
Добры дзень! Мяне завуць Андрэй, я католік па веравызнаньні. 4 жніўня 2006 году ажаніўся з Тацьцянай Б. (праваслаўнай). 1 кастрычніка 2008 году ў нас нарадзіўся сын Станіслаў. 6 ліпеня 2009 году ў касьцёле сьвятога Станіслава ў горадзе Магілёве мы пахрысьцілі сына Станіслава і самі ўзялі шлюб. Ёсьць сьведкі, фотаздымкі. Ніхто ня быў супраць, ніхто нікога не прымушаў. Пасьля чаго мы сваёй сям’ёй хадзілі ў касьцёл на сьвяты і ня толькі.
Вясной 2012 году я даведаўся, што жонка сустракаецца з іншым і мяне падманвае ня першы год. Сыну на той момант было тры з паловай гады. Прыйшлося браць развод, 24 жніўня ён адбыўся. А праз месяц Тацьцяна выйшла замуж за іншага...
Праз некаторы час я даведаўся, што сына хрысьцілі ў праваслаўнай царкве. Сыну было на той момант каля пяці гадоў.
Растлумачце, калі ласка, як гэта магчыма? І што мне рабіць: хто мой сын Станіслаў па вераспавяданьні?
Вялікі дзякуй. З удзячнасьцю чакаю адказу. У адпаведнасьці з навукай Каталіцкай Царквы прыняць сакрамант хросту можа кожны чалавек пры ўмове, што ён яшчэ ня быў ахрышчаны (Кодэкс кананічнага права, кан. 864; Катэхізіс Каталіцкага Касцёла, 1246). Згодна з кан. 29 Кодэксу канонаў Усходніх Цэркваў «дзіця да чатырнаццатага году жыцьця праз хрышчэньне запісваецца да Царквы свайго права, да якой запісаны яго бацька».
Гл. таксама:
Сьвяты Пасад захоўвае кантакты з усімі бакамі канфлікту ў праваслаўі
У Хатыні католікі і праваслаўныя разам асьвяцілі памятны крыж
«Цуд яднаньня распачаўся» — фільм Супольнасьці «Chemin Neuf»
Папа Францішак: бяз просьбы аб прабачэньні шлях да еднасьці немагчымы
Уніі практыкаваліся ў гісторыі практычна ўсіх Цэркваў
Гэты адказ чыталі 1718 разоў (-ы)