Царква
Прасеце, і дасца вам; шукайце, і знойдзеце; стукайцеся, і адчыняць вам; бо кожны, хто просіць, атрымлівае, і, хто шукае, знаходзіць, і хто стукаецца, таму адчыняць
(Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце 7:7-8)
"Царква", № 2 (29), 2001
Галоўная Навіны за 2011 год
Памер шрыфту

15.01.2011

Пратэстант стаў новым прэзідэнтам Папскай акадэміі навук

Сьвяты Айцец Бенядыкт XVI прызначыў новым прэзідэнтам Папскай акадэміі навук швайцарскага мікрабіёлага, 81-гадовага прафесара Вернэра Арбэра.

Гэты навуковец атрымаў Нобелеўскую прэмію па фізіялогіі і медыцыне. Ён быў узнагароджаны ёй у 1978 годзе за адкрыцьці, зьвязаныя з дасьледаваньнем ДНК. Цікава, што праф. Арбэр не каталік, ён належыць да пратэстантаў - кальвініст. Да Папскай акадэміі навук ён належыць з 1981 году, а з 1995 годуа зьяўляецца сябрам Рады.

На пасадзе прэзідэнта Папскай акадэміі навук ён замяніў італійскага фізіка, прафесара Нікола Кабіба, які памёр у жніўні мінулага году.

Паводле Radiovaticana.org/pol
Сістэма Orphus
Гэты артыкул чыталі 245 разоў (-ы)