Мы яшчэ занадта мала прагнем еднасьці
Гэтую думку выказаў Першаярарх Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Яго Блаславенства Любамір (Гузар), разважаючы пра стасункі Каталіцкай Царквы і Праваслаўных Цэркваў.
11.01.2011
Апостальскі нунцый прыняў актывістаў “Вызваленьня” Актывісты грамадзянскай ініцыятывы «Вызваленьне», якую заснавалі сваякі зьняволеных пасьля прэзідэнцкіх выбараў беларускіх палітыкаў і грамадзкіх актывістаў, сустрэліся з Апостальскім нунцыем у Беларусі архібіскупам Марцінам Відавічам. Дыпламатычнаму прадстаўніку Ватыкану яны перадалі зварот да Папы Рымскага з просьбай аб малітве і спрыяньні ў справе вызваленьня палітычных вязьняў у Беларусі.
11.01.2011
Тыдзень малітваў за еднасьць хрысьціянаў 2011 г.
Згодна са шматгадовай традыцыяй хрысьціяне розных канфесіяў ва ўсім сьвеце 18-25 студзеня зьбіраюцца ў сваіх храмах, каб маліцца за еднасьць хрысьціянаў.
Сваякі арыштаваных беларускіх палітыкаў просяць Папу аб дапамозе Сваякі арыштаваных пасьля трагічных падзеяў 19 сьнежня 2010 году ў Менску кандыдатаў у прэзідэнты і грамадзкіх актывістаў напісалі на імя Папы Бенядыкта XVI ліст з просьбай падтрымаць малітвай і дапамагчы вызваліць з турмаў невінаватых.
02.01.2011
Будаваць мір метадам дыялогу Сапраўдны дыялог грунтуецца на шанаваньні годнасьці іншага чалавека, сьцьвярджае а. Пётр Рудкоўскі, OP, які ў сваім роздуме пра вядомы калядны сьпеў разважае пра тое, як распазнаваць сапраўдны мір і адрозьніваць яго ад рознага роду пародыяў міру.
01.01.2011
Пасланьне Сьвятога Айца Бенядыкта XVI на Сусьветны дзень міру 2011 «На пачатку Новага году прагну ўсім і кожнаму асабіста скласьці пажаданьні. Гэта пажаданьні душэўнага супакою і посьпеху, але перш за ўсё пажаданьне міру», — чытаем у Пасланьні Сьвятога Айца Бенядыкта XVI на Сусьветны дзень міру 2011 году.
У Рыме прайшла навуковая канферэнцыя, прысьвечаная кардыналу Тысерану
17 лістапада 2011 году ў Французскім інстытуце пры Цэнтры сьв. Людовіка ў Рыме прайшла канферэнцыя «Кардынал Тысеран. Французская постаць у Рыме». Пра гэта паведамляе Седмица.Ru са спасылкай на ватыканскую газету «L’Osservatore Romano». Кардынал Тысеран – адна са знакавых постацяў у Рымскай курыі XX стагоддзя, ад якога ў значнай ступені залежыла Ўсходняя палітыка Ватыкану.
Кардынал ТысеранДа апошняга часу кардынал Эжэн Тысеран (Eugène Tisserant, 1884-1972) застаецца асобай, вакол якой, як і вакол яго дзейнасьці ў Рымскай курыі, працягваюцца спрэчкі.Пра тое, хто ж быў на самой справе гэты французскі сьвятар, які ў ХХ стагоддзі займаў самыя высокія пасады ў Рымскай курыі, спрабавалі паразважаць ўдзельнікі канферэнцыі ў Рыме. Сярод удзельнікаў форуму быў таксама Эцьен Фуілу (Etienne Fouilloux), аўтар першай біяграфіі кардынала Тысерана, выдадзенай сёлета ў Парыжы. Больш за 60 гадоў, з 1908 па 1971 год, пры шасьці Папах Рымскіх, ад Пія X да Паўла VI, Тысеран выконваў у курыі найважнейшую працу. Ён быў адным з удзельнікаў « другой мадэрнізацыі» Ватыканскай бібліятэкі пры Піі XI. З 1936 оду ён адказваў у Рымскай курыі за Ўсходнія Каталіцкія Цэрквы, прычым гэта адбывалася ў той самы час, калі камунізм перамог ва Ўсходняй Еўропе. З 1938 году Тысеран ажыцьцяўляў таксама кантроль над Папскай біблійнай камісіяй. Устойлівы ў стаўленьні да нацызму падчас Другой сусьветнай вайны і да камунізму падчас «халоднай вайны», ён набыў заслужаную рэпутацыю вельмі адметнага царкоўнага дзеяча. Як дэкан Сьвятой Калегіі кардыналаў з 1951 году ён адыграў важную ролю падчас двух перыядаў «sedi vacanti» – г. зн. перыядаў вакантнасьці Рымскага Апостальскага пасаду, у 1958 і 1963 гадах. Ён удзельнічаў у чатырох сесіях Другога Ватыканскага сабору, а таксама суправаджаў папу Паўла VI у яго падарожжах па ўсім сьвеце. У біяграфічнай працы Эцьена Фуілу, прэзентацыя якой прайшла падчас канферэнцыі ў Рыме, Тысеран паўстае « выключна адметным чалавекам на скрыжаваньні розных цывілізацыяў, паміж Усходам і Захадам, а таксама паміж традыцыяй і сучаснасьцю, эрудыцыяй і абавязкам, паміж адданым нацыянальным пачуцьцём і перакананай каталіцкай і царкоўнай ідэнтычнасьцю».