныя Архібіскупы Ўсходніх Каталіцкіх Цэркваў, а таксама Старшыня Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў.
span> Асаблівую ўвагу Кангрэгацыя надае разьвіцьцю экуменічнага дыялогу. У склад Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў уваходзяць сьпецыяльная камісія па літургіі, сьпецыяльная камісія па вывучэньні хрысьціянскага Ўсходу, сьпецыяльная камісія па падрыхтоўцы духавенства і манаства, каталіцкая асацыяцыя дапамогі Блізкаму Ўсходу, Папская місія для Палестыны і іншыя.
Ад пачатку адраджэньня ў Беларусі Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы кіраваньне ёй ажыцьцяўляецца ад імя
Апостальскай Сталіцы праз Кангрэгацыю Ўсходніх Цэркваў і Апостальскага Візітатара.
Згодна з апошнім распараджэньнем Апостальскай Сталіцы ад 4 студзеня 2006 году да кампетэнцыі Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў належаць усе царкоўныя юрысдыкцыі ўсходняга абраду, што існуюць у Еўропе, за выключэньнем некаторых краінаў на Ўсходзе Еўропы, сярод якіх і Беларусь.
У гэтым дакуменце сказана, што “Дзяржаўны Сакратарыят – Секцыя па адносінах з дзяржавамі, працягвае пакуль і да далейшых распараджэньняў (donec aliter provideatur) захоўваць кампетэнцыю адносна заснаваньня, утрыманьня і зьменаў партыкулярных Цэркваў, як лацінскага абраду, так і ўсходняга абраду, у наступных еўрапейскіх краінах былога Савецкага Саюза: Расея, Беларусь, Украіна, Арменія, Азербайджан, Грузія, Малдова, акрамя краінаў былога Савецкага Саюза, якія знаходзяцца ў Азіі (Казахстан, Кыргызстан, Таджыкістан, Туркменістан і Узьбекістан). Гэтае самае зарэзервавана і ўстаноўлена да далейшых распараджэньняў для ўсіх царкоўных юрысдыкцыяў як лацінскага абраду, так і ўсходняга абраду, што існуюць на Балканах”. Пры гэтым Дзяржаўны Сакратарыят – Секцыя па адносінах з дзяржавамі, павінен клапаціцца аб тым, каб дзейнічаць узгоднена з Кангрэгацыяй Усходніх Цэркваў, як і яна таксама, у пытаньнях, якія датычаць згаданых юрысдыкцыяў.