
Скажыце, калі ласка, ці існуе ў ГКЦ традыцыя, як у праваслаўнай Царкве, падаваць да Літургіі запіскі «О здравии», «О упокоении»? І самае галоўнае: ці дазваляецца ў такой агульнай малітве за Літургіяй маліцца за людзей праваслаўнага і рыма-каталіцкага веравызнаньня (што, здаецца, натуральна вынікае з таго, што ГКЦ мы разумеем, як Царкву унійную)? Альбо як і ў праваслаўі — за Літургіяй маліцца за прадстаўнікоў іншых канфесій нельга?
Вялікі дзякуй! У грэка-каталіцкай Царкве таксама, як і ў праваслаўнай, існуе звычай падаваць царкоўныя запіскі для малітоўнага ўспаміну на Боскай Літургіі. Варта адзначыць, што існуе магчымасьць падаць запіску пра малітоўны ўспамін ня толькі за здароўе хворых ці за супакой памерлых, але таксама можна падаць агульную просьбу: за асобу ці сям’ю, аб блаславеньні, за падарожнікаў, падзяку і інш.
Гл. таксама:
Душпастырскія прапановы для вернікаў на Вялікі тыдзень
Грэка-каталіцкі сьвятар Зьміцер Грышан: «Мы свабодныя, каб стаць шчасьлівымі!»
БГКЦ: Асэнсаваць духовую спадчыну і новыя заданьні
Беларускі грэка-каталіцкі сьвятар: насілу да веры ніхто не прыводзіць
Фота з сямейнага архіву беларускага грэка-каталіцкага сьвятара Баляслава Пачопкі
Гэты адказ чыталі 1622 разоў (-ы)