Часовыя нормы паводзінаў у храмах і душпастырскіх цэнтрах Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі У сувязі з пандэміяй, выкліканай каранавірусам, і складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй у Беларусі, Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек) выдаў адмысловае Распараджэньне пра ўвядзеньне з 13 сакавіка 2020 году часовых нормаў паводзінаў у храмах і душпастырскіх цэнтрах Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі.
27.02.2020
Прызначаны новы сакратар Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў Ватыканскі прэс-цэнтар паведаміў, што Папа Рымскі Францішак 25 лютага 2020 году прызначыў новага сакратара Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў. Ім стаў біскуп Джорджа Дэмэтрыа Галара,
26.02.2020
Грэка-католікі адзначылі 30-годдзе першай публічнай літургіі ў Менску Вечар успамінаў пра першую публічную грэка-каталіцкую Літургію ў Менску, якую адслужыў айцец Аляксандар Надсан, адбыўся 21 лютага 2020 году, на заканчэньне Сырапуснага тыдня перад пачаткам Вялікага посту, у грэка-каталіцкім Цэнтры Праведнага Язэпа ў Менску — паведамляе сайт Svjazep.org. З гэтай нагоды быў адслужаны падзячны Акафіст Імю Ісусаваму з удзелам Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыта Сяргея (Гаека) і менскіх душпастыраў а. Андрэя Абламейкі і а. Аляксандра Шыбекі.
06.02.2020
Папа прызначыў намесьніка сакратара Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў 3 лютага 2020 ды Ватыканскі прэс-цэнтар паведаміў пра тое, што Папа Рымскі Францішак прызначыў 42-гадовага італьянскага сьвятара Флавіа Пачэ, які да гэтага служыў у Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў, намесьнікам сакратара гэтага ведамства Апостальскага Пасаду.
23.01.2020
Успамін уніяцкіх мучанікаў з Пратуліна 23 студзеня Грэка-Каталіцкая Царква мае літургічны ўспамін Пратулінскіх мучанікаў. Падзеі ў Пратуліне сталі сымбалем цярпеньняў і перасьледу за веру ўсіх уніятаў на Падляшшы і ва ўсёй Холмскай уніяцкай япархіі на тэрыторыі Царства Польскага (куды тады ўваходзілі таксама мясьціны на поўнач ад Горадні ў раёне Сапоцкіна), дзе Унія была гвалтоўна ліквідаваная расейскімі царскімі ўладамі ў 1874-75 гг.
23.01.2020
У Горадні ў катэдры адбылося набажэнствa за еднасьць хрысьціянаў З нагоды Тыдня малітваў за еднасьць хрысьціянаў 19 студзеня 2020 году ў Горадні ў катэдральным рыма-каталіцкім касьцёле сьв. Францішка Ксаверыя адбылося экуменічнае набажэнства — паведамляе каталіцкі партал Гарадзенскай дыяцэзіі Grodnensis.by.
21.01.2020
Кадравыя зьмены ў Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў 20 студзеня 2020 году ў Ватыкане было паведамлена, што Папа Рымскі Францішак прызначыў Уладыку Цырыла Васіля, SJ, тытулярнага архібіскупа Птолемаіды ў Лібіі, які дагэтуль быў сакратаром Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў, Апостальскім адміністратарам sede plena Кошыцкай япархіі Славацкай Грэка-Каталіцкай Царквы.
18-25 студзеня — Тыдзень малітваў за еднасьць хрысьціянаў
Папа Францішак падчас трансьляцыі малітвы «Анёл Гасподні» 17 студзеня 2021 году заклікаў вернікаў далучыцца да малітвы за еднасьць хрысьціянаў.
Папа Францішак і зьверхнікі іншых Цэркваў падчас экуменічнай малітвы ў базыліцы сьв. Паўла за мурамі ў Рыме, 25 студзеня 2020 г. Фота: CNS, Vatican Media.Сьвяты Айцец нагадаў: «Пачынаецца Тыдзень малітваў за еднасьць хрысьціянаў. У гэтым годзе тэма спасылаецца на настаўленьне Ісуса: “Заставайцеся ў Маёй любові: прынесяце багаты плён” (пар. Ян 15, 5-9). У панядзелак, 25 студзеня 2021 году, мы завершым яго Нешпарамі (Вячэрняй) у базыліцы сьв. Паўла за мурамі разам з прадстаўнікамі іншых хрысьціянскіх супольнасьцяў, якія прысутнічаюць у Рыме. У гэтыя дні будзем маліцца ў адзін голас аб выкананьні жаданьня Ісуса: “Каб усе былі адно”».
Сёлетняя тэма Тыдня малітваў за еднасьць хрысьціянаў і разважаньні былі падрыхтаваныя міжканфесійнай жаночай манаскай супольнасьцю ў швайцарскім горадзе Граншан (Grandchamp), якая існуе там з 1936 г. і аб’ядноўвае каля пяцідзесяці богапасьвячаных жанчынаў розных хрысьціянскіх традыцыяў з усяго сьвету. Манахіні, якія натхняюцца экуменічнай дзейнасьцю Супольнасьці Тэзэ (Taize) прапанавалі матэрыял для малітваў на аснове трох прынцыпаў харызмы сваёй супольнасьці, якімі ёсьць малітва, супольнае жыцьцё і гасьціннасьць.
Разважаньні базуюцца на вядомай прамове Ісуса ў Евангельлі ад Яна (Ян, 15) пра вінаградную лазу і галіны, якія прыносяць плён толькі тады, калі знаходзяцца ў лучнасьці з ёй, і гэтак жа і вучні Хрыстовы павінны заставацца ў любові Божай.
Першы дзень, тэма якога «Пакліканыя Богам», засяроджвае вернікаў на словах Ісуса: «Ня вы выбралі Мяне, але Я выбраў вас» (Ян 15, 16). Другі дзень прысьвечаны ўнутранаму сталеньню, для чаго прапануецца спыніцца на заахвочваньні Ісуса Хрыста: «Заставайцеся ўва Мне, і Я ў вас» (Ян 15, 4). У трэці дзень прапануецца разважаць над будаваньнем аднаго містычнага Цела, спыніўшыся на прыказаньні Хрыстовым: «Палюбеце ж адзін аднаго, як Я палюбіў вас» (Ян 15, 12). У сьвятле словаў «Я больш не называю вас слугамі [...]. Я называю вас сябрамі» (Ян 15, 15) прапануецца задумацца над значэньнем супольнай малітвы ў чацьвёрты дзень. Пяты дзень засяроджвае нас над тым, каб дазволіць Божаму слову перамяніць нас: «Вы ўжо ачышчаныя праз слова, якое Я прапаведаваў вам» (Ян 15, 3). У шосты дзень малітваў за еднасьць прапануецца спыніцца на тэме прыняцьця іншых: «Ня вы Мяне выбралі, а Я вас выбраў і паставіў вас, каб вы ішлі і прынесьлі плён, і каб плён ваш заставаўся» (Ян 15, 16). Узрастаньню ў еднасьці прысьвечаны сёмы дзень, у цэнтры якога словы: «Я — Лаза, а вы галіны». Апошні дзень Тыдня малітваў за еднасьць хрысьціянаў — аб прымірэньні з усім стварэньнем: «Каб радасьць Мая ў вас заставалася і радасьць вашая была поўная».
Напярэдадні Тыдня малітваў за еднасьць хрысьціянаў 18-25 студзеня 2021 году Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек напісаў: «У Беларусі гэты тыдзень — добрая нагода для супольнай малітвы ўсіх хрысьціянаў за Беларусь».