Царква
Хто сярод жывых, той мае яшчэ надзею, бо і сабаку жывому лепей, чым мёртваму льву
(Кніга Эклезіяста 9:4)
Навіны хрысьціянскага сьвету
24.03.2020
Папа заклікаў хрысьціянаў разам маліцца «Ойча наш» за спыненьне пандэміі
Папа Рымскі Францішак заклікаў усіх хрысьціянаў у сьвеце 25 сакавіка 2020 г., калі католікі і многія хрысьціяне ў сьвеце адзначаюць Дабравешчаньне Найсьвяцейшай Багародзіцы, а 12.00 гадз. разам зьвярнуцца да Бога і прамовіць малітву «Ойча наш» у інтэнцыі выбаўленьня сьвету ад пандэміі, выкліканай каранавірусам — паведамляе Беларуская рэдакцыя Vatican News. ...
14.03.2020
Часовыя нормы паводзінаў у храмах і душпастырскіх цэнтрах Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі
У сувязі з пандэміяй, выкліканай каранавірусам, і складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй у Беларусі, Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек) выдаў адмысловае Распараджэньне пра ўвядзеньне з 13 сакавіка 2020 году часовых нормаў паводзінаў у храмах і душпастырскіх цэнтрах Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі. ...
27.02.2020
Прызначаны новы сакратар Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў
Ватыканскі прэс-цэнтар паведаміў, што Папа Рымскі Францішак 25 лютага 2020 году прызначыў новага сакратара Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў. Ім стаў біскуп Джорджа Дэмэтрыа Галара, ...
23.01.2020
Успамін уніяцкіх мучанікаў з Пратуліна
23 студзеня Грэка-Каталіцкая Царква мае літургічны ўспамін Пратулінскіх мучанікаў. Падзеі ў Пратуліне сталі сымбалем цярпеньняў і перасьледу за веру ўсіх уніятаў на Падляшшы і ва ўсёй Холмскай уніяцкай япархіі на тэрыторыі Царства Польскага (куды тады ўваходзілі таксама мясьціны на поўнач ад Горадні ў раёне Сапоцкіна), дзе Унія была гвалтоўна ліквідаваная расейскімі царскімі ўладамі ў 1874-75 гг. ...
23.01.2020
У Горадні ў катэдры адбылося набажэнствa за еднасьць хрысьціянаў
З нагоды Тыдня малітваў за еднасьць хрысьціянаў 19 студзеня 2020 году ў Горадні ў катэдральным рыма-каталіцкім касьцёле сьв. Францішка Ксаверыя адбылося экуменічнае набажэнства — паведамляе каталіцкі партал Гарадзенскай дыяцэзіі Grodnensis.by. ...
21.01.2020
Кадравыя зьмены ў Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў
20 студзеня 2020 году ў Ватыкане было паведамлена, што Папа Рымскі Францішак прызначыў Уладыку Цырыла Васіля, SJ, тытулярнага архібіскупа Птолемаіды ў Лібіі, які дагэтуль быў сакратаром Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў, Апостальскім адміністратарам sede plena Кошыцкай япархіі Славацкай Грэка-Каталіцкай Царквы. ...
24.12.2019
Ісус Хрыстос прыходзіць як Слова любові Бога да кожнага чалавека
Каляднае віншаваньне Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі. ...
14.11.2019
30 гадоў таму ў Барунах пачалося адраджэньне Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі
З пілігрымкі беларускай моладзі і інтэлігенцыі 12 лістапада 1989 году на ўрачыстасьць сьв. Язафата ў мястэчка Баруны, што на Ашмяншчыне, у былы базыльянскі санктуарыюм Маці Божай, дзе служыў тады пробашчам мясцовай рыма-каталіцкай парафіі сьв. Пятра і Паўла а. Ян Матусевіч, пачалося адраджэньне Уніі ў Беларусі. ...
28.09.2019
Грэка-католікі павіншавалі біскупа Аляксандра Кашкевіча з 70-годдзем
Сваё 70-годдзе 23 верасьня 2019 году адзначыў рыма-каталіцкі біскуп Гарадзенскі Аляксандар Кашкевіч. З гэтай нагоды ярарха павіншавалі і беларускія грэка-католікі. ...
27.09.2019
У грэка-католікаў Горадні пабывалі міністранты з Шчучына
21 верасьня 2019 году грэка-каталіцкаую парафію Маці Божай Фацімскай у Горадні наведала вялікая група міністрантаў з рыма-каталіцкай парафіі Сьвятой Тэрэзы Авільскай у Шчучыне на чале з іх душпастырам а. Віталём Слукой з ордэна айцоў-піяраў. ...
12.09.2019
Католікі Берасьця падзякавалі Богу за 1000-годдзе гораду
Дні 6-8 ліпеня 2019 году сталі ў Берасьці кульмінацыяй сьвяткаваньня Міленіюму, да якога актыўна далучыліся таксама мясцовыя каталіцкія вернікі лацінскага і візантыйскага абрадаў разам з сваімі душпастырамі. ...
10.09.2019
Грэка-католікі Берасьця павіншавалі сваіх братоў лацінскага абраду з новай сьвятыняй
6-8 ліпеня 2019 году Берасьце адзначыў сваё 1000-годдзе, і да гэтай знакавай даты было прымеркавана шэраг мерапрыемстваў у духоўным і рэлігійным жыцьці. Адным з іх стала ўрачыстае бласлаўленьне новазбудаванага рыма-каталіцкага касьцёлу ў гонар Найсьвяцейшага Сэрца Ісуса ў мікрараёне Рэчыца. ...
09.09.2019
Берасьцейцаў з юбілеем 1000-годдзя гораду павіншавалі з Рыму
6-8 верасьня 2019 году Берасьце ўрачыста адзначыў свой 1000-гадовы юбілей. З гэтай нагоды віншаваньне вернікам і ўсім жыхарам гораду на адрас старшыні Берасьцейскага гарвыканкаму сп. Аляксандра Рагачука было накіраванае з Рыму, з ватыканскай кангрэгацыі. ...
08.07.2019
Адменена грэка-каталіцкая пілігрымка: улады запатрабавалі аплаціць паслугі па ахове грамадзкага парадку
Юбілейная 25-ая пілігрымка беларускіх грэка-католікаў з Віцебску ў Полацак у памяць Полацкіх мучанікаў-базыльянаў, якая мела праходзіць з 9 па 13 ліпеня 2019 году пад дэвізам «Хрыстос жыве», адменена. Пра гэта паведаміў вернікаў канцлер Курыі Апостальскага візітатара для грэка-католікаў Беларусі а. Яўген Усошын, зьмясьціўшы на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Фэйсбук паведамленьне аднаго з арганізатараў пілігрымкі а. Аляксандра Шаўцова з Полацку. ...
07.07.2019
Юбілейная 25-я грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск — Полацак
У аўторак, 9 ліпеня 2019 году, з Літургіі ў грэка-каталіцкай царкве Ўваскрасеньня Хрыстова ў Віцебску пачынаецца 25-ая юбілейная пілігрымка беларускіх грэка-католікаў для ўшанаваньня Полацкіх мучанікаў. ...
Старонкі: 1 | 2 | 3 ... 3
Апошнія навіны
24.03.2020 Навіны
Папа заклікаў хрысьціянаў разам маліцца «Ойча наш» за спыненьне пандэміі
14.03.2020 Навіны
Часовыя нормы паводзінаў у храмах і душпастырскіх цэнтрах Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі
27.02.2020 Навіны
Прызначаны новы сакратар Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў
29.01.2020 Бібліятэка
Набажэнствы ў гонар мучанікаў Падляшскіх
23.01.2020 Навіны
Успамін уніяцкіх мучанікаў з Пратуліна
23.01.2020 Навіны
У Горадні ў катэдры адбылося набажэнствa за еднасьць хрысьціянаў
21.01.2020 Навіны
Кадравыя зьмены ў Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў
07.01.2020 Відэа
Прыхаваныя каштоўнасьці. Маці Божая Карміцелька
24.12.2019 Навіны
Ісус Хрыстос прыходзіць як Слова любові Бога да кожнага чалавека
19.12.2019 Бібліятэка
Вершаваная батлейка Дануты Бічэль
Літургічны каляндар
панядзелак
САКАВІКА
Сёньняшняе чытаньне:
Пост
ЛІТУРГІЧНЫ КАЛЯНДАР
Пошук у літургічным календары
Перакідны царкоўны каляндар БГКЦ на 2020 год можна набыць ва ўсіх парафіях БГКЦ, а таксама праз Рэдакцыю газеты «Царква»;
Памятка для вернiкаў
Біблія па-беларуску
Катэдральны пляц
27.10.2016
Дзе можна адвучыцца на сьвятара БГКЦ і набыць Біблію па-беларуску?
Міхаіл Батура, Бягомаль
15.09.2015
Хто мой сын па вераспавяданьні?
Андрэй, г. Магілёў
08.07.2015
Пра царкоўныя запіскі і інтэнцыі падчас Літургіі
Алег, г. Менск
Youtube - Carkva
Радыё Марыя

Найбольш чытанае
14.03.2020
Часовыя нормы паводзінаў у храмах і душпастырскіх цэнтрах Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі
21.01.2020
Кадравыя зьмены ў Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў
23.01.2020
У Горадні ў катэдры адбылося набажэнствa за еднасьць хрысьціянаў
23.01.2020
Успамін уніяцкіх мучанікаў з Пратуліна
24.03.2020
Папа заклікаў хрысьціянаў разам маліцца «Ойча наш» за спыненьне пандэміі
Апытаньне
Царкоўная Унія 1596 году ў Берасьці: памылка, шанец, непазьбежнасьць?..
Шкодная інтрыга палякаў і езуітаў супраць рускага праваслаўнага насельніцтва
Памылка, якая прывяла да паланізацыі
Шанец, каб аднавіць Царкву часоў першых хрысьціянаў
Выкананьне Хрыстовага запавету
Непазьбежнасьць гісторыі: мы жывём паміж Захадам і Ўсходам
Нешта для мяне зусім незразумелае
Ня ведаю
Прагляд адказаў
Статыстыка сайту
Хто Вы па веравызнаньні?
Праваслаўны
Рыма-католік
Грэка-католік
Евангельскі хрысьціянін
Проста хрысьціянін
Атэіст
Язычнік
Яшчэ ня ведаю
Іншае
Прагляд адказаў