Новыя прызначэньні ў Рымскай курыі 29 сакавіка 2014 году ў Ватыкане паведамлена пра тое, што Папа Францішак зацьвердзіў Старшынём Папскай Рады па міжрэлігійным дыялогу французскага кардынала Жан-Луі Тарана, а сакратаром — гішпанскага тэолага а. Мігеля Анхеля Аюса Гіксота (на гэтай пасадзе ён з 2012 году).
11.03.2014
Кардынал Каспэр: як пераадолець прорву паміж царкоўным навучаньнем пра шлюб і практыкай многіх католікаў У італійскім выдавецтве «Queriniana» выйшла кніга кардынала Вальтара Каспэра «Евангельле сям’і». У ёй падаецца поўны тэкст Уступнага слова гэтага нямецкага кардынала, прамоўленага ім нядаўна на Пазачарговай кансісторыі на тэму сям’і. Сярод «вострых» тэмаў кнігі — пытаньне пра дапушчэньне разьведзеных, што ўзялі другі шлюб, да сьв. Прычасьця.
21.02.2014
Сірыйска-маланкарскі кардынал абраны Старшынём Канферэнцыі біскупаў Індыі Падчас пленарнага паседжаньня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Індыі, якое адбываецца раз ў два гады, яе члены абралі кардынала Базіліяса Кліміса Татункала ў якасьці новага старшыні, паведамляе агенцтва тэленавінаў Rome Repoprts.
20.02.2014
Рымскі Архірэй прыняў кадравыя рашэньні адносна Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў Сьвяты Айцец Францішак 19 лютага 2014 году пацьвердзіў паўнамоцтвы кардынала Леанарда Сандры на пасадзе прэфекта Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў і архібіскупа Цырыла Васіля, SJ на пасадзе сакратара гэтай дыкастэрыі — паведамляе афіцыйны ватыканскі сайт News.va.
19.02.2014
Папа заклікае да згоды і міру ва Ўкраіне Папа Францішак 19 лютага 2014 году заклікаў спыніць ужываньне сілы ў процістаяньні ва Ўкраіне — паведамляе Ватыканскае радыё. “З глыбокай занепакоенасьцю я сачу за тым, што адбываецца ў гэтыя дні ў Кіеве”, — прызнаўся Сьвяты Айцец на заканчэньне агульнай аўдыенцыі на плошчы сьв. Пятра, на якой прысутнічала каля 20 тысячаў вернікаў.
19.02.2014
Папа паслаў на місіі 28 сьвятароў “Неакатэхуменальнага шляху” 14 лютага 2014 году Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Доме сьв. Марты заснавальнікаў і лідараў каталіцкага руху “Неакатэхуменальны шлях” Кіка Аргуэльё, Кармэн Эрнандэс і а. Марыё Пеццы. Як паведамляе Ватыканскае радыё, падчас сустрэчы Сьвяты Айцец перадаў блаславеньне 28 сьвятарам, якія будуць адказныя за евангелізацыйныя місіі у 11 краінах Еўропы і ЗША.
17.02.2014
Кардынал Каспэр пра новую культуру прыняцьця рашэньняў З абраньнем Папы Францішка наступіла новая культура ў прыняцьці рашэньняў у Ватыкане, лічыць былы старшыня Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў кардынал Вальтэр Каспэр. “Папа імкнецца да свабоднай дыскусіі”, — сказаў журналістам у Мюнхене нямецкі кардынал. Як паведамляе Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё, 14 лютага 2014 году кардынал Вальтэр Каспэр атрымаў там Нямецкую прэмію культуры.
24.01.2014
Львоўскі грэка-каталіцкі ўладыка наведаў Беларусь З 17 па 20 студзеня 2014 году дапаможны біскуп Львоўскі УГКЦ Уладыка Бенядыкт (Алексійчук) знаходзіўся з трохдзённым працоўным візітам у Беларусі — паведамляе сайт Львоўскай архіяпархіі УГКЦ.
11.01.2014
Ці можа ўніяцтва зноў аб’яднаць беларусаў? Пра тое, як адраджаецца ў Беларусі Грэка-Каталіцкая Царква, скасаваная расейскімі ўладамі больш за паўтары стагоддзі таму, пра яе сучасных вернікаў і асаблівасьці душпастырскай працы — у матэрыяле Ксеніі Тарасевіч на сайце “Заўтра тваёй краіны”.
10.01.2014
Папа: хрысьціянская любоў – гэта не каханьне з тэлесерыялаў Для хрысьціянскай любові заўсёды была характэрная “канкрэтнасьць”, якая праяўляецца “больш у справах, чым у словах”, “больш у даваньні, чым атрыманьні” — пра гэта гаварыў на ранішняй сьв. Імшы 9 студзеня 2014 году Сьвяты Айцец Францішак.
Біскуп УГКЦ Багдан Дзюрах: нягледзячы на намаганьні Маскоўскай Патрыярхіі, экуменічны дыялог ідзе наперад
Падчас свайго знаходжаньня на Саборы УГКЦ у Польшчы, які распачаўся 2 кастрычніка 2014 году ў Перамышлі, сакратар Сіноду біскупаў УГКЦ Уладыка Багдан (Дзюрах) пракаментаваў нядаўнюю заяву прадстаўнікоў Маскоўскага Патрыярхату пра жаданьне з боку Расейскай Царквы вярнуцца да тэмы «ўніятызму» ў рамках каталіцка-праваслаўнага багаслоўскага дыялогу. Гэтую прапанову расейская дэлегацыя высунула падчас апошняй сустрэчы Зьмешанай камісіі ў Амане (Ярданія).
Сакратар Сіноду біскупаў УГКЦ Уладыка Багдан (Дзюрах).На думку біскупа Багдана (Дзюраха), у спробах ўздымаць пытаньне так званага «ўніятызму» вельмі шмат негатыву: «Заўжды гаворыцца, што гэта “крывавая рана” на целе хрысьціянства і штосьці з ёй трэба рабіць. Я думаю, што за такой рыторыкай няма будучыні. Таму што яна прадугледжвае, што трэба штосьці зрабіць з пэўнай групай хрысьціянаў, а лепш, зрабіць так, каб іх наогул не існавала. Гэта не пазітыўная прапанова, гэта не прапанова, якая можа мець разьвіцьцё і даць падставу для добрага, творчага і плённага дыялогу. Для таго, каб дыялог быў плённым і канструктыўным, ён павінен адбывацца ў любові. А любоў патрабуе павагі правоў кожнага зацікаўленага боку».
Каментуючы магчымасьць вяртаньня да гэтай тэмы ў рамках афіцыйнага дыялогу паміж католікамі і праваслаўнымі, уладыка Багдан лічыць, што да яе трэба вяртацца ў пазітыўным фармаце, а не ў негатыўным: «Запрашаем да дыялогу над пошукам новых фарматаў еднасьці. Магчыма, тыя метады, якія мелі месца 400 гадоў таму, сёньня выглядаюць анахранізмам, але сама ідэя еднасьці не паходзіць ні ад Апостальскай Сталіцы, ні ад пэўнай групы хрысьціянаў — гэта прыказаньне Хрыста, гэта евангельскі пастулат. І тут у нас няма выбару. Таму што выбар тут у тым, каб ісьці за Хрыстом, ісьці да еднасьці, або падтрымліваць гэты трагічны падзел. І бачым, што аўтарытэтныя прадстаўнікі Праваслаўнай Царквы, у асобе Патрыярха Канстанцінопальскага, гэта зразумелі і разам з Папам адклікалі тыя ўзаемныя анафемы, якія паўсталі ў выніку чалавечай грэшнасьці і амбіцыяў».
«Я лічу, што няма сэнсу працягваць дыялог у палемічным ключы. Бо палеміка — гэта polemos, што з грэцкага азначае «вайна». У дадзеным выпадку вайна на рэлігійным груньце. Нам лепш трэба шукаць і прапаноўваць новыя мадэлі еднасьці. Што да заявы прадстаўнікоў Маскоўскага Патрыярхату з прапановаю вярнуцца да разгляду пытаньня «ўніятызму» ў рамках багаслоўскага дыялогу, то, наколькі мне вядома, гэтая прапанова не была падтрымана ўдзельнікамі Камісіі. Гэта сьведчыць пра тое, што тыя, хто шукае праўдзівага дыялогу, мысьляць у пазітыўны спосаб. І гэта дае нам надзею, што дыялог экуменічны, нягледзячы на розныя цяжкія моманты і крызісы, ідзе наперад», – падагульніў сакратар Сіноду біскупаў УГКЦ.