27.12.2013 Дазволім сагрэць сэрцы пяшчотай Бога У пасланьні перад бласлаўленьнем “Urbi et Orbi” (“Гораду і сьвету”) Папа Францішак заклікаў людзей дазволіць пяшчоце Бога, Які стаўся Дзіцяткам, сагрэць іхныя сэрцы. Сьвяты Айцец зьвярнуўся да вернікаў з цэнтральнай лоджыі базылікі сьв. Пятра 25 сьнежня 2013 году, ва ўрачыстасьць Нараджэньня Хрыстова. ...
25.12.2013 Каляднае віншаваньне Апостальскага нунцыя ў Беларусі Апостальскі нунцый у Беларусі архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцьці праз каталіцкі інтэрнэт-партал Catholic.by павінашаваў беларускі народ з сьвятам Нараджэньня Хрыстовага. ...
25.12.2013 Слова на Каляды З нагоды сьвята Нараджэньня Хрыстовага Апостальскі Візітатар для беларусаў грэка-католікаў у замежжы айцец Аляксандар Надсан зьвярнуўся да вернікаў з сваім сьвяточным пасланьнем. ...
24.12.2013 Кардынал Курт Кох: навучыцца нанова фармуляваць каштоўнасьці хрысьціянства Пра тое, як Царква павінна размаўляць з сьветам, які забыўся пра Бога, ці можа сама Царква зьмяняцца і наколькі — гэтыя пытаньні закрануў у сваіх адказах Старшыня Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў кардынал Курт Кох на прэс-канферэнцыі ў Маскве 17 сьнежня 2013 году, паведамляе “Благовест-инфо”. ...
24.12.2013 Ватыканскі ярарх: складанасьць экуменізму – у адрозьненьнях унутры праваслаўных Цэркваў Складанасьці дыялогу з праваслаўнымі Цэрквамі палягаюць на тым, што часам існуе больш адрозьненьняў паміж імі самімі, чым паміж памеснымі праваслаўнымі Цэрквамі і Каталіцкай Царквой, адзначыў кардынал Курт Кох, старшыня Папскай Рады спрыяньня еднасьці хрысьціянаў, 16 сьнежня 2013 г. падчас сустрэчы ў Санкт-Пецярбургу з каталіцкімі семінарыстамі і духавенствам паўночна-заходняга рэгіёну архідыяцэзіі Маці Божай у Маскве. ...
23.12.2013 Сьвяты Айцец пра заўсёды незадаволеных хрысьціянаў На трывожную зьяву ў Царкве, якой зьяўляецца катэгорыя заўсёды незадаволеных хрысьціянаў, у якіх алергія на прапаведнікаў, зьвярнуў увагу 13 сьнежня 2013 году падчас Імшы Папа Францішак. Паводле Сьвятога Айца гэтыя людзі баяцца адчыніць дзьверы для Сьвятога Духа, і адсюль іх стан пастаяннага смутку, незадаволенасьці. ...
30.11.2013 Першаярарх УГКЦ адслужыў Боскую Літургію на галоўным алтары ў базыліцы Сьвятога Пятра 25 лістапада 2013 году, у сьвята сьвятамучаніка Язафата, архібіскупа Полацкага (паводле старога стылю), Першаярарх УГКЦ Яго Блаславенства Сьвятаслаў (Шаўчук), з асаблівага дазволу Біскупа Рыму Папы Францішка на галоўным алтары ватыканскай базылікі Сьвятога Пятра ўзначаліў урачыстую Архірэйскую Боскую Літургію з нагоды 50-годдзя перанясеньня ў Рым мошчаў сьвятога Язафата, мучаніка за еднасьць Царквы — паведамляе Ўкраінская служба Радыё Ватыкану. Ва ўрачыстасьці брала ўдзел і дэлегацыя беларускіх грэка-католікаў. ...
27.11.2013 Папа на заканчэньне Году веры: паставіць Хрыста ў цэнтар жыцьця Сваю гамілію падчас Еўхарыстыі ва ўрачыстасьць Хрыста Валадара Сусьвету 24 лістапада 2013 году Папа Францішак прысьвяціў цэнтральнаму месцу Госпада Ісуса Хрыста ў жыцьці чалавека і гісторыі. Гэтае набажэнства сталася ўрачыстым заканчэньнем Году веры, які быў абвешчаны Бенядыктам XVI, паведамляе Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё. ...
26.11.2013 Навуковая канферэнцыя пра Супрасьлеўскі манастыр Міжнародная канферэнцыя “Дзеі Супрасьлеўскага манастыра ў XVI-XIX стагоддзях” адбылася ў Супрасьлі (Польшча) 16-17 лістапада 2013 году, падчас якой была адслужана таксама грэка-каталіцкая літургія. ...
16.11.2013 Гарадзенскія грэка-католікі адшукалі магілу апошняга ўніяцкага дэкана У сёлетнія восеньскія Дзяды вернікі гарадзенскай грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай ушанавалі памяць а. Тэадозія Гейштара, які пахаваны на старых уніяцкіх могілках у Падлабеньні каля Горадні. Дапамаглі выявіць магілу ўніяцкага сьвятара гарадзенскія гісторыкі. ...
25.10.2013 Навучаньне Папы Францішка: чаму Царква зьяўляецца апостальскай Папа Францішак у сваёй катэхезе падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы сьв. Пятра 16 кастрычніка 2013 году, у якой прынялі ўдзел каля 80 тыс. чалавек з розных краінаў і кантынентаў, зьвяртаючыся да сабраных, прапанаваў паразважаць над трыма значэньнямі паняцьця “апостальскі” у адносінах да Царквы. “Ці думаем мы пра тое, што менавіта Царква, на сваім шляху праз стагоддзі, нягледзячы на цяжкасьці, праблемы, слабасьці, перадае нам сапраўднае пасланьне Хрыста?” — задаў прысутным пытаньне Сьвяты Айцец. ...
23.10.2013 Папа: хто ня моліцца, той ператварае веру ў ідэалогію Калі хрысьціянін перастае маліцца, гэта азначае, што ён страціў веру і стаў вучнем рэлігійнай ідэалогіі, маралізатарства. Пра небесьпеку гэтага гаварыў Папа Францішак падчас Сьвятой Імшы 17 кастрычніка 2013 году ў капліцы сваёй ватыканскай рэзідэнцыі ў Доме сьв. Марты. ...
18.10.2013 Папа: ісьці да тых, хто згубіў веру, і сьведчыць жыцьцём 14 кастрычніка 2013 году Сьвяты Айцец Францішак прыняў на аўдыенцыі ўдзельнікаў пленарнай асамблеі Папскай Рады па новай евангелізацыі. У сустрэчы з Папам прынялі ўдзел каля 50 чалавек, паведамляе Ватыканскае радыё. ...
05.10.2013 У Лондане пачнецца будаўніцтва новай беларускай царквы Мясцовыя ўлады ў паўночным Лондане далі дазвол Беларускай каталіцкай місіі пабудаваць грэка-каталіцкую царкву для патрэбаў беларускай супольнасьці ў ангельскай сталіцы — паведамяле сайт “Беларусы ў Вялікабрытаніі”. ...