Брат Алоіс з Тэзэ сустрэўся з моладдзю Менску
Прыёр экуменічнай супольнасьці з Тэзэ брат Алоіс Лазэр 12 лістапада 2011 году сустрэўся з хрысьціянскай моладдзю беларускай сталіцы. У Менск брат Алоіс Лазэр прыбыў з двума братамі – Георгам і Бенуа – па запрашэньні Мітрапаліта Менскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і прымае ўдзел у канферэнцыі, прысьвечанай праваслаўна-каталіцкаму дыялогу.
12.11.2011
Халдэйская Каталіцкая Царква – Царква вызнаўцаў
Патрыяршы экзарх Халдэйскай Каталіцкай Царквы ў Ерусаліме, а. Поль Колін, у інтэрв’ю для нямецкага францішканскага часопісу “Im Land des Herrn” ("У краіне Госпада") назваў сваю Царкву Царквой вызнаўцаў.
У Расеі высьвячаны новы грэка-каталіцкі сьвятар
У Новасібірску 8 лістапада 2011 году на Боскай Літургіі, адслужанай у рыма-каталіцкай катэдры Перамяненьня, быў высьвячаны на сьвятара візантыйскага абраду дыякан Павел Гладкоў, паведамляе Сибирская католическая газета. Літургію ўзначальвалі грэка-каталіцкі біскуп Мукачаўскі Мілан Шашык і ардынарый для католікаў візантыйскага абраду ў Расейскай Федэрацыі рыма-каталіцкі біскуп Ёзаф Верт.
09.11.2011
УГКЦ мае тры новыя мітраполіі
29 лістапада ў Львове, 13 сьнежня ў Івана-Франкоўску, 22 сьнежня ў Тарнопалі адбудуцца Архірэйскія Літургіі, падчас якіх будуць зачытаны дэкрэты пра стварэньне ва Ўкраіне Львоўскай, Івана-Франкоўскай і Тарнопальска-Збораўскай мітраполіяў Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы. Пра гэта 8 лістапада 2011 году, падчас вэб-канферэнцыі на tochka.net паведаміў Вярхоўны Архібіскуп Сьвятаслаў (Шаўчук), Зьверхнік Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы.
09.11.2011
Бенядыкт XVI: пакліканьне да сьвятарства – дар Божы, а не асабістая заслуга
4 лістапада Бенядыкт XVI прыняў удзел у вячэрняй малітве з нагоды пачатку навучальнага году ў Папскіх універсітэтах Рыму. У малітве, якая прайшла ў Ватыканскай базыліцы, прынялі ўдзел шматлікія студэнты, выкладчыкі, а таксама ярархі Царквы. Папа зьвярнуўся да
прысутных з прамовай, якую прысьвяціў сьвятарскаму служэньню, паведамляе
05.11.2011
У Румыніі – сустрэча еўрапейскіх ярархаў Каталіцкіх Цэркваў усходняга абраду
Сёлетняя сустрэча біскупаў Каталіцкіх Цэркваў ўсходняга абраду, якая штогод ладзіцца пад эгідай Рады біскупскіх канферэнцыяў Еўропы, праходзіць 3-6 лістапада 2011 году ў румынскім горадзе Орадзя. Як паведамляе Дэпартамент інфармацыі УГКЦ, у гэтыя дні прадстаўнікі чатырнаццаці Ўсходніх Каталіцкіх Цэркваў будуць разважаць на тэму новай евангелізацыі ў Каталіцкіх Цэрквах ўсходняга абраду Еўропы.
03.11.2011
Успамін памерлых у Менску
Восеньскія Дзяды – час, калі беларусы асабліва ўспамінаюць сваіх памерлых продкаў, а таксама ахвяраў палітычных рэпрэсіяў. З гэтай нагоды ў Менску ў шэрагу памінальных мерапрыемстваў узялі ўдзел беларускія грэка-каталіцкія сьвятары і вернікі.
02.11.2011
Беларусы адзначылі Дзяды ў Лондане
30 кастрычніка, калі ў Менску адбывалася традыцыйнае шэсьце ў Курапаты, лонданскія беларусы па старой завядзёнцы памянулі продкаў. Раніцой рэктар Беларускай каталіцкай місіі ў Лондане айцец Аляксандар Надсан і айцец Сяргей Стасевіч адслужылі службу ў грэка-каталіцкай царкве сьвятых апосталаў Пятра і Паўла. Па сутнасьці, гэта адзіная дзейная беларуская бажніца ў Вялікабрытаніі.
01.11.2011
На Дзяды беларусы Бельгіі і Францыі наведалі магілу Міколы Равенскага У суботу 29 кастрычніка беларусы Бельгіі і Францыі сабраліся разам у беларускай грэка-каталіцкай царкве ў Антвэрпане, каб успомніць сваіх дзядоў і разам памаліцца за душы родных і блізкіх, а таксама за душы тых, хто аддаў сваё жыцьцё за веру сьвятую, незалежнасьць і свабоду роднай Бацькаўшчыны – паведамляе Беларуска-Еўрапейскае задзіночаньне
Грэка-каталіцкая літургія ў гонар Маці Божай Вастрабрамскай у Вільні
19-20 лістапада 2011 году адбылася беларуская пілігрымка ў Вільню, у якой бралі ўдзел каталікі візантыйскага і лацінскага абраду, а таксама праваслаўныя. У капліцы над
Вострай Брамай, дзе месьціцца славутая цудатворная ікона Багародзіцы, грэка-каталіцкі сьвятар а. Андрэй Крот з Горадні адслужыў па-беларуску сьв. Літургію паводле візантыйскай традыцыі для пілігрымаў з Менску, Горадні, Івацэвічаў інш. мясцовасьцяў. У набажэнстве ўдзельнічала каля 50 вернікаў. Пілігрымка была прымеркавана да сьвята Вастрабрамскай іконы Маці Божай, якое адзначаецца на 16 лістапада. Гэтая цудатворная ікона, якую называюць яшчэ Віленскай іконай Маці Божай або Маці Міласэрнасьці, знаходзіцца ў капліцы Вострай Брамы ў старажытнай сталіцы Вялікага Княства Літоўскага Вільні. Яна здаўна карысталася асаблівай і глыбокай пашанай беларусаў, літоўцаў, палякаў і іншых хрысьціянаў – каталікоў абодвух абрадаў, а таксама і праваслаўных. Сёньня Маці Божая Вастрабрамская ўшаноўваецца як заступніца Літвы і апякунка Гарадзенскай рыма-каталіцкай дыяцэзіі.
У капліцы Маці Божай ВастрабрамскайПаводле старажытнай традцыі жыхары Вільні сьвята Маці Міласэрнасьці адзначаюць на працягу васьмі дзён – ад нядзелі да нядзелі. Сёлета такія ўрачыстасьці адбываліся з 13 па 20 лістапада.
Як адзначае а. Ян Касюкевіч, рэктар Вастрабрамскай капліцы і пробашч рыма-каталіцкай парафіі сьвятой Тарэзы ў Вільні, з мінулага году ўзьнікла новая традыцыя ў Санктуарыюме: кожны дзень на працягу васьмі дзён а 15-й гадзіне правіцца літургія ля цудатворнага абраза Маці Божай Вастрабрамскай на розных мовах (
у тым ліку і па-беларуску). Сёлета сьв. Імша па-беларуску тут правілася 15 лістапада. Культ Маці Божай з Вострай Брамы вельмі распаўсюджаны ў Беларусі, у яе гонар складаліся песьні, а яе вобраз нахтняў многіх паэтаў і творцаў. Копію гэтага абраза можна сустрэць у многіх беларускіх сьвятынях, як каталіцкіх (многія з якіх носяць яе імя), так і праваслаўных. Варта таксама адзначыць, што падобныя пілігрымкі, у якіх разам бяруць удзел вернікі розных канфесіяў, асабліва моладзь, як нішто іншае спрыяе ўзаемнаму пазнаньню і ўмацаваньню духу хрысьціянскай еднасьці.